Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/512

Гэта старонка не была вычытаная

бяз даты, 4 стар, паштовага формату. Пераданы ў Камісію Ў. М. Ігнатоўскім. 15. Паштовая картка да Я. Луцэвіча 1916 г. Перадана ў камісію Я. Купалам. 16. Паштоўка ў „Беларускую кнігарню“. Перадана Я. Лёсікам. 17-18. Дзьве паштоўкі А. Бурбісу. Абедзьве 1915-га г. Атрыманы з бібліотэкі ІБК. 19. Паштоўка А. А. Золотареву 1911 г. Атрымана ад бацькі пісьменьніка. 20. 4 паштоўкі з відамі Феадосіі і з аловачнымі нячытэльнымі надпісамі поэты. 21-25. Пяць паштовак да суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца“, Усе — 1912-га году. Пераданы ў Камісію проф. Б. І. Эпімах-Шыпілам. 26. Паштоўка з потрэтам Янкі Лучыны і з яго-ж вершам „Роднай старорцы“, адрасавана да Янукі Купалы ад 13-га мая 1912-га году. Перадана ў Камісію проф. Б. І. Эпімах-Шыпілам.

ПАПКА X

зьмяшчае ў сабе 4 паасобнікі „Вянка“ М. Багдановіча, з якіх першых два (№№ 1 і 2) — аўтарскія. На іх поэта рабіў свае нататкі. На паасобніку № 1 поэтам адзначаны пад кожным вершам яго памер, прычым да трох першых вершаў ім апроч памеру зазначана таксама і строфіка. На экзэмпляры № 2, які знаходзіўся ў Ялце ў часе апошне падарожы туды поэты, яго рукою зроблена шмат паправак чарніламі і алоўкам. Некаторыя з гэтых паправак былі прыняты камісіяй і ўведзены ў тэкст пры перадруку „Вянка“ ў акадэмічным выданьні (гл. т. I, заўвагі да № 91, 93, 95, 101, 123, 177, 184). Іншыя аўтарскія папраўкі азначаны ва ўвагах да адпаведных вершаў 1-га разьдзелу I-га тому (№№ 113, 123 і інш.). На падставе гэтых-жа паправак камісіяю была ўстаноўлена новая рэдакцыя вершу „Слуцкія ткачыхі“, выдрукаванага ў I-м томе за нумарам 126-б. (гл. т. I, увагі да II-га разьдзелу і да вершу № 126).

ПАПКА XI

зьмяшчае ў сабе паасобныя абгарэлыя аркушы памерам in 8° і 4° з вершаванымі накідамі і рознымі нататкамі поэты. Папера шчарнела ад агню і краі рукапісаў зусім абвугліліся і паадломваліся.

1. Абгарэлая восьмая частка аркушу з чарнавымі алоўкавымі накідамі вершаў: „Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі“ (т. I, № 252) і „Ты скажы мне, мужык“… (т. I, № 251).

2. Абгарэлы аркуш in 8° з пералікам вершаў. Можна прачытаць наступныя назвы: „Дзед“, „Вечар“, „Марына“, „Мне доўгае расстаньне з Вамі“, „Рондель“, „Сркіпуся“, „Лявоніха“, „Добрай ночы, зара, зараніца“, „Бура“, „Упалі з грудзей“… Як відаць, поэта дае сьпіс вершаў аднаго з задуманых ім зборнікаў (гл. заўвагу да II-га разьдзелу I-га тому), выдаць які аднак ён не пасьпеў.

3. Абгарэлая чвэртка аркушу з чарнавымі накідамі вершаў: „Ой, пайшла сабе Скірпуся“… (т. I, № 73) і „Ты ня згаснеш, ясная зараначка“ (т. I, № 249).

4. Значна абгарэлая, як і іншыя рукапісы гэтай папкі, чвэртка аркушу з дрэнна чытэльнымі алоўкавымі накідамі поэты, сярод якіх 6 радкоў вершу „Я ухаджу ў цёмны сад“, дзьве апошнія строфы вершу „Калі паласу агнявую“… (т. I, № 75).

5. Абгарэлая частка аркушу, памерам прыблізна in 80 з чарнавым накідам вершу „Ты не згаснеш, ясная зараначка“ (т. I, № 249) і іншымі ўрыўкамі, сярод якіх тры радкі:

Бач, агністым блескам засьве…
Шыбы цёмныя вясковых хат
Туманы расою рассыпаюцца…