Translating the interface in your language, we need your help

правіць
Hello Taravyvan Adijene, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
 
Каб дадаць або змяніць пераклады ва ўсіх вікіпраектах, калі ласка, карыстайцеся сайтам лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.

Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Your temporary access is going to expire soon

правіць
Hello, you were granted temporary permissions on this wiki which are going to expire in a few days. This is just to let you know that if you want to continue with such temporary access here here, you need to request an extension on stewards' permission request page on Meta-Wiki. Usually you only have to make a local announcement on your local village pump or request for adminship page, and if there are no objections after no less than three days, your request will be fulfilled. Additionally, if you think the community is big enough to elect a permanent administrator, you can place a local request for a permanent adminship, so stewards can grant you the permanent access if consensus in favor of that exists. Please ask me or any other steward if you have any questions. Thank you! --Delivered by MediaWiki message delivery (размовы) on behalf of MarcoAurelio@meta. 18:30, 8 снежня 2015 (MSK)Адказаць
Hi Taravyvan Adijene, I have replied Adijene.40be.wikisource at meta. All the best, Taketa (размовы) 21:51, 9 снежня 2015 (MSK)Адказаць

Пытанні

правіць

Вітаю, я так разумею, што гэта ты змяняў медыявікі-файлы. У выніку, па-першае, як мінімум, тут не працуе, а па-другое, ты парушыў дамоўленасць пра тое, што асноўнай тэхнічнай мовай праекту будзе афіцыйная норма беларускага правапісу. Я не маю нічога супраць тарашкевіцы, але дрэнна выглядае, калі ты без папярэдніх дамоў змяняеш тэхнічныя файлы ў гэтым сэнсе, у выніку чаго ў праекце ўзнікае рознагалосіца на розных старонках.---Хамелка/ разм. 15:41, 28 снежня 2015 (MSK)Адказаць

Гм, другое пытаньне прасьцей — перакладу. А вось зь першым трэба давядзецца пакорпацца… --Taravyvan Adijene (размовы) 13:21, 30 снежня 2015 (MSK)Адказаць
  Зроблена. --Taravyvan Adijene (размовы) 19:58, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Што не так?

правіць

Я раблю? Індэкс:Odezwa Białoruskiej Komisji Wojskowej.png---Хамелка/ разм. 17:31, 29 лютага 2016 (MSK)Адказаць

А хв. Падобна на тое, што ня хоча стварацца індэкс старонак. Ці ёсьць пасьпяховыя прыклады індэксаў з пашырэньнем png? --Taravyvan Adijene (размовы) 11:39, 2 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

It seems…

правіць

…you have marked quite a few pages for deletion, but since you still have sysop access (until 2016-12-16), you can delete them yourself. Is there some issue? Savh (размовы) 21:47, 31 мая 2016 (MSK)Адказаць

I don’t think there are any problems. These articles were marked for deletion before my adminship, so they are just waiting for their time to come. --Taravyvan Adijene (размовы) 09:10, 1 чэрвеня 2016 (MSK)Адказаць

Пытаньне паводе праўцы

правіць

Вітаю, дзякую што дапамагаеце вычытываць набраныя мною старонкі. Калі ласка дапамажыце разабрацца ў Вашай праўцы https://be.wikisource.org/w/index.php?title=%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0%3AKupala.paulinka.pdf%2F48&type=revision&diff=24285&oldid=24283:

1. Я намагаюся набіраць тэкст як мага дакладней адпаведны сканам, на сканах я амаль упэўнены выкарыстоўваецца просты дэфіс, але чаму Вы паставілі працяжнік?

2. Наколькі я зрузумеў старонкі дапасоўваюцца адна да адной паводле наступных правілаў: калі няма пустых радкоў у пачатку - гэта працяг абзацу, калі ёсьць - гэта новы абзац. І ў дадзеным выпадку тут як раз новая старонка, але чаму Вы прыбралі пустыя радкі ў пачатку?

