Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Беларускі жаўранак/Восень

Я багат, багаты Восень
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
На дзяды

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Восень.

Паспадалі жоўты лісьцьці
З галінак дзярэў;
На край сьвету — ў сіне мора
Плач іх паляцеў…

„Чаму плачаце?“ — пытае
Сіне мора ў іх —
„Ці ня хват вам сьвету сонца,
Капель дажджавых?“ —

— „Не, нічога — сонца сьвеціць,
Дождж нядаўна шоў, —
Толькі ў грунце, дзе расьлі мы,
Чырванее кроў“…