Шляхам жыцьця (1913)/IV/С песень беззямельнаго/Ніваў загоны…

Былі ў бацькі тры сыны… С песень беззямельнаго 1.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
С песень беззямельнаго 2.
Іншыя публікацыі гэтага твора: З песень беззямельнага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С песень беззямельнаго.

1.

Ніваў загоны,
Лес, сенажатка,
Садзік зялёны
І гэта хатка—
Не нашы, братка…
Сёлета гэтта
Выарэм гладка,
Далей на лета
Чуць-чуць з апраткай
Цягнемся, братка.
Потам абліта
Ніва і градка,
Наша рунь жыта,
Дый сенажатка—
Панскіе, братка.
А хоць нам трэба,
Так, неспагадка,
Мець кусок хлеба,—
Вер, будзе сьвятка
І ў нас, мой братка!
Пройдзе, як вейка,
Крыўда і звадка,
Будзе зямелька,
Будзе і хатка
— Ў магілцэ, братка!….