Вікікрыніцы:Новы твор
Дадаванне твораў
Тутака выкладзеныя асноўныя прынцыпы дадавання новых тэкстаў твораў.
На гэтай старонцы сабраная інфармацыя аб размяшчэнні і афармленні тэкстаў у Вікікрыніцах.
Дадаць тэкст
правіцьПерад тым як дадаць тэкст, калі ласка, абавязкова прачытайце наступныя правілы:
- Тэксты павінныя быць па-беларуску або, прынамсі, значная іх частка.
- Праверце статус аўтарскага рава на ўказаны тэкст. Ён павінны быць сумяшчальны з Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 або быць у грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, і павінен улічваць дазвол на камерцыйнае і некамерцыйнае распаўсюджванне. У Вікікрыніцах не выкарыстоўваецца прынцып сумленнага карыстання тэкстаў.
- Пераканайцеся, што твор адпавядае прынцыпу праекту. Калі Вы няпэўны, можаце звярнуцца ў Супольнасці.
- Прачытайце дапаможнік у афармленні.
Парада пачаткоўцу
правіць- Для пачатку Вам пажадана зарэгістравацца, націснуўшы спасылку «Увайсці ў сістэму» ў верхнім правым куце старонкі;
- Калі ласка, увядзіце загаловак тэксту (прозвішча аўтара і перакладчыка у дужках) у акенца «Шукаць у Вікікрыніцах», напрыклад:
Новая зямля (Колас)
Паўлінка (Купала) - Націсніце «Перайсці да старонкі», затым «Стварыць на гэтай вікі старонку»;
- Калі ласка, увядзіце новы тэкст;
- Каб убачыць тое, як будзе выглядаць старонка пасля захавання, націсніце «Як будзе»;
- Каб захаваць старонку, увядзіце «Паглядзець свае змены» і націсніце «Апублікаваць старонку» яшчэ раз;
- Каб строфы вершаў не ішлі суцэльным тэкстам, трэба над верхнім радком надрукаваць слова poem у кутніх дужках <>;
- Каб зрабіць спасылку на іншую старонку Вікікрыніц, трэба патрэбнае слова заключыць у падвойныя квадратныя дужкі. Тады гэта слова будзе выдзелена сінім колерам, калі такая старонка існуе, і чырвоным — калі няма. Напрыклад, [[Аўтар:Максім Багдановіч]] будзе выглядаць як Аўтар:Максім Багдановіч (старонка існуе), а [[Вянок (Багдановіч)]] — як Вянок (Багдановіч) (старонкі няма);
- Перайшоўшы па адной з гэтых спасылак, а затым націснуўшы кнопку «Правіць зыходны тэкст», Вы ўбачыце так званую «wiki-разметку» — спецыяльныя маркеры, якія фармуюць афармленне старонкі;
- У пачатку кожнага артыкула, як правіла, змяшчаецца г. зв. шапка, якая ўключае загаловак, імя аўтара і іншую неабходную інфармацыю. Шапка афармляецца з выкарыстаннем «шаблонаў». Найбольш папулярныя ў Вікікрыніцах шаблоны {{Загаловак}} і {{Пра аўтара}}.