Удзячны за адказ --Tbicr (размовы) 22:03, 30 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Вітаю.
  1. Працяжнік тут патрабуюць правілы беларускай мовы, таму варта арыентавацца найперш на іх, а не на тэхнічныя абмежаваньні друкарні, у наборы якой проста магло ня быць патрэбнага сымбалю.
  2. Паміж абзацамі пустыя радкі сапраўды менавіта так і працуюць. Наконт новай старонкі — трэба паглядзець на ўжо скампанаваныя кнігі. Калі гэта сапраўды так, і ўверсе вы дадалі пусты радок менавіта з гэтай мэтай — тады, вядома, вяртайце як мае быць.
Справа ў тым, што я карыстаюся вікіфікатарам, а ён гэтыя пустыя радкі зьверху-зьнізу абразае. Акрамя таго, ён робіць яшчэ шмат карыснага, таму раю і Вам перад захаваньнем старонкі націскаць ягоную кнопку. --Taravyvan Adijene (размовы) 10:37, 1 снежня 2016 (+03)Адказаць
Проста выданьню больш за 100 гадоў, пагатоў я не ўпэўнены што тады існавала такое пяняцьце як "правілы беларускае мовы", напрыклад гэта тычыцца ўжываемых там словаў і абмылак, але згадзіціся, што зьмяняць словы пад сучасныя правілы будзе вялікаю стратаю ў дадзеным выпадку, так чаму для пунктаваньня павінна быць па іншаму? Дзякую за вікіфікатар, паспрабую ў ім разабрацца. --Tbicr (размовы) 22:41, 1 снежня 2016 (+03)Адказаць
З абмылкамі — так, вядома, у ВікіКрыніцах прынята пакідаць іх як ёсьць, хіба што можна абгарнуць шаблёнам {{Абмылка}}. З пунктуацыяй справа крыху іншая: паўтаруся, праблема не ў памылковай прастаноўцы злучку замест працяжніка, а ў тым, што на клявіятуры (тагачаснай ці сучаснай) няма простага спосабу набору менавіта сымбалю «—» (працяжніка), таму яго часта замяняюць злучком, але гэта не азначае, што аўтар памыліўся ці хацеў паставіць менавіта злучок там, дзе яго быць не павінна.
У беларускай Вікіпэдыі мы замяняем у такіх выпадках «аўтарскія» знакі прыпынку на слушныя, у ВікіКрыніцах такой дамоўленасьці, падаецца, не было, і Вы, вядома, можаце рабіць паводле арыгіналу, але тады ўжо варта прытрымлівацца аднае сыстэмы ў межах прынамсі канкрэтнага твору. --Taravyvan Adijene (размовы) 10:18, 2 снежня 2016 (+03)Адказаць
P. S. Прывяду адзін сьвежы прыклад. У вершы «Пад крыжам» я выправіў ня толькі працяжнікі са шматкроп’ямі, але і лацінскую літару «I» на кірылічную «І», бо наборца (крыніца, адкуль узяты гэты тэкст) хутчэй за ўсё паленаваўся ўсталяваць беларускую раскладку клявіятуры. Па-вашаму атрымліваецца, што такія замены таксама рабіць ня варта, бо хай будзе як у арыгінале. Аднак тут, як і ў выпадку з шматкроп’ем, дарэчы, хутчэй праблема ня ў правілах артаграфіі ці пунктуацыі, а звычайная тыпаграфіка. --Taravyvan Adijene (размовы) 12:43, 2 снежня 2016 (+03)Адказаць
Нарэшце я зразумеў што Вы маеце на ўвазе наконт працяжніку, я згодны з Вамі, просто даволі цяжка пераадолець тое, што некаторыя сымбалі могуць проста адрозьнівацца ад таго якімі яны былі ў першакрыніцы. Усё ж было добра калі б такія рэчы былі пазначаны дзе-небудзь у агульных правілах, таму што адразу пісаць дакладна прасьцей. Дзякую, што дапамаглі разабрацца. --Tbicr (размовы) 21:30, 5 снежня 2016 (+03)Адказаць
PS. Магчыма вы можаце падказаць ці можна аўтаматычка падключыць вікіфікатар, ці толькі як user script? --Tbicr (размовы) 21:46, 5 снежня 2016 (+03)Адказаць
Вікіфікатар уключаецца ў наладах — сэкцыя «Гаджэты». --Taravyvan Adijene (размовы) 02:41, 6 снежня 2016 (+03)Адказаць

Your temporary access has expired

правіць
Hello, the temporary access you requested on this wiki has expired. Just to let you know that If you want it back, feel free to make a local announcement and open a new request on stewards' permission request page on Meta-Wiki later. Moreover, if you think the community is big enough to elect a permanent administrator, you can place a local request here for a permanent adminship, so stewards can grant you the permanent access. Please ask me or any other steward if you have any questions. Thank you! --Stryn (размовы) 02:09, 18 снежня 2016 (+03)Адказаць

How we will see unregistered users

правіць

Hi!

