Шляхам жыцьця (1913)/I/На вялікім сьвеце…

Для зямлі прадзедаў маіх… На вялікім сьвеце…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Я люблю
Іншыя публікацыі гэтага твора: На вялікім сьвеце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На вялікім сьвеце…

На вялікім сьвеце бье жыцьцё крыніцай,
Барацьба за волю і за долю рдзее,
Маюць панаванне вера і надзея,
Асьвяціць народы лепшы быт маніцца.
На вялікім сьвеце небо сьлёз ня сее,
Ёрмаў не майструе крыўда-чараўніца,
Не галубіць думак цемра-асьляпніца
І ня водзіць душаў пагібення кнеяй.
На вялікім сьвеце бьюць званы на славу,
Людзі с плеч скідаюць ланцуговы скруты,
К сонцу йдуць браточна з рабскае пакуты.
На вялікім сьвеце ўсё ідзе па праву,
Па законе божым з яснатой яскравай…
А у нас, у нас што?.. Толькі звонюць путы…