Паралельныя тэксты ў дзьве калёнкі

правіць

Вітаю! Афармленьне тэкстаў табліцай у дзьве калёнкі, як Вы зрабілі тут, хоць і канкрэтную старонку набліжае да арыгіналу, але на старонцы твора будзе выглядаць дрэнна і нязьвязна (тут можаце самі ў гэтым пераканацца, калі працягнеце), бо кожная старонка будзе асобнай ячэйкай табліцы. З гэтай прычыны я падобным і не займаўся. Варта паглядзець на досьвед іншых, бо наўрад ці мы адзіныя з такой праблемай. Найлепш таксама дадаць расейскі тэкст у межах расейскага разьдзелу. Gleb Leo (размовы) 22:00, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць

Вітаю! Вялікі дзякуй за вычытваньне кнігі «Jak prawilna pisać pa biełarusku». Але зьвярнеце ўвагу на афармленьне. Калі на старонцы скану пачынаецца новы абзац, трэба першыя два радкі пакінуць пустымі, інакш абзац сальецца з апошнім з папярэдняй старонкі. Таксама пры пераносе пажадана карыстацца шаблёнам-парак {{перанос-пачатак}}-{{перанос-канец}}. І, калі на старонцы ёсьць выявы дадавайце шаблён {{Няма выявы}}, нехта з удзельнікаў калі-небудзь ды дадасьць (або, прынамсі, гэта будзе сыгналізаваць, што кніга была прыгажэйшай, чым можа здавацца). Gleb Leo (размовы) 16:32, 6 лютага 2024 (+03)Адказаць
Вітаю! Зьвярніце ўвагу на шаблёны {{***2}} і {{***3}} (прыклад карыстаньня). Таксама, калі ласка, лепш выкарыстоўвайце трохкроп’е адным знакам (…; можна знайсьці ў ніжнім дапаможным полі, калі вычытваеце), а не трыма кропкамі (...). Яшчэ паглядзіце, ці можна «Ічэ» аднесьці да якой-небудзь тэматычнай катэгорыі, можа, нейкая будзе дарэчнай або нейкую ёсьць сэнс стварыць. Gleb Leo (размовы) 15:32, 12 лютага 2024 (+03)Адказаць
Вітаю! Навошта нейкія шаблёны, калі ёсьць адмысловы знак Юнікода? А трохкроп’е адным знакам часта выглядае непрыгожа, гэта залежыць ад шрыфту. Gabix (размовы) 15:40, 12 лютага 2024 (+03)Адказаць
Шаблён дакладней адлюстроўвае як у кнізе. Дый так прыгажэй, калі ўжо працягваць тэму эстэтыкі. Gleb Leo (размовы) 15:57, 12 лютага 2024 (+03)Адказаць
Вітаю! Праглядаю зараз «Ічэ». Калі ласка, аддзяляйце працяжнік прабелам (… — слова; слова — слова). Вы то робіце прабел, то не. Працяжнік звычайна не аддзяляецца прабелам, калі гаворка пра даты (1914—1918) або нейкі скарот (Багд—ч). У старых вычытках Вы можаце пабачыць, што прабел з працяжнікам то ёсьць, то няма, гэта навогул трэба выпраўляць, але даглядам у нас амаль не займаюцца.
Таксама прапускаць першыя два радкі на старонцы скану варта, калі з гэтай старонкі ідзе новы абзац. Інакш Вы проста разрываеце адзін абзац на два (што ў некаторых месцах і здарылася). Дарма што такія пагрэшнасьці, дзякуй за ўвагу да творчасьці Шынклера! Gleb Leo (размовы) 16:56, 18 лютага 2024 (+03)Адказаць