You get this message because you are an admin on a Wikimedia wiki.

When someone edits a Wikimedia wiki without being logged in today, we show their IP address. As you may already know, we will not be able to do this in the future. This is a decision by the Wikimedia Foundation Legal department, because norms and regulations for privacy online have changed.

Instead of the IP we will show a masked identity. You as an admin will still be able to access the IP. There will also be a new user right for those who need to see the full IPs of unregistered users to fight vandalism, harassment and spam without being admins. Patrollers will also see part of the IP even without this user right. We are also working on better tools to help.

If you have not seen it before, you can read more on Meta. If you want to make sure you don’t miss technical changes on the Wikimedia wikis, you can subscribe to the weekly technical newsletter.

We have two suggested ways this identity could work. We would appreciate your feedback on which way you think would work best for you and your wiki, now and in the future. You can let us know on the talk page. You can write in your language. The suggestions were posted in October and we will decide after 17 January.

Thank you. /Johan (WMF)

21:10, 4 студзеня 2022 (+03)

Шаблон:ГЭ водступ пачатак

правіць

Добры вечар, Спадару! Жадаў бы Вас папрасіць як адміністратара ды больш дасьведчанага карыстальніка паправіць дадзены шаблён, каб ім можна было карыстацца гэтак жа, як робяць на іншых моўных вэрсіях, бо зараз ён функцыйна абмежаваны адносна іх (вось, напрыклад мая спроба скарыстацца ім паводле ўкраінскага прыкладу). Або падкажэце, калі ласка, як зрабіць дадзены «цуд» па-іншаму. --Gleb Leo (размовы) 22:16, 13 студзеня 2022 (+03)Адказаць

Вітаю. Арыентуйцеся не на іншыя моўныя вэрсіі, а на беларускую. :) Выправіў, але ня ведаю, ці патрэбны там увогуле шаблён, бо ў арыгінале, падаецца, водступу няма. --Taravyvan Adijene (размовы) 09:25, 17 студзеня 2022 (+03)Адказаць
На жаль, наш моўны разьдзел разьвіты ня моцна адносна іншых, таму прыходзіцца глядзець, што там робяць астатнія ды як. Там сапраўды непатрэбны водступ усяго абзацу, трэба, каб першы радок «вісеў», а наступныя ўжо пачыналіся з водступу. Зважайце ўважлівей на аналягічны выпадак на ўкраінскай вэрсіі. Там выкарыстаны шаблён аналягічны нашаму (прынамсі, яны зьвязаныя). На іншых моўных разьдзелах гэты шаблён таксама так умее, а ў нас не, у чым уласна і праблема. Gleb Leo (размовы) 16:57, 17 студзеня 2022 (+03)Адказаць
Наш шаблён называецца „ГЭ…“ і, як бачна з выкарыстаньня, адпачатку быў прызначаны для кнігі Географія Эўропы. Можна яго вынесьці ў асобны элемэнт Вікізьвестак, а на аснове ўкраінскага аналягу стварыць свой, напрыклад {{Вісячы водступ}}. --Taravyvan Adijene (размовы) 09:29, 16 лютага 2022 (+03)Адказаць
Гэта было б добрым разьвязаньнем нашае праблемы. Таксама варта б разьвязаць бяду тэкстаў, якія падзяляюць адну старонку. Праблема гэтая датычыцца празаічных твораў, вось, напрыклад, Страявы Вайсковы Статут/III (у канцы радок „адарваны“ ад свайго абзацу). У іншых з гэтым бедаў няма (прыклад), але замест нашага „## III ##“, у іх „<section begin="III"><section end="III">“ (напісана з памылкай, бо без у папярэднім паказе не высьвечваецца). З паэзіяй гэта ня шкодзіць, але з прозай выглядае праблемна, ад чаго ёю я пакуль ня вельмі займаўся. Gleb Leo (размовы) 17:51, 18 лютага 2022 (+03)Адказаць

Дзіўная рэч

правіць

Вітаю! Я тут заўважыў, што зь 10 сакавіка на старонках з тэкстам зь індэксаў зьлева зьявіўся вялікі й непрыгожы надпіс "Выгляд тэксту" (для прыкладу вось). На іншых моўных вэрсіях падобнага няма, можа, Вы ведаеце ў чым праблема? --Gleb Leo (размовы) 21:23, 12 сакавіка 2022 (+03)Адказаць

