Шляхам жыцьця (1913)/VII/Тры дарогі

Ў дагонку Тры дарогі
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1913 год
Арыгінальная назва: Trzy ścieżki
Пераклад: Янка Купала
Варажбітка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тры дарогі (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тры дарогі.

Ідуць тры сьцежкі с хаты
На долю і нядолю:
Ідзе адна, дзе пану
Людцы пахаюць поле;
На лева ад хаціны
Ідзе ў карчму другая,
А трэцяя—к магілкам,
Дзе брат наш спачывае…
Ад цяжкай працы, поту
Адна расіцай сьвеціць;
Хто па другой праходзе,
— З бацькоў сьмяюцца дзеці;
Палын расьце на трэцей,
І наспы выжэй, ніжэй,
І плачэ там бярозка,
І крыж стаіць на крыжу…
Па сьцежках гэтых ходзяць
У лапцях нашы людзі.
Гэй! хто ім сьцежку ўскажэ,
Што весьці к шчасьцю будзе?..