Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Старая спадчына/180

179. З Крымскага 180. З Чарняўскага
Верш
Аўтар: Мікола Чарняўскі
1927 год
Арыгінальная назва: Шляхи
Пераклад: Максім Багдановіч
181. З Олеся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




180.

З ЧАРНЯЎСКАГА.
(Пераклад з украінскай мовы).

Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі,
Якімі ў жыцьцё мы выходзілі зраньня.
Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі,
Да сьмерці ядынае меці каханьне;
А як разышліся — пакінулі нас
Заходы і думкі высокія ўраз:
На іншыя сьцежкі жыцьцё нас зьвяртае,
Пасвоему кожны свой век пражывае,
У кожнага неба і сонца свае,
Супольная-ж праўды крыніца ня б’е.

180. З Чарняўскага. (Пераклад з украінскае мовы).
Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.