Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Беларускі жаўранак/Я багат, багаты

Мы жывём надзеяй Я багат, багаты
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Восень

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ненадрукованага зборніка:
„Беларускі жаўранак“.

Я багат, багаты.

Я багат, багаты —
Аж да сьмеху сьлёз:
Ні кала, ні хаты,
Ні каня, калёс;

Ні гумна, адрыны,
Пуні, ні хлявоў,
Ні зярнят, мякіны,
Ні сьвіней, кароў;

На адзежы латы,
Хворы, худ і бос —
Я багат, багаты,
Аж да сьмеху сьлёз…