Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая спадчына/177

176. Октава 177. Тэрціны
Тэрцыны
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
178. Грамада зорак „Карона“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тэрцыны (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




177.

ТЭРЦІНЫ.

Ёсьць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць
І жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —

Мы любім час далёкі ўспамянуць.
Мы сквапна цягнемся к старым поэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.

Таму вярнуўся я к рондо, сонэтам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым сьветам, —

Так вершы зьяюць даўняю красой!

177. Тэрціны. Перадрук з „Вянка“ з наступнымі аўтарскімі зьменамі ўведзенымі ў тэкст з экзэмпляру № 2:
3„І жыць“ зам. „пажыць“

4   Мы любім час далёкі
Быцьцё дзядоў у смутку.

7„Таму вярнуўся“ зам. „і вось зьвярнуўся“.
10„Даўняю“ зам. „даўніх форм“.
Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.