Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе (Пакроўскі/Гарабурда)

Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе
Падручнік
Аўтар: Міхаіл Пакроўскі
1927
Пераклад: Кастусь Гарабурда

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




М. ПАКРОЎСКІ


РАСІЙСКАЯ ГІСТОРЫЯ
Ў САМЫМ КАРОТКİМ НАРЫСЕ

(АД САМЫХ СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ
ДА КАНЦА XIX-га СТАЛЕЦЬЦЯ)

з 3-ма картамі

Пераклаў з 6-га стэрэотыпнага выданьня

К. ГАРАБУРДА

ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУСІ

MEHCK-1927

ЗЬМЕСТ.
________

Прадмова (стар. 2-4).

Уводзіны. Агульныя паняцьці аб гісторыі.

Навошта нам трэба ведаць мінулае? Старажытнасьць сьвету, паступовая зьмена жыцьця на зямлі (стар. 5-6). Каму і навошта патрэбна была навука, што сьвет і людзі не зьмяняюцца? (стар. 6). Веда мінулага дае ўладу над будучынай (стар. 6). "Законы гісторыі"; прыклады правільнасьці гістарычных зьмен; рэволюцыі раней і цяпер, рэволюцыі сялянскія і рэволюцыі рабочыя (стар. 6-8). Гісторыя, як разьвіцьце клясавае барацьбы; клясы і гаспадарка; гістарычны матэрыялізм (стар. 8-10). Буржуазнае і пролетарскае разуменьне гісторыі (стар. 9-11). Бліжэйшыя мэты клясавае барацьбы (стар. 11). Уплыў прыроды; клімат і разьвіцьцё культуры; моры, горы і політычнае разьвіцьце (стар. 11-12). Прырода і гаспадарка; лес; засяленьне Амэрыкі (стар. 12-13). Прырода і гаспадарка Расіі; клімат Расіі і Заходняй Эўропы: земляробская і прамысловая Расія, розьніца ў шпаркасьці іх разьвіцьця; мора і гандаль (стар. 13-15). Ступень залежнасьці чалавека ад прыроды; француская колёнізацыя ў Сахары; найноўшае садоўніцтва; у аснове гісторый ляжыць ня прырода, а праца (стар. 15).

Частка 1.

Першыя сталецьці расійскай гісторыі.

Расійская нізіна дзесяткі тысяч год назад: чалавек ледавіковага пэрыоду (стар. 16-17). Скіфы; славяны; славянская колёнізацыя (стар. 17-18). Гаспадарчы быт старажытных славян па мове: "нож", "цянёты", "саха", "мёд". (стар. 18-19). Апавяданьні чужаземцаў; расійскія паданьні, варагі і хазары; "заснаваньне расійскай дзяржавы"(стар. 20-21). Першыя расійскія цары-уладары і гандляры нявольнікамі; насяленьне старажытных гарадоў Русі. "Русская правда", судовыя звычаі (стар. 21-22). Утварэньне грамадзкіх клясаў: "рост", "закуп“, клясавая барацьба, яе адбіцьце ў "Русской Правде" (стар. 22-23). Kіеўскія рэволюцыі XІ-XІІ вякоў; вечавы лад (стар. 23-24). Прычына заняпаду старарускіх гарадоў; крыжацкія паходы, татарская навала; зьмена гарадзкой Русі ў сельскую (стар. 24-26). Культура гарадзкой Русі: "Слово о полку Игореве", летапісы (стар. 26-27). Рэлігійныя погляды; "хрышчэньне Русі", значэньне хрысьціянскіх абрадаў, як клясавага зьявішча; анімізм, як аснова хрысьціянства і паганства; анімізм, як адбітак барацьбы за жыцьцё; помнікі хрысьціянскага анімізму (стар. 27-28).

Утварэньне Маскоўскай дзяржавы.

