Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая спадчына/176

175. Рондо 176. Октава
Актава
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
177. Тэрціны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Актава (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




176.

ОКТАВА.

Як моцны рэактыў, каторы выклікае
Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў, — так цемень залівае
Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл.
Здароў, радзімыя! Мацней, ясьней гарэце
І сэрцу аб красе прыроды гаварэце!

176. Октава. „Як моцны рэактыў, каморы выклікае“… Верш першы раз быў выдрукаваны ў „Вянку“. Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да папярэдняга вершу № 175.
Рукапісныя варыянты з аўтографу (п. № IV, 13. ст. 14):
1Як рэактыў…
2Між строк лістка, ўсё роўна, як з магіл.
3Ня бачны (сакрытыя) значкі, — так цемень залівае
4Зеленаваты, чысты небасхіл,
5І праз яго патроху выглядае
6Агністых зор…
8І аб красе да сэрца гаворыць.