Niaczyścik

правіць

Добры дзень! Заўважыў, што Вы мой пераклад прадмовы замянілі на польскамоўны арыгінал. Гэты тэкст амаль цалкам польскамоўны, таму ў арыгінале яго варта зьмяшчаць у польскім разьдзеле. Практыка перакладу на саміх сканах мною падгледжаная ў ангельскім разьдзеле. Gleb Leo (размовы) 20:20, 18 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Па-польску там толькі прадмова, а асноўная частка ўсё ж па-беларуску. Ваш пераклад — асобны твор, ён адсутнічае ў арыгінале. Калі яго можна неяк далучыць — было б цудоўна, але замяняць ім арыгінал нядобра. --Gabix (размовы) 11:19, 19 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Я пра прадмову і казаў. Вы можаце дадаць арыгінал у польскім разьдзеле і злучыць з маім перакладам праз інтэрвікі. У ангельскім разьдзеле так і патрабуюць («A scan supported original language work must be present on the appropriate language wiki, where the original language version is complete at least as far as the English translation. An inter-wiki link to the original language work must be present on the English translation», адсюль), але ў нас, на жаль, ніхто не займаецца вычытваньнем арыгіналаў. Gleb Leo (размовы) 14:45, 19 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Вычытванне

правіць

Добры вечар! Заўважыў, што Вы пераправяралі «Niezabudku». Але засталася праблема, пра якую Вы, відаць, проста не ведалі. Калі тэкст на наступнай старонцы пачынаецца з новага абзаца, то трэба зрабіць водступ два радкі (прыклад), інакш гэты новы абзац сальецца з апошнім з папярэдняй старонкі ў адзін. Як я паглядзеў, у гэтым скане часта такіх водступаў, дзе трэба, няма. Гэта не значыць, што Вы абавязаныя наноў пераглядаць «Незабудку», але, прынамсі, надалей гэта таксама праўце, калі ласка. Gleb Leo (размовы) 22:46, 28 лістапада 2024 (+03)Адказаць

Індэкс:Precz z Hitlerem! czy niech żyje Hitler! (1934).pdf

правіць

Добры вечар! Вельмі добра, што Вы выказваеце цікавасць да нашай польскамоўнай спадчыны, але раздзелы Вікікрыніцаў пабудаваныя на аснове мовы твораў. Таму дадзены скан варта дадаць у польскі раздзел, а адсюль прыбраць. Будзе, дарэчы, вельмі добра, калі Вы тамсама аформіце польскамоўныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (напрыклад, у зборніку «Dudarz białoruski» ужо зробленыя спасылкі на польскамоўны раздзел, дзе адпаведных тэкстаў дагэтуль няма. Магчыма, гэтыя спасылкі яшчэ трэба будзе неяк змяніць). Gleb Leo (размовы) 20:43, 2 снежня 2024 (+03)Адказаць

Згодны ў цэлым, але:
1. Я папросту ня ўмею працаваць з польскім варыянтам разьметкі, а ён адрозьніваецца ад беларускага.
2. Калі пакінуць гэты твор у беларускім разьдзеле, магчыма, хтосьці яго перакладзе з часам.
3. У польскім разьдзеле нават няма старонкі аўтара Булак-Балаховіча, ім гэта не цікава. Адпаведна, нават калі я усё ж перанясу напрацаванае, яго там ніхто дапрацоўваць ня будзе. Gabix (размовы) 21:45, 2 снежня 2024 (+03)Адказаць
Нават калі Вы там пакінеце голы тэкст, аформлены абы-як, гэта ўжо будзе лепш за нічога. Магчыма, нехта дапрацуе. Я так год-два таму бачыў там пачаты зборнік вершаў Аляксандра Ходзькі, які доўга ніхто не чапаў, а цяпер ён вычытаны. Што няма старонкі аўтара, вядома, сумна, і гэта трэба выпраўляць. У рэшце рэштаў, у польскім разьдзеле праробленай Вамі працы нічога не пагражае дарэмна зьнікнуць.
Вядомасьці азначанага твора спрыяе і так згадка ў Вікіпэдыі і знаходжаньне ў Вікісховішчы. То бок калі чалавек зацікаўлены ў творчасьці гэтай асобы, ён даволі лёгка ўсё знойдзе. Тут ужо варта заняцца тым, ці зьмяшчаў Булак-Балаховіч нешта яшчэ ў пэрыядычным друку: збор такіх зьвестак быў бы вельмі каштоўны, бо, здаецца, ніхто гэтым не займаўся. Gleb Leo (размовы) 22:40, 2 снежня 2024 (+03)Адказаць
Нават голы тэкст пакінуць немагчыма, калі няма старонкі аўтара. А сам я яе (ні ў польскім разьдзеле, ні ў якім іншым) не зраблю. Gabix (размовы) 09:13, 3 снежня 2024 (+03)Адказаць