Расійскі фэўдалізм; памешчык і селянін; адносіны насяленьня да зямлі; буйныя і дробныя фэўдалы; сялянскія павіннасьці; "натуральная гаспадарка". гандаль і становішча купцоў (стар. 28-31). Утварэньне фэўдальнай монархіі; чаму аб'яднаньне адбылося навакол Масквы? Шляхі зносін; гушчыня насяленьня; татары (стар. 31-32). Праваслаўная царква; саюз мітрапаліта з татарскім ханам; саюз царквы і маскоўскага князя (стар. 33-34). Экономічная глеба аб'яднаньня; рост гораду Масквы; вылучэньне рамесьнікаў і гандляроў. утварэньне буржуазіі (стар. 34-35).

Барацьба Масквы з Ноўгарадам.

Географічнае палажэньне Ноўгараду; Завалочча, футра і срэбра, эўропэйскія сувязі Ноўгараду; сувязі з "нізам" (стар. 35-36).

Склад насяленьня, гарадзкая дэмократыя; прыгоннае сялянства (стар. 36-37). Барацьба Масквы і Ноўгарада з Завалоччам; слабыя бакі Ноўгарада, моцныя-Масквы; вынік барацьбы-Масква робіцца ўсерасійскім гандлёвым цэнтрам (стар. 37-38).

Распад Маскоўскага фэўдалізму; таварная гаспадарка і прыгоннае права.

Утварэньне рынку; замежны гандаль і грошы (стар. 38-40). Грашовая гаспадарка і становішча сялян; паншчына; пазыка, прыгонная гаспадарка; манастыры і баяры; дробныя памешчыкі (стар. 40-41). Клясавая барацьба ў Маскоўскай дзяржаве; публіцыстыка; Перасьветаў; саюз дробнага памешчыка і гандлёвага капіталу (стар. 42-43). Казань і Астрахань; Лівонская вайна; крызіс памеснага зямляўладаньня і пераварот 1564 г.; апрычніна і яе клясавы сэнс (стар. 43-45). Драпежніцкая гаспадарка; уцёкі сялян; неўраджаі і голад (стар. 45). Зьбеглыя і колёнізацыя паўднёвай акраіны Маскоўскай дзяржавы; склад насяленьня там; казацтва; яго адносіны да маскоўскага ўраду; рост рэволюцыйнага настрою. Названы Дымітры (стар. 45-47).

Сялянская рэволюцыя.

Паўстаньне супроць Гадунова; расійская эміграцыя і польскія памешчыкі, казацтва, мана і праўда аб названым Дымітры (стар. 47-48). Гадуноўскае войска і Н. Дымітры; стральцы. Дробна-памесныя дваране (стар. 49). Перамогі Н. Дымітра; яго законадаўства; указы аб кабальным халопстве і аб зьбеглых (стар. 49). Н. Дымітры і гандлёвы капітал; змова Шуйскага; гібель Дымітра; Шуйскі-купецка-баярскі цар (стар. 50-51). Паўстаньне паўднёвай Украіны: Балотніков і сялянская рэволюцыя; раскол паўстаўшых і часовая ўрачыстасьць Шуйскага (стар. 51-53). Другая Казацкая революцыя; Тушына; гарадзкі рух. Клясавае распластаваньне рэволюцыі; буржуазныя верхавіны Тушына і гандлёвы капітал; падвойная здрада; скіданьне Шуйскага і ўцёкі "Тушынскага Цара"; буржуазія зварачаецца да заграніцы (стар. 54-55). Саюз палякаў з расійскімі заможнымі клясамі; яго банкроцтва. Гарадзкая буржуазія становіцца на чале барацьбы з революцыяй і з палякамі; Мінін; наём памешчыкаў; подкуп казацкіх верхавін; з дапамогай казакоў Ніжагародзкае апалчэньне бярэ Маскву; кандыдатура Раманавых, як вынік уплыву новага саюзьніка буржуазіі (стар. 55-57). Клясавы сэнс раманаўскай монархіі; царская ўлада і гандлёвы капітал; госьці (стар. 57-58). Поліцэйская дзяржава; рэгулярная армія (стар. 58-60). Разьвіцьце прыгоннага права; ціск гандлёвага капіталу ў горадзе; паўстаньне другой палавіны XVІІ веку; разіншчына, "стрэлецкія бунты" (стар. 60-52). Барацьба за Маларосію; экономічныя ўмовы Украіны: Запарож'е. "Вунія", хлопская рэволюцыя, Хмельніцкі і Маскоўская дзяржава (стар. 62-64).

