Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі
Аўтар: Аляксандар Цьвікевіч
1929
Крыніца: [1]
друкавалася ў 1927-1929 гадах у часопісе "Полымя" пад назвай "«Западно-русская школа» і яе прадстаўнікі"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Агульныя заўвагі

Азначэньне паняцьця «западно-руссизма». Пачаткі і грунт яго ў мінулым. Спраўка аб русыфікатарскіх плянах Кацярыны II. Становішча пры Аляксандры I і Мікалаі I. Абмежаваньне дасьледваньня «западно-руссизма» яго беларускімі прадстаўнікамі

К. Гаворскі і «Вестник Западной России»

«Вестник Юго-Западной и Западной России» ў Кіеве. Агульны выгляд яго. Рэдактар часопісу Ксэнафонт Гаворскі, яго пахаджэньне. Даныя аб узьнікненьні «Вестника». Характарыстыка тагачаснага жыцьця на Украіне. Першыя гады дзейнасьці К. Гаворскага і прыхільнасьць да украінафільства. Зьмена настрою і барацьба супроць «хлопоманіі» і «лацінства». Прычыны гэтае зьмены. Заняпад «Вестника» ў Кіеве і надзеі рэдакцыі на Муравьёва

«Вестник Западной России» ў Вільні

I. Віленская прэса пад час паўстаньня: барацьба Муравьёва з польскімі культурнымі ўплывамі. Проекты яго папярэднікаў ген.-губ. Назімава і папячыцеля Шырынскага-Шыхматава аб выданьні ў Вільні «народного журнала». Пераезд і першыя крокі «Вестника» ў Вільні. Падтрыманьне русіфікатарскае політыкі Муравьёва і барацьба з полёнізмам. Выступленьні К. Гаворскага ў справах асьветы на Беларусі.

II. Абарона «истинно-русского» чынавенства на Беларусі і полеміка ў гэтай справе з Скорятіным. Програма «обрусения» Беларусі шляхам пашырэньня расійскае зямлеўласнасьці. Чаму К. Гаворскі бараніў дробную расійскую зямляўласнасць? Клясавы інтарэс «западно-русской» партыі і яе экономічная аснова. Прычыны няўдачы «Вестника Западной России»: фальшывы тон у справах «западно-руссизма» і нядбаласьць да мясцовых работнікаў. Спыненьне «Вестника» і яго спадчына

Пасьля-мураўёўскі пэрыод на Беларусі

Расьцярушанасьць культурных сіл Вільні пасьля паўстаньня. Ген.-губ. Потапов і так. зв. «патапаўскі» пэрыод на Беларусі: спыненьне адміністрацыйнага «обрусения», заняпад школ, «прымірэньне» з палякамі. Прычыны зьмены расійскае політыкі на Беларусі. «Адыход» Польшчы з Беларусі ў 70-х гадох у сувязі з разгромам шляхецкага двара і ўзростам польскага прамысловага капіталу ў Каралеўстве. Адмова ад «гістарычных праў» на Беларусь у польскім грамадзтве і навуцы. Агульная характарыстыка грамадзка культурнага жыцьця Беларусі ў 70-х гадох

М. О. Каяловіч. Яго погляды і дзейнасьць

Месца М. Каяловіча ў гісторыі «западно-руссизма». Яго вуніяцкае пахаджэньне і блізкасьць да беларуска-польскіх работнікаў Вільні ў 50-х гадох. Працы над вуніяй і першыя выступленьні супроць Польшчы ў расійскай прэсе. Спроба стварэньня на Беларусі «западно-русской» партыі, програма гэтае партыі і яе няўдача. Адносіны М. Каяловіча да М. Муравьёва. Значэньне навуковых прац М. Каяловіча аб вызначэньні беларуска-польскай мяжы. Заняпад «западно-руссизма» ў 70-х гадох у сувязі са зьменай расійскай політыкі

