Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Новы год

Пад сьцягам радасьці Новы год
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Рэспублікі сьвята
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы год (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВЫ ГОД


І з году ў год,
і кожны год
крыштальным стыжам
слаўся лёд.

Як з году ў год,
Як кожны год,
прышоў на лыжах
Новы год.

Мінае ноч,
прасьнецца дзень.
За працай, глянеш —
градам пот.

Было адно,
як млявы цень,
ішоў хістаньнем
Новы год.

Як цень ішоў,
пад лязг зубоў,
лілася кроў
над кручаю.

Была журба,
і галыцьба,
і барацьба
гаручая.

Мо‘ хто й ня рад —
на новы лад
вядзем мы
дні і ночы.

Ня ў першы год
к нам Новы Год
ідзе
чорнарабочым.

Імчыцца ўгрунь
жыцьця разьбег,
як сьнег
далінай —
вольніцай.

Як з году ў год,
кожны год
Новы Год
клоніцца.

31. XII. 26.