Дзяржава Раманавых і раскол.

Тыпічныя рысы новай дзяржавы (стар. 64). Экономічны сэнс існаваньня царквы; анімізы і першапачатковае зьбераганьне (стар. 64-65). Царква і цар. Благачэсьціе і гандлёвы капітал. Аскэтызм і яго заняпад (стар. 65-67). Патрыаршаства; яго спробы барацьбы з царызмам і разбурэньне (стар. 67-68). Старая царква ідзе ў раскол, экономічнае значэньне расколу; яго політычная роля (стар. 68-69).

Паўночная вайна і Расійская імпэрыя.

Барацьба за Бальтыцкае мора, ваенная падрыхтоўка Маскоўскай дзяржавы; Нарва, Палтава і Ніштадзкі мір; захоп паўночнага канца вялікага воднага шляху, які зьвязваў Эўропу і Азію (стар. 69-71). Мэханізм гандлёвай бюрократычнай дзяржавы; цэнтральнае і мясцовае кіраваньне; улада памешчыка; падушныя падаткі і откупы (стар. 71-73).

Частка ІІ.

Прамысловы капіталізм.

Пераходныя формы ад гандлёвага капіталу да прамысловага; сыстэма хатняй вытворчасьці (стар. 74-75). Мануфактура; перавагі машыннай вытворчасьці (стар. 75-76). Далейшае разьвіцьце гандлёвага капіталізму: новыя прадметы тавараабмену; замежная політыка гандлёвага капіталу; удзел Расіі у сямілетняй вайне (стар. 76-78). Прамысловая рэволюцыя ў Ангельшчыне, цана на збожжа і расійская памешчыцкая гаспадарка: збожжавы вываз і турэцкія войны (стар. 78-79). Ангельска-Расійскі саюз, контынэнтальная блёкада і разьвіцьце ў Расіі прамысловага капіталізму (стар. 79-81). Протэктарская сыстэма: разьвіцьце расійскай тэкстыльнай прамысловасьці (cтap. 81-82). Прамысловы капіталізм і прыгоннае права; павольны рост унутранога рынку (стар. 82-83). Вышукі замежных рынкаў; ваенная імпэрыя Мікалая І (стар. 83). Сутычка Ангельшчыны і Расіі на гэтым шляху; Крымская вайна (стар. 83-84). Вышукі замежнага рынку не ўдаліся, прыходзілася пашыраць унутраны; сялянская рэформа 1881 г.; уплыў гандлёвага капіталу; сэнс вызваленьня з зямлёй (стар. 84-86). Рост падатковага ціску; выкупныя плацяжы; іншыя павіннасьці (стар. 86). Разьвіцьцё сельскай гаспадаркі і прамысловасьці пасьля рэформы (стар. 86-87).

Прыгоньніцкая дзяржава.

