Творы М. Багдановіча (1927—1928)/II/Дадаткі/I
← Увагі | Узоры прозы М. Багдановіча ў дакладных копіях Камэнтары Аўтар: Васіль Мачульскі 1928 год |
Апіс рукапісаў М. Багдановіча і матар‘ялаў да яго біографіі → |
ДАДАТКІ.
I.
УЗОРЫ ПРОЗЫ М. БАГДАНОВІЧА Ў ДАКЛАДНЫХ КОПІЯХ.
Згодна з прынятым для абодвых тамоў збору твораў М. Багдановіча парадкам, тэкст яго вершаў і прозы выдаецца з перакладам яго орфографіі на сучасную. Але з тэй прычыны, што ўсякія зьмены ў тэксьце, хоць-бы толькі орфографічнага характару, не даюць магчымасьці чытачу скласьці ў поўнай меры дакладнае ўяўленьне аб мове пісьменьніка, мове, як ужо вышэй было сказана (крыт.-біограф. нарыс, IX), лексычна і граматычна ня ў поўнай меры вытрыманай, камісія знайшла патрэбным даць у дадатках да другога тому ўзоры прозы Б-ча ў дакладных копіях з яго аўтографаў з поўным захаваньнем ня толькі яго лексыкі, але і яго граматычных і орфографічных форм. Калі гэтыя ўзоры зацікавяць дасьледчыкаў беларускае мовы, як матар‘ял, які падлягае вывучэньню, дык больш дэтальны аналіз мовы Б-ча можна прарабіць на падставе аўтографаў яго вершаваных і прозаічных твораў, якія захоўваюцца ў зборы яго рукапісаў.
У якасьці гэткіх узораў ніжэй друкуюцца два артыкулы: „За сто лет“ (№ 4) і „Забыты шлях“ (№ 8)[1].
|
- ↑ Квадратовымі дужкамі адзначаны закрэсьленыя ў аўтографе месцы, круглыя-ж дужкі належаць аўтару.