Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая спадчына/173

172. Сонэт (На цёмнай гладзі сонных луж балот) 173. Трыолет (Як птушка ў гібкіх трасьніках)
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
174. Трыолет (Калісь глядзеў на сонца я)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трыялет (Як птушка ў гібкіх трасьніках…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




173.

ТРЫОЛЕТ

Красавец юный, Триолет.
К. Фофанов.

Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула
І ўраз-жа зьнікла, патанула,
Як птушка ў гібкіх трасьніках.
Ды ўсё-ж душа яе пачула
І ўжо пяе ў такіх славах:
«Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула».

Увагі правіць

173. Як птушка ў гібкіх трасьніках… Верш друкаваўся першы раз у „Вянку“.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 рукою аўтара верш закасованы і ніякіх замен і паправак ня дана (гл. ўвагу да разьдзелу II-га).
4 і 7 „Трасьніках“ — русіцызм.