Рост назьбіраньня: царская сям'я, яе прыбліжаныя; "фаворыты і царскія духовнікі" (стар. 87-88). Кароткі нарыс гісторыі сям і "Раманавых". Петра, Кацярына I, Ганна і Бірон, Елізавета Пятроўна; Пётра ІІІ, Кацярына ІІ, (cтap. 88-91). Замежная політыка Кацярыны ІІ, падзелы Польшчы; экономічны сэнс іх (стар. 91-92). Павал; яго ўнутраная і замежная політыка; сутычка з дваранствам і гібель (стар. 92-93). Аляксандар І; "сьвяшчэнны саюз" і ваенныя паселішчы; захоп "Царства Польскага" (стар. 93-95). Мікалай І; дваіснасьць яго політыкі; клопаты аб асьвеце і цэнзура; "патайныя камітэты" і закон аб абавязных сялянах (стар. 95-97). Экономічныя ўмовы гэтай дваіснасьці; фальш Мікалая і дваранскае грамадзтва яго часу, як яе вынікі (стар. 97-99). Політычныя вынікі сялянскай рэформы. Шчыліна ў прыгоньніцкай дзяржаве; характарыстыка гэтай апошняй; улада памешчыка (стар. 99-101). Барбарскія кары, пытка; бізун (стар. 101-102). Канцелярская сакрэтнасьць (стар. 102-103). Чыноўніцтва; яго паходжаньні ў Расіі; дзякі; яго організацыя; "табель аб рангах"; яго ўлада (стар. 103-104). Рэформы і барацьба з хабарам; "новы суд"; чаму ён быў выгадней за ўсё для буржуазіі (стар. 104-106). Земская рэформа; яе клясавы характар; земскія падаткі; прыніжаная політычная роля земства (стар. 106-108).

Рэволюцыйная буржуазія.

Што мы называем рэволюцыйнай буржуазіяй. Роля інтэлігенцыі ў буржуазным грамадзтве. Дваіснасьць яе становішча; абмежаванасьць яе політычнага погляду (стар. 108-110). Рэволюцыйная спадчына расійскай буржуазіі; пугачоўшчына; яе сувязь з разьвіцьцём прыгоннай гаспадаркі (CTap. 110-111). Выступленьне Пугачова; прычыны яго посьпехаў; П. і ўральскія горнарабочыя; П. і сялянства; Програма Пугачоўшчыны (ст. 111-113). Прычыны яе няўдачы (стар. 114). Узрушаньні сялян за Паўлам, Аляксандрам І, Мікалаем, Аляксандрам ІІ, (стар. 114-115). Першыя выступленьні буржуазнай інтэлігенцыі; масонства (стар. 115-116). Радзішчаў; яго адносіны прыгоннага права, да царскай улады; ідэі Р., як адбітак экономічнага жыць (стар. 116-118). Сьперанскі (стар. 118). Дэкабрыстыя: расійскае афіцэрства пасьля 1812 г.; афіцэрства і інтэлігенцыя (стар. 118-119). Дэкабрыстыя і буржуазія (стар. 119-120). Програма дэкабрыстых, "Союз Благоденствия" (стар, 120). Рэспубліканскія плыні: С. Мураўев; Пэстэль; проект аграрнай рэформы і ўзброенага паўстаньня (стар. 121). Сьмерць Аляксандра I; крызіс у царскай сям'і; дэкабрыстыя прымушаны выступіць (стар. 121-122). Іх тактыка; тактыка Мікалая; чаму ён перамог. Дэкабрыстыя і народная маса (ст. 122-123). Бясьсільле буржуазнай рэволюцыі ў Расіі і яго прычыны (стар. 123-124).

Народніцкая рэволюцыя.

