Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Урачыстасьць/Будаваньне

Мая Стыхія… Будаваньне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Праца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будаваньне (Зьлітна, згушчана, зьяднана…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Будаваньне.

Зьлітна, згушчана, зьяднана,
Як цамэнтам, прагным пэнтам
Да змаганьня,
Будаваньня
Скалыхнулася грамада
Промэтэем,
Вяліканам
І кранула
З громам, гулам
Нястрыманым
Вадаспадам,
Паднялася
Пяруновай агнявеяй.
І ўздыбіла
Перад намі
Прытаёныя вякамі
Трохвярстовымі хібамі
Хваляй узбуранае мора…
Вочы ўгору,
Гучней стукі.
Зьлітна, згушчана, зьяднана
Пад націскам вялікана
Стогне, рвецца слой цаліны,
Векавечнае дзярніны,
Загартованым нарогам…
І грымоча бурна, строга
Раскалыханай грамадай
Падлятаючае рэха
Волятворчага пасьпеху.
Непарухныя пасады
Нікнуць, гінуць, прападаюць…
Толькі вогнішчам палаюць
Разгарачаныя вочы,
Ды ляскоча
Молат важкі сілай грому…
І сьмяюцца маладому
Аднаўленьню,
Будаваньню
Сонца яснага праменьні
Й зор бліскучае мірганьне.