«Западно-руссизм» у ідэолёгічным аформленьні

А. Экономічны пералом на Беларусі ў пэрыод 70-80-х гадоў. Ф. Багушэвіч і узьнікненьне беларускага нацыянальна-культурнага адраджэньня. Першыя этапы барацьбы «западно-руссизма» з беларускай ідэяй і патрэба ў яго ідэолёгічным угрунтаваньні. Падарожы з гэтай мэтай М. Каяловіча па Беларусі, яго ўражаньні. Славянафільскі ўхіл «западно-руссизма». Б. Кароткая нататка аб сутнасьці славянафільскае тэорыі. Захапленьне «народнасьцю» у першай палове XIX в. у Расіі. Думка аб «абранасьці» Расіі ў сусьветнай гісторыі. Рэакцыйная сутнасьць славянафільства апошняга пэрыоду

Становішча Беларусі ў 80-90-х гадох

А. Наступ расійскага капіталу на Беларусь пры канцы XIX в. Пропаведзь колёнізацыі Беларусі С. Южаковым. Узрост прамысловасьці на Беларусь экономічны ўздым і разьвіцьцё расійскае асьветы.

Б. Крытычнае становішча польскага маёнтку на Беларусі ў 80-х гадох і пачатак яго ўздыму. Сувязь гэтага ўздыму са становішчам польскае прамысловасьці; зацікаўленасьць да беларускага рынку. Новы пэрыод у грамадзкім жыцьці Польшчы і яе «зварот» на Беларусь. Агульны фронт магнатаў і ППС у гэтай справе. Перасьцярогі «западно-руссов»

«Западно-руссизм» пры канцы XIX веку

Ажыўленьне надзей «западно-руссов» у сувязі з наступам Расіі на Беларусь у канцы веку і далейшыя расчараваньні. Падвойнае значэньне расійскае асьветы на Беларусі. Праявы беларускага руху ў настаўніцкіх сэмінарыях.

Выступленьні С. Южакова і Б. Соловьева, скіраваныя супроць «западно-русской» ідэолёгіі; марнае становішча «западно-руссов». Абарона «западно-руссами» сваіх позыцый супроць Расіі. Падвойнасць «западно-русских» кадраў, роля «западно-русских» культурнікаў

Характарыстыка «западно-руссизма» ў пачатку XX веку

Росквіт «западно-русской» партыі з пачаткам XX веку. Значэньне соцыяльнага разлажэньня беларускае вёскі. Кулацкая аснова «западно-руссизма» и стаўка на яе Сталыпіна. Узмацненьне «западно-руссизма» пры выбарах у 3-ю Думу і пры правядзеньні проекту аб земстве на Беларусі. Прыхільны стасунак да «западно-руссов» з боку ўлады.

Першыя «западно-русские» організацыі ў Вільні і Пецярбурзе: «Общество Крестьянин» и «Окраинный Союз». Пашырэньне беларускага руху. прычыны гэтага пашырэньня і барацьба з ім «западно-русских» гуртаваньняў. Часопіс «Крестьянин» і «Наша Ніва». Запіска Н. Янчука ў Акадэмію Навук. Спрэчка аб беларускай мове. Політычная сутнасць акадэмічных аргумантаў; «западно-руссизм» супроць беларушчыны.

Фальшывае становішча «западно-русских» культурнікаў. Сапуноў, Стукаліч. Раманаў і інш. Іх хістаньні на ўзьмежжы этнографізму і беларускага культурнага адраджэньня. Дэмократызацыя «западно-руссизма». «Белорусское Общество» ў Вільні, «Кружок студентов СПБ университета». «Союз Белорусской Демократии» 1917 г. і яго програма ў школьным пытаньні. «Западно-Русское Общество» ў Пецярбурзе.

Выступленьне П. Струвэ і значэньне гэтага выступленьня для ўмацаваньня «западно-руссизма» на Беларусі