Выбары адміністратара

правіць

Вітаю! Будучы актыўным удзельнікам Вікікрыніцаў, я пастанавіў высунуць сваю кандыдатуру на адміністратара Вікікрыніцаў. Буду ўдзячны за Ваш удзел у галасаваньні. — Gleb Leo (гутаркі) 23:44, 28 траўня 2022 (+03)

Добры дзень. Здаецца, што ўсе ахвочыя ўжо прагаласавалі. Таму жадаў бы ўдакладніць, колькі мусяць цягнуцца выбары або іх ужо можна сканчаць у такім выпадку? — Gleb Leo (гутаркі) 15:08, 8 чэрвеня 2022 (+03)Адказаць
Вітаю. Ну ўвогуле варта падаць запыт на адміністратара ў Мэта-вікі (зараз ня памятаю дакладна, дзе гэта знаходзіцца), а яны там ужо будуць арыентавацца па выніках. --Taravyvan Adijene (размовы) 18:07, 9 чэрвеня 2022 (+03)Адказаць

Катэгорыя:Артыкулы да выдалення

правіць

Hi, could you please review the deletion requests in the above category? Rschen7754 21:37, 28 чэрвеня 2022 (+03)Адказаць

Шаблон:Службовы загаловак

правіць

Добры вечар! Перакладаючы правілы, заўважыў, што гэты шаблён фактычна не працуе, як тэарэтычна павінны. Як я зразумеў, праблема ў тым, што ў нашых старонках з прыстаўкай «MediaWiki:» не прапісана наступнае:

/* Real header templates */
.processheadertemplate, .portalheadertemplate, .authortemplate, .headertemplate {
width: 100%;
margin-bottom: 5px;
}

/* Process_header template */
.processheadertemplate {
border: 1px solid #966;
background-color: #DCA;
}

Але я рэдагаваць гэтага кшталту старонкі, на жаль і на дзіва для сябе, не магу. Якая пасада дазваляе іх рэдагаваць ды ці маеце Вы дазвол на рэдагаваньне такіх старонак? Gleb Leo (размовы) 22:16, 15 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Тое ж самае датычыцца шаблёну Шаблон:Правіла, створанага на ўзор іншых разьдзелаў. Відаць, не стае таксама прапісаньня, што такое "messagebox". Gleb Leo (размовы) 23:20, 15 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Гэтую прастору назваў маюць права рэдагаваць адміністратары інтэрфэйсу. Запыт на атрыманьне сьцяга такога адміністратара падаецца асобна альбо спэцыяльна пазначаецца пры запыце на сьцяг адміністратара.
Я такога права ня маю. --Taravyvan Adijene (размовы) 08:51, 16 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Сумна выходзіць, што правіць няма каму. Да таго ж я тут спрабаваў стварыць навігацыйную таблічку па аўтарскім праве {{Навігацыя ў аўтарскім праве}} спачатку на ўзор ангельскага разьдзелу, потым на ўзор нашай клясычнай Вікіпэдыі, але ў выніку атрымалася нейкае абы-што з купай бескарысных модуляў (Модуль:Arguments, Модуль:Color contrast, Модуль:Color contrast/colors, Модуль:Спасылкі шаблёну) і дапаможных шаблёнаў ({{Спасылкі шаблёну}} і {{Навігацыйная табліца}}). Ці Вы разьбіраецеся ў гэтым, каб стварыць прыстойны выгляд?
Да таго ж нам вельмі патрэбны «дынамічны» шаблён аўтарскага права, як ва ўкраінскім ды расейскім разьдзеле. Пад «дынамічнасьцю» я маю на ўвазе, каб адзін шаблён мог паказваць, што аўтар у грамадзкім набытку або не. Бо для нас гэта асабліва важна: міжваенныя віленскія выданні абараняюцца летувіскім правам, праз што яны ахоўваюцца 70 гадоў у адрозненне ад нашых 50. У нас ёсць аўтары, якія друкаваліся ў Вільні, але чый тэрмін у 50 гадоў прайшоў (Камароўскі, Ермачэнка, Кушаль) і чые творы з сучаснай Беларусі або Канады ўжо вольныя. Таму, на маю думку, варта стварыць такі дынамічны шаблён хаця б на аснове {{PD-old-70}} (асабліва было б цудоўна, каб карцінка ў ім зьмянялася як у расейскім разьдзеле), каб было бачна, што творы, апублікаваныя ў суседніх краінах яшчэ абараняюцца. Таксама падобны шаблён нам патрэбны і асобна для Расеі, бо, паводле ейнага заканадаўства, адлік тэрміну аховы правоў ідзе ад даты рэабілітацыі. Такім парадкам, пецярбурскія творы Жылуновіча яшчэ абараняюцца.
На жаль, маіх сьціплых ведаў у дадзенай сфэры, каб гэта рэалізаваць не стае. Ці можаце дапамагчы з гэтым таксама? Gleb Leo (размовы) 18:14, 16 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Вікікрыніцы:Дапамога

