Шляхам жыцьця (1913)/I/Разьвейся туман…

Чаго хмурыцца… Разьвейся туман…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Сэрца спытай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Разьвейся, туман.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Развейся, туман…

Развейся, туман, расплывіцеся, хмары,
Над хатай пахілай маей!
Хай сонцэ прагляне, хай цяжкіе мары
Ня мучаць душы і грудзей…
Штось клікало рвацца і выжэй, і далей,
На лепшае звало жыцьцё.
Вы, злые туманы, вы, хмары без жалю,
Закрылі, забралі мне ўсё…
Стаю і гляджу я на хату крывую,
На ніву пустую сваю —
І слёз не стрымаю, і ціха бядую,
І нудную песьню пяю;
І к небу малюся, ў жыцьцё загледаю,
Ці моц скуль якая ня йдзе?—
І цёмна, і не́ма ад краю да краю,
Ні сьвету, ні сьледу нідзе…
Ні сьвету, ні сьледу… марнуюцца сілы,
Дух праўды і волі прыгас;
Нядоля і горэ, навокол—магілы,—
Вось роднаго шчасьця абраз….