Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Урачыстасьць/Праца

Будаваньне Праца
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Я жыць хачу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Праца (Зірні, як вакол…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Праца.

Зірні,
Як вакол
Процьма кол
Нясупынна,
Стройна, чынна
Ўюць кругі
Чарадою.
Шасьцярні
Матусяцца,
Імчацца
Стралою
Пасы,
Галасы
Рабочых
Пры рабоце
Ў траскатні,
ў бразгатні
Нячутны
Мруць яны
ў духаце,
Ў стоме, у поце.
Лезе ў вочы
Пыл, смрод.
Учарод
Як зьвясьці
На пагляд
Упярод
І назад,
Упадрад
Шэсьць радоў
Панахіленых сьпін.
Як адзін,
Колькі сот
Чалавек
За парухам
Машын
З заміраньнем
Дыханьня
Сачаць…
Малаты
Тук-грук
Тра-а-ты
Грукацяць.
Сюд-туд —
З кута ў кут
Прабяжыць,
Паглядзіць,
Майстар-цэх;
Яго бег
У вадно
Валакно
Ніжа, ўе.
Нясустрыманы рух.
Ззы-ы-ух!
Гры-ы-ры!
Шасьцярні,
Мянтухі…
Навакол
Процьма кол
Ўюць кругі.
Іx бягі
Сачаць сотні вачэй;
Сотні-ж рук
Ладзяць стук
У гармонь…
І гартуе агонь
Грозных домнаў-пячэй[1]
Працы пільнай вытвор —
Яе гмах, яе спор…



  1. Прав. — печаў.