правіць

Добры вечар! Заўважыў, што вы «абнавілі» зьвесткі, аднак варыянт з пастаноўкай злучка працуе і нават лепш за шаблён-пару (шаблён-пара часам «зьядае» словы, якія ў ім, то бок, іх проста няма на старонцы твора. На жаль, прыклад прывесьці не магу, бо ўсюды, дзе такое было я замяняў шаблён злучком). Gleb Leo (размовы) 23:13, 14 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Не сутыкаўся з такой праблемай. Простай прастаноўкай злучка немагчыма дабіцца таго эфэкту, які дае шаблён: пры навядзеньні на перанесеную частку паказвае падказку з поўным словам. Калі сустрэнецеся яшчэ з памылкай працы шаблёну пераносу, то хачу на гэта паглядзець. --Taravyvan Adijene (размовы) 23:20, 14 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Я зразумеў, пра што вы казалі. Паправіў, каб шаблёны {{Перанос-пачатак}} і {{Перанос-канец}} працавалі на скампіляваных старонках. Паспрабуйце, як цяпер. Але варта сачыць, каб яны выкарыстоўваліся менавіта парамі, у канцы адной старонкі і пачатку наступнай. --Taravyvan Adijene (размовы) 18:07, 22 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Шаблон:Эпіграф

правіць

Вітаю! Ці магчыма зрабіць, каб эпіграф аўтаматычна ссоўваўся направа, але, каб тэкст выроўніваўся зьлевага боку? Тэхнічна гэта, мабыць, можна было б таксама рэалізаваць, указваючы ў шаблёне водступ для эпіграфу ня зьлева, а справа. І каб гэта быў ужо ня водступ а зона для тэксту эпіграфа. Тое, што мы маем зараз, на жаль, выглядае так сабе з прозай і так сабе з паэзіяй (асабліва зь ёю, бо ссоўвае яе налева, або знаходзіцца недзе на краі старонкі). Вось, для прыкладу проза ды паэзія, дзе дадзены шаблён пакуль паказвае сябе ня зь лепшага боку. Gleb Leo (размовы) 23:33, 23 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Шаблон:Водступ

правіць

Добры вечар! Заўважыў, што ў дадзеным шаблёне чамусьці водступ ніяк не зьмяняецца, якую б лічбу я ня ставіў (прыклад). Ці вы разумееце ў чым праблема? Gleb Leo (размовы) 23:01, 31 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

З часу стварэньня шаблён кардынальна памянялі. Каб не было такіх праблемаў, раю ствараць да яго дакумэнтацыі (сам не заўсёды пасьпяваю). Цяпер павінен працаваць як мае быць. Taravyvan Adijene (размовы) 11:40, 2 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Вялікі дзякуй за хуткасьць! Таксама нагавдаю, што некалі ўжо Вам скардзіўся наконт шаблёна Службовы загаловак, бо цяпер Вы маеце адпаведную пасаду, каб гэта выправіць. Gleb Leo (размовы) 18:12, 2 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Не знайшоў, куды дадаваць. Ці ўжо абыдземся бязь іх. --Taravyvan Adijene (размовы) 11:04, 5 лістапада 2022 (+03)Адказаць

Водступы

правіць

Вітаю! Праглядаючы Індэкс:Беларускі правапіс (1925).pdf заўважыў, што мы маем праблему з водступамі для цэлых абзацаў (не для першага радку). Рэч у тым, што, калі такі абзац зьмешчаны на дзьвюх старонках, яго другая частка (з другой старонкі) «адрываецца», ствараючы асобны абзац. На дадзены момант падобныя водступы мы робім праз двукроп’і. Ці магчыма гэта неяк выправіць? (У згаданым індэксе старонкі, пазначаныя праблемнымі, якраз маюць гэтую хібу. Пакуль я проста ссунуў абзацы на першыя старонкі). Gleb Leo (размовы) 23:03, 16 лістапада 2022 (+03)Адказаць

