Эпітэты
← Таўтолёгія | Эпітэты Слоўнік эпітэтаў Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 91-92 |
Кузулька → |
ЭПІТЭТЫ. З кнігі: Довнар-Запольскій „Пѣсни Пинчуковъ“, Кіевъ, 1895 (стр. 200).
Біты шлях; біты гасьцінец.
Буен, буйны, буйнюсенькі вецер.
Быстра рэчка, рэчанька, вада, птаха, страла, думка.
Белае ліцо, лічанька, цела; белы ручанькі, рукі, ногі, ножанькі, сьвет, дзень, абрусы, плечы, палотны; бела галованька, кашуля, кашуленька бельбялёвая; бела пасьцель, бела пухова пасьцель, бяроза белбелява бярозанька; бела лябёдка, сокал бяленькі, сьняжок.
Відная чаша, яблачка; відна ночанька,
Віннае яблачка.
Вішнёвы сад, садочак, вішнёвы бел квет.
Вараны, вараненькі конь, вараное стада.
Высока гара, магіла, рабіна, высока, тонка бяроза; тонка высока, лістам шырока рабіна.
Верны дружок, таварыш, конь, дружына, слугі верны, вярнюсенькі.
Глубокі Дунай, дол; глыбока-шырока рэчка.
Гнуткая ляшчына.
Гарача кроў, любоў, гарачы сьлёзанькі пякучыя.
Горкі сьлёзы, горкае жыцьцё, горькая няпраўда.
Гостра каса, шабя, сякера, сякерка; гостры жаль.
Густыя лозанькі; лаза; сачыванька; чарот; густы-часты грабяшок.
Дробны сьлёзы, сьлёзанькі; дожджык; лісты (пісьмы).
Дзіўны каравай, двор.
Жаласныя песьні.
Жаркая крапіўка; каліна.
Жоўты валасы, кудры; пясочак: ямка; цьвет.
Зялезны мост.
Зялёнае, зеляненькае віно; вяночак; зялёна грушка; дубок зелянюсенькі: зялёна дуброва, зеляненька дуброванька; ель; жыта; зеляненька канапелька; зялёны кусточак; зеляненькі лён і зялёны луг, лужок; мак; авёс; рута; сад; хвойнічак; ябланька; явар.
Залаты ножак; персьцень; падкова; капытцы; рамкі; скрыня, сёдлы; такі, крэслы.
Калінавы мост, калінаў цьвет.
Калючая грушка, шыпшына,
Красна дзеванька, дзеўка, панна; сарочка.
Крынічная вада, вадзіца.
Ліхі вораг.
{{Разьбіўка|Маладая дзеванька; малада чорнаброва дзяўчына; малады паніч; молад маладзенькі казак, хлопец, жанішок.
Марозьлівая зіма.
Нашываны рукавец.
Новенька шапка, новае люстэрка; вядзерка; саха; камора; клець; новы дамочак; стайня; ганачак; вароты; двор; места; цэркаўка; карабельчык, вулькі (вульлі).
Палавыя, палавенькі валы.
Пухова падушка; пасьцель бела пухова,
Раба зязюля, зязюленька; вутанька
Роўненькі лён.
Родная маці; родны бацюхна; брат.
Руса каса.
Рыж пясочак, вутаўка
Сьветлыя вочы.
Слаўны гаспадар; казача.
Салодкая гарэлка; салодкі, саладзенькі мёд, мядочак.
Срэбныя ключы; срэбна талерачка.
Сухая лаза; чарот.
Сівы валы, сівы конь, конік; голуб, галубок; галубка; сівенькі селязень; сівы собаль; сокал; сівакрыл салавейка.
Сіне мора, возера.
Стары старычок.
Сырая зямля.
Тонкая кітаечка; тонкі кужаль, абрусы; бела, тонка, палатно; тонка прасьцірадла; кітаечка; кужаль; рукавец; белы, тонкі кашулі; шырынка; хустанька; тоненькі хвартушок; бяленькіе, як папера раўненькія, падаркі; бела тонка высока бяроза; тонка, высока бяроза; рабінка тонка; такжа-таполя,—сосна.
Часты-густы грабяшок; гвёздачкі.
Чырвона сукно; нагруднічак, кітайка; каліна; рожа.
Чысьценька вада, вадзіца; чыста поле.
Чорны бровы; чорнаброванька; вочы, вочкі; чоран-чарнюсенькі воран; куна; саболь.
Цёмна ночка; цёмны, цямнюсенькі лес; цёмна хмара.
Цісовая клець вароцечкі; стол.
Шэры вочы.
Шырокі ліст; дубочак шырокі лісточак, шырока вуліца; даліна,
Шаўковы трапкач; касьнічок; радзюжка; шырынка; сьвіта шоўкам шыта; кашуля; нашывана шоўкам хуста: трава, травіца; сеці.
Шчыры бор; серабро, срэбра
Ясны зоры; месяц: сонца; сьвечка; ясны вочы.
Ярскія пташкі.
Яры воск, авёс.
А. С.