Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Льлецца дожджык

Дудачка Льлецца дожджык
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Годзі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Льецца дожджык (Леўчык).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Льлецца дожджык.

Льлецца дожджык, льлецца,
Хмарка йдзе па хмарцы.
Цяжка нам жывецца
Тут на гаспадарцы…

Часам сумным вокам
Мігам месяц гляне,
Згіне за аблокам,
Зіркаць перастане.

Дождж бубніць па шыбах,
І трашчыць лучына,
Настае па жнівах
Сумная гадзіна…

Лепш таму, хто мае
Збожжа гумно поўна,
Бедны-ж наракае,
Што жыцьцё няроўна.