Афармленьне

правіць

Добры дзень. Заўважыў, што Вы ў Завірусе прыбралі пазнаку, што гэта верш, спаслаўшыся на стыль. Ад гэтага ў мяне ўзнікла пытаньне: а што пісаць у «сэкцыі», калі ня кшталт твора? Да таго ж, як мне здаецца, падобная пазнака, чым зьяўляецца тэкст, залішняй ня будзе. Таксама жадаў бы спытаць наконт індэксаў: там ёсьць поле «школа», але што яно значыць, кніжную сэрыю? Gleb Leo (размовы) 11:50, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць

Дабрыдзень. Паглядзеўшы аналягічны парамэтар у ангельскім шаблёне: „сэкцыя = назва часткі твору, выкарыстоўваецца звычайна на падстаронках, звычайна тэкст без дадатковага фарматаваньня“ — пабачыў, што ў нас гэты парамэтар выкарыстоўваецца не паводле прызначэньня. У цяперашняй рэалізацыі гэта толькі пазнака таго, што верш ёсьць вершам для тых, хто сам не здагадаўся. Цяпер я спрабую абнавіць шаблён „Загаловак“ і наблізіць парамэтар „сэкцыя“ да ангельскага прыкладу, дзе ў ім будзе, напрыклад, уводзіцца назва разьдзелу.
Прыклад 1: en:Les Misérables/Volume 1/Book Sixth. Назва = „Les Misérables“, сэкцыя = „Volume I, Book Sixth“.
Прыклад 2: пераходзім на ўзровень ніжэй. en:Les Misérables/Volume 1/Book Sixth/Chapter 1. Назва па-ранейшаму „Les Misérables“, сэкцыя = „Volume I, Book Sixth, Chapter 1“.
Прыклад 3: як бы гэта выглядала ў нашым разьдзеле. Адвержаныя (у скароце)/Частка першая. Мірыель. Назва = „Адвержаныя“, сэкцыя = „Частка першая. Мірыель“.
Застаецца вырашыць, як быць з тымі старонкамі, дзе парамэтар „сэкцыя“ ўжо цяпер запоўнены няправільна. Магчыма, проста адключу яго тады ў абноўленым шаблёне, а ўвяду новы парамэтар „частка“ ці „разьдзел“. --Taravyvan Adijene (размовы) 12:43, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Поле „школа“ ў індэксах браў ізноў-такі з ангельскага прыкладу. Выкарыстаньня ў іх пакуль не знайшоў, не адкажу значэньня. Трэба чытаць іхнія стандарты афармленьня бібліяграфічнай інфармацыі. --Taravyvan Adijene (размовы) 12:58, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Спытаю тады заадно парады што да шаблёну {{Загаловак}}. У ангельскай вэрсіі ў прынцыпе адсутнічаюць такія парамэтры, як нашыя „арыгінал“ і „крыніца“. Калі патрэбу другога я яшчэ магу зразумець (маем мноства старонак зь вершамі, узятымі з інтэрнэту, напрыклад), то навошта маем парамэтар „арыгінал“? Пытаньне ў тым, ці варта захоўваць гэтыя парамэтры пры абнаўленьні шаблёну? --Taravyvan Adijene (размовы) 14:07, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Па-мойму, гэтая зьмена «сэкцыі» ня вельмі важная, бо ўсе гэтыя разьдзелы прапісваюцца ў левым верхнім куце і так. Але, калі ўжо пачалі, варта і скончыць. Пагаджуся з Вамі, што лепш увесьці гэта як дадатковы парамэтар («разьдзел» добра адпавядае назначэньню). На маю думку, лепш пакінуць «сэкцыю» як ёсьць або пераназваць (напр. «жанр»), бо насамрэч гэта спрашчае працу (на старонках з рэдакцыямі твораў не відаць самога твора; можа быць нешта больш канкрэтнае, напрыклад, «санэт», «абразок»).
«Арыгінал» я ўжываю, каб указаць арыгінальную назву і зрабіць спасылку на яго, каб карыстальнік мог адразу паглядзець, параўнаць. Прыклады: Груган, С Крымскаго. Да таго ж у нас нідзе ня ўказваецца мова арыгіналу, толькі ў катэгорыі (якую з тэлефона не відаць), таму гэта можа таксама ў пэўнай ступені спрасьціць пошук арыгінальнага твора.
Дарэчы, ёсьць пэўная праблема, калі творы калектыўныя: прыходзіцца рабіць нейкае абы-што, а калі пераклад — то толькі ў анатацыі ўжо ўказваць. Прыклады: Мужыцкая праўда, Паніч і дзяўчына, Ваўчаняты (Александровіч, Вольны, Дудар).
Да тэмы індэксаў жадаў бы таксама ўдакладніць, у які парамэтар упісваць кніжную сэрыю? Бо такія выданьні ёсьць, а як гэта ўказваць — ня ведаю. Gleb Leo (размовы) 20:38, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Выбачаюся, не заўважыў, што назва ставіцца ў прыведзеных прыкладах агульная, а не канкрэтнае главы, што ўказваецца ніжэй. Ня ведаю, наколькі гэта будзе лепш. Ніякіх плюсаў (акрамя, мабыць, пэўнае ўніфікаванасьці) або мінусаў ня бачу. Адзінае, што будзе нязвыкла напачатку. Gleb Leo (размовы) 21:53, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Заўважыў таксама, што ангельцы так робяць зь любымі часткамі кніг (незалежна, ці гэта глава раману або асобны верш). На маю думку, ня варта ў зборніках вершаў (апавяданьняў і г. д.) усюды ўпісваць уверх зборнік, бо ў адрозьненьне ад главы раману, гэта асобны твор, які проста зьмешчаны ў кнізе. У такім выпадку, мне здаецца, гэта будзе нават шкодна, бо ўвага ідзе адразу на выданьне (бо першы радок), а не на твор зь яго, да таго ж гэта залішні радок толькі (усё ж чытач і так ведае зь якой кнігі ўзяў гэты твор, і гэта пазначаецца ў куце леваруч). Gleb Leo (размовы) 22:30, 18 лістапада 2022 (+03)Адказаць