Водгукі паўстаньня дэкабрыстых за Мікалаем; настрой інтэлігенцыі; 3-е аддзяленьне і жандары (стар. 124.-126). Справа Петрашэўцаў (стар. 126). 60-я гады; інтэлігенцыя адколваецца ад буржуазіі; новы склад інтэлігенцыі; "разночынцы" (стар. 126--127). Політычная програма дробна-буржуазнай інтэлігенцыі; "Великорус" (стар. 127-128). Польскае паўстаньне; Польшча за Мікалаем I-м; Севастопальскае паражэньне; палякі і Наполеон ІІІ; провокатарская політыка Аляксандра ІІ-га (стар. 128-130). Рэкруцкі набор і паустаньне 1863 г.; міжнародныя абставіны; Расія і Прусія: Мураўёв; разгром паўстаньня (стар. 131-132). Рэакцыя у Польшчы; царская дэмагогія (стар. 132-133). Буржуазія канчаткова адпадае ад рэволюцыі (стар. 133). Дробна-буржуазны соцыялізм; яго ідэолегія; земская грамада-яе гістарычнае значэньне і надзеі, што на яе пакладаліся (стар. 133-135). Герцэн (стар. 135-137). Чарнышэўскі (стар. 137-138). "Молодая Россия", програма соцыялістычнай рэволюцыі (стар. 138-139). Каракозаўшчына і новы выбух царскай дэмагогіі (стар. 139). Лаўров: "исторические письма"; філёзофія ды гісторыя дробна-буржуазнай інтэлігенцыі; народніцтва (cтap. 140-141). Практыка народніцтва; пропаганда; чайкоўцы; даўгушынцы (стар. 141-142). „Бунтарства“, Бакуні і Парыская Камуна (стар. 142-144). Хаджэньне ў народ; слабы бок „бунтарства"; адсутнасьць экономічных прадпасылак для рэволюцыі (стар. 144-146). Процэсы і новыя збліжэньні інтэлігенцыі з буржуазіяй (стар. 146-147). Прычыны павароту ў настроях гэтай апошняй; незакончанасьць рэформаў; турэцкая вайна (стар. 147-153). Перамена тактыкі "бунтароў", тэрор; "Жэлябов"; "Выканаўчы камітэт"; програма народавольцаў; Аляксандр І і рэволюцыя; паляваньне каранаванага зьвяра; Жэлябов, як змоўнік; новая спроба царскай демагогіі; Лорыс Меліков; 1-га сакавіка 1881 г. (153-157).

Рабочы рух.

Аляксандар ІІІ (стар. 157-158). Значэньне эпохі 80-х гадоў (ст. 158-159). Экономічныя абставіны; новы аграрны крызіс, адраджэньне "ўрадавай сыстэмы" (стар. 159-160). Уплыў абставін на сялянства: "адрэзкі", "адрубнікі"; пролетарызацыя сялянства і няўдачная барацьба з ёю ўраду (ст. 160-161). Адраджэньне прыгоннага права; контр-рэформы Аляксандра III-га і роля ў іх земства (стар. 161-163). Унівэрсытэцкі статут 1884 г. і студэнцкі рух (стар. 163). "Восмидесятники" (стар. 164). Прамысловы пролетарыят; прамысловы ўздым к канцу ХІХ веку (стар. 164-165). Пахаджэньне і склад расійскага пролетарыяту (стар. 165-166). Умовы існаваньня пролетарыяту ў 80-х г. г.; памяшканьні, ежа, профэсыянальныя хваробы (стар. 166-169). Праўныя ўмовы; судовая абарона інтарэсаў рабочага і ўмовы аплаты працы (стар. 169-170). Стачкі; эпоха Мікалая 1-га; сялянская рэформа і пролетарыят (стар. 170-173). Стачкі 70-х г. г. і рэволюцыйны рух (стар. 173-175). Рабочыя саюзы; Халтурын (стар. 175-176). Прамысловы крызіс у пачатку 80-х г.г.; Марозаўская стачка і яе ўплыў (стар. 177-179). Фабрычнае законадаўства Аляксандра ІІІ-га ў тэорыі і на практыцы (стар. 179- 181). Прамысловы уздым 90-х г. г. і новая хваля забастовак (стар. 181-182). Расійскі марксызм; Плеханов (стар. 182-185). "Группа освобождения труда"; першыя соцыял-дэмократычныя організацыі ў Расіі; соцыял-дэмократы і народавольцы (стар. 185-186). Экономічная агітацыя і політычная барацьба; саюзы барацьбы за вызваленьне рабочае клясы (стар. 186-188).

Як і кім пісалася расійская гісторыя да марксыстых (стар. 189-203). Сынхроністычныя табліцы (стар. 206).

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.