Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая спадчына/174

173. Трыолет (Як птушка ў гібкіх трасьніках) 174. Трыолет (Калісь глядзеў на сонца я)
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
175. Рондо
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трыялет (Калісь глядзеў на сонца я…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




174.

ТРЫОЛЕТ.

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.

174. Трыолет. Калісь глядзеў на сонца я. Верш друкаваўся ў „Вянку“ і ў „Н. Н.“ 1913 г., № 39.
Рукапісныя варыянты з аўтаграфу (п. IV, 10,2).
1На сонца заглядзеўся я,
3Шукаючы красы жыцьця,
4На сонца заглядзеўся я.
5Таму, што сьветла, сэрцу міла,
6Ня ў сорам сьлепата мая.
Рукапісныя варыянты з аўтографу п. IV (№ 13, ст. 34):
1 і 4На сонца я калісь глядзеў.
5Няхай з мяне цяпер хахочуць…