Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Урачыстасьць/Мая душа

Я жыць хачу Мая душа
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
На ўсходзе сонца…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая душа (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мая душа.

У маёй душы любові мора
Да вас, зялёныя гаі,
Да вас, міргаючыя зоры,
Да вас, захмарныя краі.

Вялікай сілай сьветавою
Мая істота ўся гарыць,
І прагне сэрца маладое
З прасторам вечным крэпка зьвіць, —

Бо тыя дзівы, тыя чары,
Якімі поўна неба сінь,
Па ўсім разгорнутым абшары,
Куды паглядам ты ня кінь,

Трывожаць душу, родзяць зовы,
Ляцець, ляцець, зьнябыўшы жаль,
Шукаць красы, за векі новай,
Здымаць заслону з цёмных даль[1],

І гай залёны й луг шырокі
Хадой няўпыннай абмяраць,
Fднізу ўгору, ў гал высокі
Крылатай птушкай узьлятаць.

І ў моры променнага сонwа,
Ў мірганьні срэбраным сузор
Лятаць, насіцца там бясконца,
Вакол зьмяраючы прастор.

Лятаць і сэрцам гартавацца
І душу ўзмоцніваць ў агні,
Каб сілу мець за век змагацца
За волю й шчасьце на зямлі.

Ў маёй душы любові мора
Да шыры поля, да гаёў,
Да ўсіх нязьмераных прастораў,
Да ўсіх захованых краёў.



  1. Даляў.