Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/269

268. ⁂ Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы 269. ⁂ Больш за ўсё на сьвеце жадаю я
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
270. ⁂ Буду сьніць і днямі і начамі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




269.

∗     ∗

Больш за ўсё на сьвеце жадаю я,
Каб у мяне быў свой дзіцёнак —
Маленькая дачушка — немаўляшка,
Аня Максімаўна,
Такая прыгожанькая,
Цёпленькая, мокранькая,
З чорнымі валосікамі і броўкамі,
З цёмна-карымі вочкамі,
А ручкі, як перацягнутыя ніткамі.
Зусім такая, як Вы,
Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.

Увагі правіць

269. Больш за ўсё на сьвеце жадаю я… Друкуецца з аўтографу — (п. IV. № 10, 15). Гл. ўвагі да вершаў №№ 262 і 264.