Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/І/Цалкам

И І (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
К

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І.

ІЕГОВА м. жыдоўскае імя Бога; Ягова.

ІЕРАРХ м. грэцк. сьвятаразьверхнік: біскуп, архірэй, мітрапаліт; герарх, герархія.

ІЕРЕЙ м. грэцк. хрысьціянскі сьвятар; сьвятар.

ІЕРОМОНАХ м. грэц. манах-сьвятар; яраманах.

ІЕРЕМІАДА ж. сьлёзнае, плаклівае зажаленьне; ераміяда.

ІЕРОГЛИФ м. пісьмо умоўнымі рысункамі замест літараў; герогліф. Егіпецкіе герогліфы ведамы больш за іншыя.

ІЕРУСАЛИМ м. горад, даўнейшая сталіца жыдоўскага царства; Ерузалім.

ІОРДАН м. прорубка для водасьвяцьця на Вадохрышча; ярдан.

ІЮЛЬ м. сёмы месяц у годзе; ліпень.

ІЮНЬ м. шосты месяц у годзе; чэрвень.