Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/28

27. ⁂ Вось і ноч 28. Мая душа
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
29. ⁂ Ціхія мае ўсе песьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая душа (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




28.

МАЯ ДУША.

Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі, —
Мая душа, як ястраб дзікі.

Учуўшы іх, страсе вялікі
Свой сон, шыбне ды вышай гор, —
Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор!

1910.

Увагі правіць

28. Мая душа. Выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 8.