Вікікрыніцы:Дапамога
На гэтай старонцы сабраная інфармацыя аб размяшчэнні і афармленні тэкстаў у Вікікрыніцах.
Парада пачаткоўцуПравіць
- Для пачатку Вам пажадана зарэгістравацца, націснуўшы спасылку «Увайсці ў сістэму» ў верхнім правым куце старонкі;
- Калі ласка, увядзіце загаловак тэксту (прозвішча аўтара і перакладчыка у дужках) у акенца «Шукаць у Вікікрыніцах», напрыклад:
Новая зямля (паэма)
Паўлінка (Купала) - Націсніце «Перайсці да старонкі», затым «Стварыць на гэтай вікі старонку»;
- Калі ласка, увядзіце новы тэкст;
- Каб убачыць тое, як будзе выглядаць старонка пасля захавання, націсніце «Як будзе»;
- Каб захаваць старонку, увядзіце «Паглядзець свае змены» і націсніце «Апублікаваць старонку» яшчэ раз;
- Каб строфы вершаў не ішлі суцэльным тэкстам, трэба над верхнім радком надрукаваць слова poem у кутніх дужках <>;
- Каб зрабіць спасылку на іншую старонку Вікікрыніц, трэба патрэбнае слова заключыць у падвойныя квадратныя дужкі. Тады гэта слова будзе выдзелена сінім колерам, калі такая старонка існуе, і чырвоным — калі няма. Напрыклад, [[Аўтар:Максім Багдановіч]] будзе выглядаць як Аўтар:Максім Багдановіч (старонка існуе), а [[Вянок (Багдановіч)]] — як Вянок (Багдановіч) (старонкі няма);
- Перайшоўшы па адной з гэтых спасылак, а затым націснуўшы кнопку «Правіць зыходны тэкст», Вы ўбачыце так званую «wiki-разметку» — спецыяльныя маркеры, якія фармуюць афармленне старонкі;
- У пачатку кожнага артыкула, як правіла, змяшчаецца т. зв. шапка, якая ўключае загаловак, імя аўтара і іншую неабходную інфармацыю. Шапка афармляецца з выкарыстаннем «шаблонаў». Найбольш папулярныя ў Вікікрыніцах шаблоны {{Загаловак}} і {{Пра аўтара}}.
НазвыПравіць
У дадзеным разьдзеле зьмешчаныя ўвагі да называньня твораў.
- Ня стаўце ў назвах шматкроп’е як тры кропкі (...), для гэтага ёсьць асобны знак (…).
- У назвах старонак твораў выкарыстоўваецца толькі гэты кшталт двукосься: «».
Афармленьне індэксаўПравіць
Тут сабраныя найбольш істотныя парады ў афармленьні індэксаў. Некаторыя зь іх агульныя для ўсіх кшталтаў тэксту, некаторыя актуальныя толькі для прозы або паэзіі.
- Калі Вы заўважыце памылку ў арыгінальнай публікацыі, карыстайцеся шаблёнам {{Абмылка}}. Прыклад карыстаньня: {{Абмылка|Прклд|Прыклад}}.
- Пішэце зноскі ў <ref></ref>. У канцы старонкі твора (ня індэкса!) дадайце {{Крыніцы}}, аддзяліўшы як-небудзь ад тэксту твора.
- Калі Вам трэба «разьбіць» слова, калі ласка не рабіце гэта праз прабелы, карыстайцеся шаблёнам {{Разьбіўка}}. Прыклад карыстаньня: {{Разьбіўка|Прыклад}} (атрымліваецца: Прыклад).
ПрозаПравіць
- У вападку пераносу пастаўце проста злучок на месцы пераносу, напрыклад: пры-. Таксама можаце карыстацца шаблёнам-парай {{Перанос пачатак}} і {{Перанос канец}}, але, як паказвае практыка, ён не заўсёды працуе. Прыклад карыстаньня: на старонцы зь якой ідзе перанос — {{перанос пачатак|п=тка|к=чом}}, на старонцы, на якую ідзе перанос, — {{перанос канец|п=тка|к=чом}}.
- Каб зрабіць абзац у пачатку новай старонкі, прапусьцеце два першыя радкі, пакінуўшы іх пустымі.
- Калі Вы хочаце дадаць водступ для абзацаў, а таксама выраўняць тэкст з правага боку, не рабеце гэтага на старонках індэксу. Ствараючы старонку твора, вычытаныя празаічныя старонкі змясьцеце ў <div style="text-align:justify; text-indent:2em;"></div>.
- Калі на адной старонцы пачатак і канец главы пастаўце перад адпаведнай часткай ## прыклад ##. Зважайце, што ў назьве часткі павіннае быць толькі адно слова. Пры афармленьні старонкі твора карыстайцеся наступным узорам: <pages index="Ластоўскі Андэрсэн.pdf" from="45" to="49" fromsection=вопратка tosection=вопратка />. Калі частка — канец твора, пішэце fromsection=прыклад, калі пачатак, — tosection=прыклад.
ПаэзіяПравіць
- Афармляючы паэзію карыстайцеся шаблёнам-парай {{Block center/s}} (ставіць у пачатку) і {{Block center/e}} (ставіць у канцы). На канцы кожнага паэтычнага радка, калі ласка, стаўце <br />.
- Калі Вам трэба зрабіць водступ, карыстайцеся шаблёнам {{gap}}.Прыклад карыстаньня: {{gap|2em}}. Найчасьцей вам спатрэбіцца водступ 2em.
Аўтарскія правыПравіць
[ Гл. асноўны артыкул «Вікікрыніцы:Аўтарскае права» ].
Перад тым, як размясціць тэкст у Вікікрыніцах, пераканайцеся, што ён можа свабодна распаўсюджвацца (першапачаткова не абараняўся аўтарскім правам, тэрмін аховы твора мінуў, або аўтар дазволіў свабоднае выкарыстанне тэксту).