Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Дудачка

⁂ (Хто адрокся сваіх…) Дудачка
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Льлецца дожджык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дудачка (Леўчык).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Хто адрокся сваіх,
Хто стыдацца нас стаў
І прыліп да чужых,
Каб ён сьвету ня знаў!

Мову родную хто
Пазабыў[1], асьмяяў,
Загубіў за нішто,
Каб ён сьвету ня знаў!

Сваю родну зямлю
Хто чужынцу прадаў —
Скрыўдзіў вёску сваю,
Каб ён сьвету ня знаў!

Хто з народам ня жыў
І карысьці ня даў,
Хто сваіх ня любіў —
Каб ён сьвету ня знаў!



  1. Рус. — забыўся.