Праблема зьместу

правіць

Вітаю! Я стварыў старонку кнігі «Сборника памятниковъ народнаго творчества въ Сѣверо-Западномъ краѣ», але існуе праблема ў адлюстраваньні зьместу кнігі. Ён сапраўды вялікі, трыста песень, але на дадзены момант паказвае толькі 219. Некалі раней спатыкаўся з такой праблемай са «Шляхам жыцьця», але я там разбіў зьмест на падстаронкі разьдзелаў, чаго тут ня зробіш (разьдзелаў жа няма). Ці рэальна павялічыць «аб’ём шаблёну»? Да таго ж, мяркую, гэтая праблема будзе актуальная таксама для зборнікаў дакумантаў часоў ВКЛ. Gleb Leo (размовы) 21:20, 25 снежня 2022 (+03)Адказаць

Добры вечар. У хуткім часе тэрмін маіх правоў адміністратара скончыцца. Прашу Вас паўдзельнічаць у галасаваньні, наконт іхняга працягу. Gleb Leo (размовы) 18:33, 30 снежня 2022 (+03)Адказаць
На жаль, ня ведаю прычыны. Прагаласаваць не пасьпеў таксама. --Taravyvan Adijene (размовы) 11:49, 17 студзеня 2023 (+03)Адказаць

Старонкі індэксаў

правіць

Добры вечар! Зь нядаўняга часу чырвоныя старонкі індэксаў пачало складаць у катэгорыю Катэгорыя:Невычытаная, замест Катэгорыя:Не правераная. Варта б вярнуць, каб складалася ў Катэгорыя:Не правераная, бо ўсё ж, яна мае гэткае ж прызначэньне і злучаная з аналягічнымі катэгорыямі іншых моўных разьдзелаў. Ці маглі б Вы гэта зьдзесьніць? Gleb Leo (размовы) 19:59, 23 студзеня 2023 (+03)Адказаць

Pages transcluding nonexistent sections

правіць

Вітаю! Дадаючы старонкі вычытанага падручніка Лёсіка, заўважыў, што некаторыя старонкі (Вожык, Нашы гасьцінцы і інш.) групуюцца ў катэгорыю «Pages transcluding nonexistent sections». Ці можаце падказаць, што ня так? Gleb Leo (размовы) 10:49, 16 лютага 2023 (+03)Адказаць

Навігацыйная табліца

правіць

Вітаю! Пастанавіў перакласьці нам некаторыя правілы і заўважыў, што {{Навігацыйная табліца}} ў нас працуе ня так, як у іншых разьдзелах. Ці Вы можаце выправіць дадзеную праблему, каб шаблён працаваў як у іншых? Gleb Leo (размовы) 22:47, 15 мая 2023 (+03)Адказаць

