Шляхам жыцьця (1913)/I/Чаго хмурыцца…

Не для нас… Чаго хмурыцца…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Разьвейся туман…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чаго хмурыцца?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Чаго хмурыцца
Неба сіняе?
Чаго носяцца
Віхры дзікіе?
Чаго шэрые
Совы ўзгукалісь?
Чаго чорные
Крукі грагаюць?
Чаго гадзіны
Падкалодные
Шыпяць, сыкаюць
На сьвятое ўсё?
Ці то сонейка
Загасілося,
Ці то ўскрылася
Апраметная?
Душы сільные
Абязсілелі,
Сэрцы добрые
Азвярэліся;
Песьні вольные
Апанурылісь
І магільнымі
Звоняць жальбамі.—
А за песьнямі
Звон кайданавы,
Стогн закованых
Разлегаецца….
Эх, і страшна-ж ты,
Земля родная;
Эх, і страшно-ж ты,
Жыццё людзкае!…