Вы таксама некалі зьбіраліся палепшыць шаблён {{Загаловак}}, каб дадаць туды парамэтар часткі. Перакладаючы дапаможнік, я заўважыў неадпаведнасьць нашага афармленьня яму. Ці будзеце Вы дапрацоўваць шаблён? Gleb Leo (размовы) 09:38, 16 мая 2023 (+03)Адказаць
Выбачаюся, што апошнім часам Вас шмат турбую. Шаблон {{Статус старонкі}}, скапіяваны мною з украінскага раздзелу таксама не працуе, як у ім заўляена (усюды нейкая белая палоска ўпачатку і прабелы зьверху ў табліцы з тлумачэннем на Даведка:Пачаткоўцам пра верагоднасць). Гэтая праблема ёсьць і ва ўкраінскім разьдзеле. На жаль, сам выправіць пералічаныя праблемы я ня ведаю як, таму спадзяюся на Вашую дапамогу. Gleb Leo (размовы) 22:21, 16 мая 2023 (+03)Адказаць
{{Навігацыйная табліца}} працуе так, як ёсьць, навошта яе чапаць. На астатняе часу пакуль ня маю. --Taravyvan Adijene (размовы) 10:18, 26 мая 2023 (+03)Адказаць
Як відаць з шаблёнаў {{Навігацыя ў аўтарскім праве}} і {{Пачаткоўцам}}, гэтая праца даволі ўмоўная: табліцы няма, гэта проста крывы сьпіс. З астатнім тады буду чакаць, калі зможаце дапамагчы. Gleb Leo (размовы) 16:44, 26 мая 2023 (+03)Адказаць

Індэкс:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1926).pdf

правіць

Добры дзень! Вялікая просьба выдаліць гэтую старонку, бо я не магу зрабіць старонку індэксу адпаведнае кнігі. Адрэдагаваць старонку не магу, мне адразу піша пра памылку. Gleb Leo (размовы) 18:44, 7 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Need your input on a policy impacting gadgets and UserJS

правіць

Dear interface administrator,

This is Samuel from the Security team and I hope my message finds you well.

There is an ongoing discussion on a proposed policy governing the use of external resources in gadgets and UserJS. The proposed Third-party resources policy aims at making the UserJS and Gadgets landscape a bit safer by encouraging best practices around external resources. After an initial non-public conversation with a small number of interface admins and staff, we've launched a much larger, public consultation to get a wider pool of feedback for improving the policy proposal. Based on the ideas received so far, the proposed policy now includes some of the risks related to user scripts and gadgets loading third-party resources, best practices for gadgets and UserJS developers, and exemptions requirements such as code transparency and inspectability.

As an interface administrator, your feedback and suggestions are warmly welcome until July 17, 2023 on the policy talk page.

Have a great day!

Samuel (WMF), on behalf of the Foundation's Security team 02:02, 8 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

PD-old-70

правіць

Вітаю! Заўважыў, што старонкі, на якіх {{PD-old-70}}, сталі атрымліваць катэгорыю «Pages with image sizes containing extra px». Я спачатку падумаў, што праблема ў шаблоне-аснове {{Ліцэнзія}}, але з {{PD-Беларусь}} такой праблемы не назіраецца. Ці можаце дапамагчы развязаць гэтую тэхнічную праблему? Gleb Leo (размовы) 00:56, 6 верасня 2024 (+03)Адказаць

@Gleb Leo: Шаблон:Абразок папярэджаньня падчас выкарыстання ў Шаблон:Ліцэнзія разгортваўся як x20pxпкс. Спадзяюся, што гэта выпраўлена ў https://be.wikisource.org/w/index.php?title=Шаблон:Абразок_папярэджаньня&curid=16163&diff=228010&oldid=47233 --Ssvb (размовы) 07:39, 6 верасня 2024 (+03)Адказаць

Request

правіць

Can you please take a look at Катэгорыя:Артыкулы да хуткага выдалення? Thanks, TenWhile6 (размовы) 12:51, 24 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

The category seems to be really really backlogged. Do you need help by global sysops? TenWhile6 (размовы) 20:13, 28 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
No need, but it would be easier if the reasons for deletion were provided by the contributors. --Taravyvan Adijene (размовы) 09:32, 29 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць