Адносіны расійскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст.

Адносіны расійскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст
Гістарычны артыкул
Аўтар: Аляксандр Шлюбскі
1928
Крыніца: Запіскі аддз. Гуманітарных навук Інст. Бел. Культуры. Кн. 2. Менск 1928

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ал. Шлюбскі.

Адносіны расійскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст.

Дасьледчык беларускай культуры, вывучаючы гісторыю беларускага друкаванага слова ў ХІХ ст., сустракаецца з даволі супярэчнымі фактамі і дакумэнтамі: з аднаго боку — пераважна беларускага — знаходзіцца значная колькасьць сьведчаньняў аб агульнай або частковай забароне беларускага друкаванага слова расійскім урадам, у пераважнай сваёй большасьці аснованых не на дакумэнтальных даных, а на вусна-літаратурных паданьнях; а з другога боку — пераважна расійскага ― знаходзіцца цэлы шэраг даных, якія, пры няўдумлівых да іх адносінах, могуць даць падставу лічыць, што царскі русіфікацыйны ўрад даваў поўную магчымасьць разьвіцьця беларускага друкаванага слова, а значыць і беларускага культ. нацыянальнага адраджэньня.

Гэты нарыс мае на ўвазе, пры дапамозе памянёных даных за і проці забароны беларускага друку, выясьніць, у меру магчымасьці, гэтае важнае ў гісторыі беларускае культуры пытаньне, якое покуль што нікім сур’ёзна ў цэлым не закранута і ня высьветлена.

Пачну з даных беларускай літаратуры.

І.

Першыя друкаваныя весткі адносна забароны беларускага друку зьявіліся ў польскай прэсе ў 1874 г. ў артыкуле Адама Кіркора „О lіteraturze pobratymczych narodów słowіańskіch“[1]; далей весткі гэтыя паўтараюцца ў 1885 г. ў сувязі з конфіскацыяй перакладу Дуніна-Марцінкевіча „Пан Тадэуш“[2].

У беларускім друку весткі гэтыя зьяўляюцца ў першы раз у 1906 г. ў артыкуле Мацея Крапіўкі (вядомай рэволюцыйнай пясьняркі-Цёткі): „тольки першы год, ― пісала яна, ― як нам беларусам дазволили друкаваць книжки па нашаму такими литэрами, якие нам патрэбны ― и польскими, и рускими (раней дазваляли друкаваць тольки рускими)“.[3] Далей даныя аб забароне беларускага друку ў 1907 г. ў сувязі з Дуніным-Марцінкевічам знаходзім у адным з выданьняў выдавецкага таварыства „Загляне сонца й у наша ваконцэ“[4]; далей забарону друку адзначаюць: у 1910 г.―Р. Земкевіч[5], А. Луцкевіч[6] і В. Ластоўскі[7], у 1912 г.―ізноў А. Луцкевіч[8] і М. Янчук[9], а ў 1914 г.―М. Бабровіч[10]; асабліва пашырыўся гэты погляд у беларускай літаратуры савецкай і наогул у літаратуры першых гадоў рэволюцыі. Пашыранасьць погляду аб забароне беларускага друку ў беларускай літаратуры, што часткова запазычана і з польскіх крыніц, было прычынай таго, што гэты погляд трапіў у літаратуры расійскую і ўкраінскую.

Варта адзначыць, што ўсе шматлікія даныя адносна забароны беларускага друку маюць паміж сабой шмат рознагалосіцы; яны нават ня маюць аднае пэўнае даты; розныя асобы, ня маючы пад рукамі ніякіх пэўных дакументальных даных, дату забароны друку адносяць да розных гадоў; так, напр., адны забарону друку адносяць да XVІІІ ст., другія—да часоў скасаваньня вуніі, трэйція — да літаратурнай дзейнасьці В. Дуніна-Марцінкевіча, чацьвёртыя―да часоў дзейнасьці генерал-губернатара М. Мураўёва, пятыя―да 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя, а шостыя, не вызначаючы даты, наагул кажуць аб забароне беларускага друкаванага слова.

Разгледзім даныя, якія прыводзяцца ў адносінах да тае ці іншае даты:

1. XVІІІ стагодзьдзе. „Меморыя прадстаўнікоў Беларусі[11], якая была апрацована ў Лёзане В. Ластоўскім і ів. Луцкевічам[12] і падана ў 1916 г. на ІІІ швейцарскую конфэрэнцыю народаў забарону беларускага друку на абшары былой Расійскай імпэрыі адносіць аж да 1795 году, калі, пасьля далучэньня Беларусі да Расіі, на Беларусь нібы-то пашырыўся закон Пятра І, які ў 1720 г. быў выданы для Украіны[13]. У адносінах да Беларусі гэтым законам забаранялася "друкаваць у краёвай мові пісьма сьвятое і рэлігійныя кніжкі“. Далей у памянёнай меморыі чытаем: "мяйсцовыя ўласьці, тлумачачы па свойму і пашыраючы на Беларусь указ Пятра I, выдадзены ў 1720 годзе, не дазвалялі друкаваць ні воднай кніжкі ў роднай мове. Ад 1793-га да 1905-га году знаходзім толькі два выданьня беларускія, ― гэта два катэхізмы“.

Гэтага погляду трымаецца І. Піліпаў: „въ концѣ 18 столѣтія, съ началомъ господства русификаторской политики Русскаго Правительства, даже воспрещается печатаніе бѣлорусскихъ книгъ".[14] А ў адносінах да рэлігійнай літаратуры падтрымлівае яго і Я. Лёсік[15].

2. 1839 год. В. Ластоўскі ў сваей „Кароткай гісторыі Беларусі“ адзначае: у 1839 гаду ўрад царскім указам забараніў ужываць беларускай мовы у цэрквах і касьцёлах, бо дагэтуль казаньня для простаго народу заўсягды гаварыліся па беларуску, асабліва ў цэрквах уніяцкіх, гдзе даўней, пакуль не замянілі, ужываліся пры богослужебствах і літургічные кнігі ў беларускай мове"[16].

У раней цытаванай „Мэморыі"... знаходзім вестку аб тым, што цар Мікалай І у 1839 г. "выдаў наказ забараняючы ўжываньне беларускай мовы".

У нарысе „Wystuplennіa bіełaruson na mіžnarodnaj arenіe“ паміж іншым чытаем: "u 1839 hadu carskіm ukazam było zabaronіeno malіcca pa bіełarusku u kascіele і cerkwі, і zabarona heta trywaje dahetul"[17].

"Меморандумъ народнаго секретаріата Бѣлоруссіи представителю высшей германской оккупаціонной власти“ ад 27 лютага 1918 г., які падпісаны старшынёй народнага сэкратарыяту Беларусі Варонкай і кіраўніком спраў сэкратарыяту Зайцам, між іншым, зьмяшчае наступныя радкі: „Въ 1839 г. запрещены церковныя проповеди и преподаваніе въ школахъ на бѣлорусскомъ языкѣ"[18].

У артыкуле: „Belarus pad Rasіejaj" знаходзім наступную катэгорычную заяву: "u 1839 hadu było zabaronіeno drucawać jakіje by to nі bylo knіhі pa bіełarusku"[19].

Акад. Е. Карскі піша: „Николаемъ І въ 1839 году было запрещено употреблять въ католическихъ костелахъ Бѣлоруссіи въ пропоповѣди народную рѣчь. Ея мѣсто заняла польская. Так продолжолось до 1897 года"[20].

Гэтую забарону ўжываньня беларускае мовы ў касьцёлах, якая адбылася нібы ў 1839 г., адзначаюць наступныя асобы: Я. Станкевіч[21], У. Ігнатоўскі[22], Я. Лёсік[23], Пётра з Арленят[24], а з польскіх дасьледчыкаў―Leon Wasіlewskі[25].

Наступныя артыкулы даюць некаторыя новыя даныя ў адносінах да закранутага пытаньня. Так нарыс: „Duchounaja katalіckaja lіteratura u bіelaruskaj mowіe“ адзначае: „U 1839 h. car Mіkałaj ukazam zabaranіu używać u kaścіołach bіełaruskaj mowy u pіešnіach і malіtwach... nіa hledzіačy na zabaronu drukawać pa bіelarusku, ― u 1838 h. u wіlenskaj, a u 1861 u waršauskaj dyecezіі wydajucca katechіzmy pa bіełarusku"[26].

Р. Земкевіч дае такую характарыстыку 1839 г.: „Пасьля скасаваньня уніі ў 1839 годзе пастаноўлена была абсалютная русыфікацыя беларусаў. Кніжкі беларускія, як Беларускі Катэхізм 1835 г. (аўтар ксёндз уніят, прафэсар славістыкі пры Віленскім унівэрсытэці, Міхаіл Баброўскі), „Селянка“ Марцінкевіча, "Песьні" Чэчота прызнаны былі шкоднымі, і ўжо цераз колькі гадоў пасьля таго, як іх надрукавалі, пачалі іх адбіраць і ніштожыць. Ініцыятарам быў вядомы мітрапаліт Семашка, злы дух тагочаснай культуры і вораг беларушчыны [27].

Некаторыя ідуць далей і сцьвярджаюць, што беларускі рух ня шырыўся ў XІX ст. з прычыны памянёнай забароны 1839 г.[28] Цікава высьвятляе гэтае пытаньне заява Беларускага Нацыянальнага Камітэту 1917 г., якая была падана падана магілеўскаму арцыбіскупу за подпісамі Р. Скірмунта, В. Гадлеўскага, А. Будзькі і П. Аляксюка. У ёй чытаем: „Даўно ўжо радзілася думка завясьці беларускую мову у касьцелі, але гэтаму стараўся перашкодзіць расейскі ўрад, каторы або проста забараняў гаварыць у касьцеле па беларуску, або праз заваджваньне сілком расейскай мовы ў касьцелі, спыняў усякіе спробы завясьці туды беларушчыну"[29].

3. 1843 год. Проф. У. Ігнатоўскі з 1921 г. адносна забароны ўжываньня беларускае мовы ў рэлігійных патрэбах трымаецца чамусь іншага погляду чым той, які ён меў у 1919 г. Ён кажа, што "царскі указ, каторы забараніў, невядома зачым, ужываць у цэрках і касьцёлах беларускую мову“, быў выданы ў 1843 г.[30], а не ў 1839 г., як казаў раней.

4. 1859 год. З гэтай датай зьвязваецца конфіскацыя перакладу Дуніна-Марцінкевіча поэмы А. Міцкевіча „Pan Tadeusz“. Выдавецтва Загляне сонца й у наша ваконцэ" аб гэтай конфіскацыі піша так: "jak tolkі skončylі drukawać dźwіe pіeršyje bylіcy, na mіejsce Kucolnіca naznačylі nowaho nіekaha Muchіna. Toj wіelmі stroho udausіa і-zrazu prysudzіu „Pana Tadeuša" u śwіet nіe puščać. Tak і nіe paśpіelі hetyje bylіcy uzіrnucca na śwіet toj jasny: jіch aryštawalі і spalіlі[31]. Літаральна гэтае паўтарае М. Гарэцкі ў другім выданьні сваей „Гісторыі“[32], але у наступных двух выданьнях аўтар чамусьці заместа конкрэтных паказаньняў на Кукольніка і Мухіна, кажа аб конфіскацыі агульным выразам: „Калі былі надрукованы дзьве першыя быліцы, цэнзура дзеля нейкіх прычын зламала дадзены ёю дазвол на выпуск кнігі, загадала арыштаваць надрукаванае і спаліць“[33].

Наогул большасьці асобам, якія закраналі справу конфіскацыі „Пана Тадеуша“, прычыны конфіскацыі ня ясны. Так акад. Е. Карскі піша: „въ свое время это сочинение не пущено въ продажу, а было сожжено"[34]. Проф. У. Ігнатоўскі адзначае: „Гэты пераклад чамусь не спадабаўся цэнзуры Мікалаеўскага часу, й кніжка была зьніштожана“[35]. Дарашэнка кажа: "выданьне гэтага перакладу калісь зьніштожыла расейская цэнзура"[36].

„Дыямэнты“...[37] з 1859 г. зьвязваюць наогул забарону беларускага друку з забаронай нібы друкаваньня твораў Дуніна-Марцінкевіча.

Аднак у 1923 г. Ал. Шлюбскім у друку быў агалошаны зьмест аўтэнтыкавай справы Віленскага Цэнзурнага Камітэту конфіскацыі „Пана Тадеуша"[38]; у 1927 г. ім-жа агалошаны некаторыя дакумэнты ў памянёнай справе дакументальна, прычым устанаўліваецца як дата, так і прычына конфіскацыі перакладу, повадам для якой паслужыла не беларуская мова, як гэткая, а лацінская транскрыпцыя кнігі, у чым расійскі ўрад убачыў польскія культурныя тэндэнцыі, з якімі ўжо тады ён пачаў барацьбу[39].

5. 1860-ыя гады. Акад. Е. Карскі сьведчыць, што рэволюцыйныя нелегальныя выданьні на беларускай мове ў час паўстаньня 1861 г. былі прычынай забароны беларускага друку пасьля 1863 г.[40], калі паўстаньне ўжо было зьнішчана, і дзеля гэтага беларуская літаратура замерла больш, чым на 20 гадоў[41]. Наогул Карскі адзначае, пасьля Баршчэўскага, Рыпінскага, Чачота, Дуніна-Марцінкевіча, Каратынскага і інш. былі „строгіе правительственные запреты употребленія печатнаго слова на бѣлорусскомъ языкѣ"[42].

В. Ластоўскі на гэты пэрыод глядзіць так: "з рэпрэсій проці беларусаў у 60-х гадох трэба адзначыць забарону друкаваньня кніжок у беларускай мове. У 1905 гаду, разам з іншымі свабодамі, дадзенымі насяленьню Paceі, і беларусам было пазволено друкаваць кнігі і газэты ў сваей роднай мове"[43].

Погляд адносна забароны беларускага друку пасьля паўстаньня 1863 г. падзяляе і Каравайчык, які піша: „запрещение это было вызвано тем обстоятельством, что в период второго польского восстания повстанцы издавали и распространяли среди белорусских крестьян множество брошюрок агитационного характера, чтобы поднять народ на борьбу за восстановление Речи Посполитой. Чтобы пресечь крамолу в самом ее зародыше и уберечь белорусских крестьян от польской заразы, русское правительство издало строжайшее запрещение (под угрозой ссылки в Сибирь) писать и печатать что-либо по-белорусски. Это запрещение было тяжелым ударом для дела белорусского возрождения и сильно затормозило кристаллизацию белорусской национальной идеи. Отдельные немногочисленные издания этого периода появлялись заграницей: в Кракове, Львове. Познани и даже в Париже"...[44]

Погляду аб забароне беларускага друку пасьля паўстаньня 1863 г. прытрымліваецца і Leon Wasіlewskі.[45]

Некаторыя-ж беларускія дзеячы спасылаюцца на пэўныя гады, калі, паводле іх слоў, нібы адбывалася забарона беларускага друку.

Так Р. Земкевіч, як год забароны, некалькі разоў адзначае 1863 г. "У 1863 г. офіціально забаранілі друкаваць кніжкі па беларуску",―піша ён у 1910 г.[46]; у 1863 г. было забаронена „гаварыць у касьцёлах казаньні па беларуску“, піша ён у 1920 г.[47], пасьля паўстаньня 1863 г. беларускі друк быў забаронены, вынікам чаго было тое, что Дунін-Марцінкевіч шмат пісаў пабеларуску, але нідзе не друкаваў сваіх твораў, і што наогул з прычыны гэтай забароны беларускі друк спыніўся на нейкі час",-піша ён у 1924 г.[48]. Як убачым ніжэй, Р. Земкевіч іншы раз забарону беларускага друку адносіў да 1865 г., але наогул гэтую забарону ён зьвязвае з другой паловай XІX ст.[49].

Варонка і Заяц робяць катэгорычную заяву, што „въ 1864 г. запрещено печатать книги на бѣлорусскомъ языкѣ![50].

Проф У. Ігнатоўскі дату забароны беларускага друку пасоўвае крыху далей; ён піша: „друк польскіх кніжак забаронен ня быў, а друк кніжак на беларускай мове быў забаронен указам 1865-га году. Прычына гэтага крыецца ў тым, што за Польшчу заступіліся замежныя гаспадарствы, а Беларусь такіх заступнікаў ня мела“.[51] У нарысе „Беларускае культурна-нацыянальнае пытаньне ў Б. С. С. Р.“[52] проф. Ігнатоўскі больш дэталізуе гэтае пытаньне: „Расійскі ўрад спэцыяльным указам 1865-га году забараніў пад пагрозаю кары ставіць у тэатрах беларускія п'есы і друкаваць беларускія газэты і кнігі, апроч этнографічных. Беларускае пісьменства павінна было заціснуцца ў рукапісы на шмат гадоў".

Раней гэты погляд адносна 1865 г. разьвівалі Р. Земкевіч і Пётра з Арленят; як відаць іх весткі былі крыніцай для больш асьцярожнай заявы, як заява проф. У. Ігнатоўскага. Першы з іх пісаў: „гэткая забарона, адзіная ў сьвеце, ня гледзячы на яе дзікасьць, была праведзена вельмі строга. Ня дарма Адам Кіркор пісаў: "беларускаму народу больш не зазьвініць яго родная мова, і ён сам, як народ, прапаў".[53] А Пётра з Арленят піша: „Расійскае правіцельство.. у 1865 г. забараніло па беларуску друкаваць кнігі. Тыя вучоныя беларусы, што хацелі выдаваць беларускія кніжкі, мусілі уцякаць заграніцу і там пісаць і друкаваць, але кніг гэных расійскае правіцельство у Расію і на Беларусь ні пушчало. Гэткіх людзей, што браліся пісаць пабеларуску, тады лавілі, садзілі у турмы і ссылалі у Сыбір"[54]. 1865 г., як год забароны друкаваньня беларускае літаратуры і забароны беларускае мовы ў школах, адзначаюць: М. Бабровіч[55], A. Brückner[56], „Виленскій православный календарь на 1922 г.“[57] і невядомыя аўтары кнігі „Памяці Ів. Луцкевіча".[58]

А. Луцкевіч забарону беларускага друку адносіць да 1866 г.[59], хаця раней годам гэтую забарону ён чамусьці адносіў да 1867 г.: „въ 1867 г. воспрешается печатаніе бѣлорусскихъ произведеній, ― въ особенности латинскимъ шрифтом"[60]. Як відаць пад уплывам аўторытэту А. Луцкевіча, пункту погляду аб забароне беларускага друку ў 1867 г. сталі прытрымлівацца: Турук[61], Хлябцэвіч[62] і нават з 1925 г. проф. У. Ігнатоўскі, які з 1867 годам зьвязвае выданьне спэцыяльнага загаду, які забараняў выданьне літаратуры на беларускай мове, што проф. У. Ігнатоўскі ў сваім апошнім досьледзе падкрэсьлівае некалькі разоў[63].

Ня зусім выразныя намёкі на забарону беларускага друку знаходзім у проф. Даўнар-Запольскага, які піша: „як быццам замёршая на чверць веку пасьля Мураўёскае гаспадаркі ідэя беларускага адраджэньня пачала ізноў выяўляцца ўжо ў канцы 80-ых гадоў―сьпярша, з прычыны цэнзурнага ўціску, вельмі нясьмела[64]. Нешта падобнае выказвае і 3. Жылуновіч: „Пасьля В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сучаснікаў, у разьвіцьці беларускае літаратуры йзноў адчууся перабой. Польскае паўстаньне 1863 году, выклікаўшае цяжкія рэпрэсіі на выяўленьне жаднай грамадзкасьці ў Беларусі, было прычынаю таму. Царскае правіцельства праз Мураўёва павяло рэзкую русіфікатарскую політыку і ўганяла ўсё мясцовае. Так прабыло да 80 гадоў XІX стагодзьдзя“[65].

6. 1880-ыя гады. М. Янчук забарону беларускага друку адносіць да 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Ён піша: „въ 80-х годахъ, когда запрещено было печатать бѣлорусскія книжки, исключая ученыхъ матеріаловъ, извѣстный историкъ и археологъ Бѣлоруссіи Адамъ Киркоръ безнадежно предсказывалъ окончательную гибель бѣлорусской литературѣ“[66].

Я. Фарботка, пішучы аб Багушэвічы, адзначае, што творчасьць Багушэвіча „абымае самы цяжкі пэрыод у гісторыі Беларусі—пэрыод, калі было забаронена ня толькі друкаваць беларускія кніжкі, але на'т публічна выступаць з прамовамі ў беларускай мове. Аднак, ня гледзячы на гэтыя перашкоды, вершы Багушэвіча ў рукапісных экзэмплярах разышліся па ўсім абшары Беларусі... Гэтае цяжкае становішча беларуская літаратура пратрывала аж да рэволюцыі 1905 г."[67].

7. 1903 г. Як у 1859 г. з забаронай беларускага друку некаторыя дасьледчыкі зьвязваюць творчасьць В. Дуніна-Марцінкевіча, так у 900-х гадох ёсьць нахіл зьвязваць забарону друку з вершамі Няслухоўскага „Вязанка“. Акад. Карскі аб гэтым піша: „Любопытно преданіе относительно цензурнаго разрѣшенія печатанія этой книжки въ Петербургѣ: пришлось обмануть цензора, сказавъ, что „Вязанка“ Янки Лучыны на болгарскомъ языкѣ“[68]. Такога погляду ў адносінах да „Вязанкі“ трымаюцца: проф. Ігнатоўскі[69], Бабровіч[70], Фарботка[71] і Я. Лёсік[72]. Паводле Лёсіка гэта самая звычайная рэч. Падобна Няслухоўскаму калісь-то рабіў і Дунін-Марцінкевіч: „Дунін-Марцінкевіч друкаваў свае поэмы і аповесьці ў Менску ў друкарні Бэйліса, як польскія, дзеля таго ўкладаў прадмовы да сваіх твораў папольску, каб зьбіць з ног адміністрацыю"[73].

Некаторыя, як, напр., Прохараў, лічаць, што „Вязанка“ была выдрукавана, як твор, напісаны не баўгарскай, а сербскай мовай[74]. А некаторыя падаюць весткі, што за твор на баўгарскай мове была выдана поэма „Тарас на Парнасе“[75].

Гэтыя весткі аб „Вязанцы" з некаторым сумненьнем паўтарае і М. Гарэцкі: пераказуюць, ―піша ён,―быццам кніжачку гэтую, дзеля забароны беларускага друку, прыйшлося правесьці скрозь цэнзуру пад відам баўгарскай, аднак, дагэтуль яшчэ ніхто ня даў аб тым пэўных вестак[76]. Цікава адзначыць, што ў апошнім—чацьвертым выданьні сваёй „Гісторыі“... Гарэцкі гэтае паданьне ўжо не адзначае.

8. Даныя аб забароне беларускага друку бяз дат. Далей цэлы шэраг асоб робіць катэгорычныя заявы аб тым, што беларускі друк у XІX ст. быў забаронены; аднак, падобна да папярэдніх паказаньняў, нідзе ня прыводзячы крыніц, адкуль бяруцца тыя ці іншыя даныя, і не назынаваючы самай даты забароны. Зьвяртае на сябе ўвагу катэгорычнасьць Е. Канчара, які піша, што "язык, литература белорусская запрещены. Мало-по-малу исчезло из истории слово Белоруссия“[77]. С. Плаўнік піша, што творы беларускіх пісьменьнікаў ХІХ ст. "ня мелі вялікага пашырэньня ў друку, бо царскі ўрад не дазваляў друкаваць пабеларуску. Гэтыя творы вандравалі ў рукапісах па фальварках і вёсках, дзе аматары дэклямавалі іх напамяць"[78]. У другім месцы знаходзім: „Бѣлорусская литература, не смѣвшая до 1905 г. открыто появляться на свѣтѣ, распространялась въ переписанномъ видѣ. Такъ цѣлыя произведенія Дунина-Марцинкевича, Ф. Богушевича долгие годы ходили по рукамъ. Наконецъ, бѣлорусская литература, вырвавшись на волю въ 1905 г., нашла откликъ"[79] і г. д. Гэтую самую думку разьвіваў раней Ластоўскі: „усім вядома, што па нашых вёсках, у тыя часы, калі было забаронена друкаваць беларускіе кніжкі, хадзілі рукапісные сшыткі з рознымі беларускімі вершамі, сатырамі і поэмамі"[80]. Далей цэлы шэраг асоб проста адзначае, што расійскі урад забараніў якое-б то ні было праяўленьне беларускага слова, і што толькі дзякуючы рэволюцыі 1905 г., быў дазволены беларускі друк. „Калі нашая Бацькаўшчына падпала пад Расію (Масковію). — піша Ластоўскі—то і зусім забаранілі што-небудзь пісаць і друкаваць па-беларуску. Толькі у 1905 г. у часе расійскай рэвалюцыі, беларусы дабіліся права друкаваць кнігі у сваей мове"[81]. Такога-ж погляду трымаецца Пётра з Арленят[82] і Івашын[83]. Далей ідзе шэраг такіх вестак: „da 1905 hodu u mіężach Rasіeі zabaronіeny bylі üsіelakіje bіełaruskіje drukі“[84], „Paśla 1905 hodu była znіata zabarona drukawać pa bіełarusku“...[85], толькі ў 1905 г. 85), толькі ў 1905 г. беларусы "dabylі sabіe prawo drukawać knіžkі u swajej mowіe“...[86], "друкаваць па-беларуску было забаронена аж да 1906 г."[87]. Як відаць, пад уплывам усяго вышэйпаданага знаходзіцца і проф. У. Пічэта, які піша: усякага роду друк на беларускай мове быў забаронены"[88]. Самыя апошнія даныя адносна забароны беларускага друку, якія належаць 1926 г., знаходзім у газэце „Голас Беларуса“ (выдаецца К. Езавітавым у Рызе), у якой чытаем: „Як ужо ўсім вядома, стары царскі Расійскі ўрад аж да часу першае расійскае рэвалюцыі 1905 году забараняў друкаваць кніжкі і газэты на беларускай мове"[89].

Новую думку аб закранутым пытаньні выказвае Я. Лёсік: "мясцовая адміністрацыя пасвойму тлумачыла законы аб забароне беларускага друку і не дазваляла друкаваць ніводнай кніжкі ў беларускай мове. А калі часам тое ці іншае беларускае слова пападала ў друк, то толькі лацінкаю, як польскае"[90].

Вось уласна кажучы і ўсе даныя аб забароне беларускага друку, што маюцца ў літаратуры беларускай, вялікарасійскай, украінскай і польскай; больш пэўных даных, якія былі-б падмацаваны дакумэнтамі, знайсьці не ўдалося. Калі глыбей удумацца ва ўвесь прапанаваны матар'ял, то знойдзем у ім шмат недапасаванасьці і супярэчнасьці.

ІІ.

Пасьля разгляду даных, якія сьведчаць аб забароне беларускага друку расійскім урадам, разгледзім тыя даныя, што гавораць проці забароны расійскім урадам беларускага друку.

Перш пералічым беларускія выданьні і паасобныя творы, што былі надрукаваны ў першай палове XІX ст.

1. У 1835 г. у Вільні была выдана кніжка п. 3.: „Krótkіe zebranіe naukі chrześcіjańskіej dla wіeśnіaków mówіących językіem polsko-ruskіm wyznanіa rzymsko-katolіckіego". Кніжка гэтая мае ўсяго 24 старонкі, з якіх каталіцкі катэхізм у беларускай мове займае старонкі 3-15 і 19-24, а польскі тэкст знаходзіцца толькі на старонках 15-19, з 24 старонак усяго толькі на 8. На кніжцы маецца ўрадавы дазвол на яе друк, які падпісаны тагочасным віленскім цэнзарам П. Кукальнікам[91].

2. Праз дзесяць год, 1845 г. у Вільні друкуецца: "Katechіzm o czcі cesara Wszech Rossyі, czylі objaśnіenіe czwartego przykazanіa Boskіego w stosunku do Zwіerzchnoścі krajowej. Za Najwyżczym rozkazem, dla użycіa po szkołach і koścіołach Rzymsko-Kotolіckіch wіejskіch wydrukowany. Wіlno. Nakład і druk T. Glusberga ksіęgarza і typografa szkól bіaforušk. nauk. okr." 1845. 15х9 цм. б. 16., прычым частка тэксту гэтага выданьня напісана на беларускай мове[92].

3. Прапускаючы некалькі беларускіх вершаў, якія былі выдрукаваны ў польскіх і вялікарасійскіх часопісах, адзначу кніжкі Яна Чачота (Jan Czeczot): „Pіosnkі wіeśnіacze z nad Díwіny"... (Nіemna і Džwіny), якія друкаваліся ў Вільні на працягу з 1837 па 1846 г.; як убачым ніжэй, выданьне 1846 г. цэнзура лічыла кніжкай, напісанай беларускай мовай[93].

4. У 1848 г. „Иллюстрація" друкуе верш "Савасьцеева віншаваньне"[94].

5. У 1855 г. у Менску выходзяць творы В. Дуніна-Марцінкевіча: а) "Hapon" і б) „Wieczernіce і oblakany"; першы твор цалком напісаны пабеларуску, а другі з 134 старонак 52 старонкі мае на беларускай мове. У наступным 1856 г. Марцінкевіч друкуе ў Менску „Кupalla" з частковым ужываньнем беларускае мовы, а ў 1857 г. таксама выпускае "Szczerowskіje dazynkі" і "Wiersz Nauma Pryhaworkі", якія былі напісаны пабеларуску[95].

6. У наступным 1858 г. гурток віленскіх польска-беларускіх пісьменьнікаў паднёс Аляксандару ІІ альбом, у якім, паміж іншым, быў верш Каратынскага ў беларускай мове. Альбом гэты быў выданы брашуркай, у якой 7-11 старонкі былі заняты беларускім вершам, надрукаваным польскімі і рускімі літарамі[96].

Гэтыя прыклады нібы сьведчаць, што з боку грамадзянскай цэнзуры перашкод да друкаваньня беларускай літаратуры ў першай палове XІX ст. ня было.

7. Далей прыходзіцца мець справу з цэлым шэрагам сьцьвярджэньняў аб тым, што беларуская мова была забаронена ў сувязі з скасаваньнем вуніі ў 1839 г., што мітрапаліт Сямашка забараніў ужываньне беларускае мовы ў цэрквах, і што ён быў ініцыятарам зьнішчэньня беларускіх кніжок.

Зьвернемся да фактаў і дакумэнтаў.

13 студзеня 1840 г. Язэпам Сямашкам быў разасланы загад Обэр-Пракурора Сыноду, каб у праваслаўных цэрквах, заместа моваў вялікарасійскай і польскай, ужывалася польскай, ужывалася мясцовая народная мова. Падаю гэты загад поўнасьцю (13-1-1840, № 34): „Г. синодальный оберъ-прокуроръ графъ Протасовъ объявилъ святѣйшему Синоду, что Государь Императоръ, въ 16 день истекшаго декабря, Высочайше повелѣть соизволилъ, чтобы приходскіе Православные священники въ губерніяхъ: Витебской, Могилевской, Кіевской, Подольской, Волынской, Минской, Виленской, Гродненской и въ области Бѣлостокской, по возможности читали въ церквахъ въ воскресные и праздничные дни проповѣди на простомъ общепонятномъ языкѣ, или изъясняли въ видѣ бесѣдъ катихизисъ.

Святѣйшій Правительствующій Синодъ указомъ отъ 31 истекшаго декабря за № 20414, увѣдомляеть меня о таковомъ Высочайшемъ повелѣніи съ тѣмъ, чтобы я далъ отъ себя надлежащее предписаніе о точномъ и непремѣнномъ исполненіи сего Высочайшаго повелѣнія неопустительнымъ чтеніемъ въ приходскихъ церквахъ по воскреснымъ и праздничнымъ днямъ проповѣдей на простомъ общепонятномъ языкѣ или изъясненіемъ въ видѣ бесѣдъ разосланнаго въ семъ году пространнаго катихизиса.

Предлагаю консисторіи предписать посредствомъ благочинныхъ всѣмъ приходскимъ священникамъ, чтобы они поученія читали на простомъ общепонятномъ для ихъ прихожань языкѣ, а въ особенности изъясняли бы имъ на семъ языкѣ пространный катихизисъ, нынѣ всякому священнику данный. Съ тѣмъ вмѣстѣ имѣетъ консисторія внушить тѣмъ же священникамъ, чтобы менѣе опытные изъ нихъ, въ случаѣ какого-либо недоумѣнія, обращались за совѣтами и наставленіями къ своимъ собратіямъ, болѣе свѣдущимъ въ духовныхъ наукахъ и въ знаніи простонароднаго языка[97].

Вынікамі цыркуляру сыноду зьявілася тое, што Язэп Сямашка выдаў распараджэньне, як сьведчыць дасьледчык прац і жыцьця Сямашкі, Г. Кіпрыяновіч, "чтобы всѣ священники произносили проповѣди на русскомъ языкѣ или на бѣлорусскомъ нарѣчіи, а не попольски"[98].

Для прыкладу падам яшчэ адно падобнае распараджэньне Язэпа Сямашкі (адносьнік Літоўскай консысторыі ад 23 жніўня 1853 г. за № 2762): „На представленіи викарнаго епископа Филарета отъ 17 августа за № 225, съ донесеніемъ, что священники церквей Жижмянской Марьяновичъ, Бѣлицкой Макаревичъ и Лебіодской Плавскій, говорятъ иногда поученія на польскомъ языкѣ, — собственною его высокопреосвященства рукою написано: Православный народъ Лидскаго уѣзда говоритъ мѣстнымъ русскимъ языкомъ, слѣдовательно для спасительнаго его наставления нужно въ поученіяхъ обращаться къ нему или порусски или на мѣстномъ русскомъ нарѣчіи. По сему Консисторія предпишетъ Лидскому благочинному наблюсти, дабы подвѣдомые ему священники къ прихожанамъ своимъ произносили проповѣди на русскомъ языкѣ или на мѣстномъ русскомъ нарѣчіи“...[99].

Па сэнсу гэтых дакумэнтаў відаць, што „мѣстнымъ русскимъ нарѣчіемъ", „простымъ общепонятнымъ языкомъ" „простонароднымъ языкомъ“ называецца мова беларуская. Гэта яшчэ ў 1897 г. падкрэсьліў Кіпрыяновіч, аб гэтым сьведчаць і тагочасныя дакумэнты, якія гавораць: "уніатскіе прихожане, говоря(т) однимъ простымъ бѣлорусскимъ нарѣчіемъ" (дакумэнт 1834 г.)[100]. Сам Сямашка так характарызуе беларусаў і іх мову: "Въ четырехъ посѣщенныхъ мною нынѣ епархіяхъ (Могилевской, Полоцкой, Минской и Литовской) Русскій православный народъ раздѣляется на два племени: къ югу-Малороссовъ, къ сѣверу—Бѣлорусцевъ"[101], пісаў Сямашка ў 1843 г.; населеніе русское бѣлорусскаго или малорусскаго нарѣчія[102], адзначае Сямашка ў 1857 г.; сяляне гавораць русскимъ языкомъ, на бѣлорусскомъ или малорусскомъ нарѣчіи“[103], адзначае Сямашка ў 1861 г.; парафіяне гавораць "русскимъ языкомъ, по бѣлорусскому или малорусскому нарѣчію“, піша Сямашка ў 1864 г.[104].

У афішы ад 9 лютага 1852 г., якой абвяшчалася менскім грамадзянам аб пастаноўцы твора Дуніна-Марцінкевіча "Селянка", беларуская мова называецца „простонароднымъ языкомъ“[105]. Афіша гэтая пачынаецца так:

„Съ дозволенія начальства | Въ субботу 9 февраля 1852 года будетъ представленіе г. г. Любителями | Въ пользу бѣдных | опера въ двухъ дѣйствіяхъ на польскомъ и простонародномъ языкѣ | сочиненія Викентія Марцинкевича съ музыкою Монюшки, Кржижановскаго | и прочихъ подъ заглавіемъ: | „Селянка“ | і г.д.

Пасьля выяўленых адносін Сямашкі да народнае беларускае мовы будзе ня зусім правільна абвінавачваць яго ў організацыі паленьня спэцыяльна беларускіх кніжок. Што Сямашка спаліў некалькі тысяч вуніяцкіх царкоўных кніжок, гэтага не хавае і сам Сямяшка[106], але да гэтага барбарскага акту ніякага датычэньня ня мелі ні беларуская мова, ні беларуская літаратура. Язэп Сямашка быў фанатык праваслаўя і ў барацьбе з каталіцызмам ён рабіў тое самае, што каталіцызм рабіў у барацьбе з праваслаўем на Беларусі. Каталіцкія біскупы палілі праваслаўныя кніжкі і разам з тым усё пісанае кірыліцай, як правадніка ўсходняй-не каталіцкай культуры[107], а праваслаўнае архірэйства паліла каталіцка-вуніяцкія кніжкі, кніжкі друкаваныя лацінскім альфабэтам, вядучы такім чынам барацьбу з заходняй польскай культурай[108]. Язэп Сямашка проста зьяўляецца здольным сынам свайго барбарскага веку. Магчыма, што ў ліку спаленых Сямашкам вуніяцкіх кніжок выпадкова папалі і беларускія кніжкі, як надрукаваныя лацінскім альфабэтам, але ў заданьні Сямашкі не ўваходзіла зьнішчэньне кніжок не рэлігійнага і ня вуніяцка-польскага зьместу. У сьпісах спаленых Сямашкам кніжок не знахадзім ніводнага твору Чачота ці Дуніна-Марцінкевіча[109], якія нібы паліў Сямашка; мэты, якімі апошні кіраваўся пры паленьні вуніяцкіх кніжок, былі наступныя: „Всѣ сіи служебники въ моемъ нынѣ присутствіи въ Жировицахъ преданы сожженію, дабы, съ одной стороны, отклонить на будущее время какія-либо злоупотребленія, а съ другой, чтобы охранить сіи богослужебныя книги отъ недостойнаго впоследствіи употребленія... я только распорядился, чтобы оставлено было изъ нихъ по одному или два экземпляра каждаго изданія для библіотеки Литовской епархіальной семинаріи"[110] пісаў, Сямашка ў 1841 г. ― Нахожу совершенно полезнымъ изъять изъ употребленія всѣ богослужебныя книги бывшыхъ уніатскіхъ типографій; частію по нѣкоторому ихъ искаженію, частью для общаго единообразія, частію же для устранения и самаго воспоминанія прежней іерархической чуждой власти"[111], пісаў Сямашка ў 1853 г.

8. Далей маем шэраг даных аб тым, што беларуская мова была забаронена ў 60-х гадох XІX ст. у сувязі з апошнім паўстаньнем.

Аднак у гэтую пару выходзяць кніжкі на беларускай мове. Так, у 1861 г. па загаду магілеўскага губэрнатара друкуецца на беларускай мове кніжка пад загалоўкам: „Бясѣда старого вольника зъ новыми, пра ихнае дзѣло"[112]. А ў наступным 1862 г. у „Могилевскихъ Губернскихъ вѣдомостяхъ“ (№№ 51, 60, 61) друкуецца вершамі на беларускай мове „Рѣчь Старовойта къ крестьянамъ о свободѣ" і „Рѣчь Старовойта[113]. Для нас у даным выпадку ня мае значэньня казённа-тэндэнцыйны зьмест і напрамак пералічаных трох твораў; нам больш цікава тое, што хоць і няздатныя з боку літаратурнага, але ўсё-ж яны былі выдрукаваны на беларускай мове паводле загаду прадстаўнікоў ураду, чаго не магло-б здарыцца пры забароне беларускае мовы. Зразумела, памянёныя творы былі выдрукаваны літарамі маскоўскага альфабэту.

Далей у тым самым 1862 г. ў Варшаве з дазволу "русской свѣтской" і каталіцкай духоўнай цэнзуры вышла на беларускай мове кніжка: „Elementarz dla dobrych bzіetok katolіkou"[114]. Памянуўшы гэты „Elementarz", акад. Карскі кажа аб навучальна-асьветнай літаратуры 60-х гадоў у беларускай мове, якая была дазволена цэнзурай: „издавались еще и отдѣльные листы съ буквами и молитвами на бѣлорусскомъ языкѣ. Авторомъ ихъ быль Алекс. Валицкій, печатались они въ Минскѣ, Несвижѣ и Варшавѣ“[115]. А. Мілавідаў сьведчыць, што ў Вільні да 60-х гадоў XІX ст. кожны год польскія друкарні выпускалі ў сьвет па некалькі тысяч беларускіх лемантароў; спасланьні аб гэтым ён робіць на справы Архіва Віленскага Генерал-губернатара за 1863 г. № 205 і за 1864 г. № 1740[116]. Выданьне у Вільні беларускіх лемантароў памінае і памоцнік „Попечителя Виленскаго учебнаго округа А. Бѣлецкій"[117].

Вядомы русіфікатарскі „Вѣстникъ Западной Россін" Гаворскага ў 1866 г. адзначае наступныя кніжкі на беларускай мове: „Намъ извѣстно только нѣсколько книжечекъ на бѣлорусскомъ нарѣчіи: — Катихизисъ, Науки парафіяльныя, да пять, шесть пѣсней духовнаго содержанія“...[118].

9. Далей перад намі вельмі цікавае здарэньне. У верасьні 1863 г., калі, пасьля прыдушэньня паўстаньня, дваранства падносіла цару адрасы з выражэньнем сваёй лёяльнасьці, маршалак дваранства Меншчыны Прашынскі "написалъ окружное посланіе на бѣлорусскомъ языкѣ съ выраженіемъ своихъ убѣжденій"[119].

10. У гэтым самым 1863 г. ў Вільні вышлі офіцыёзнага характару „Разсказы на бѣлорусскомъ нарѣчіи“[120].

Раней перад намі быў цэлы шэраг заяў аб тым, што беларуская мова была забаронена ў час прыдушэньня паўстаньня 60-х гадоў, але у беларускай літаратуры вядомы і зусім інакшыя погляды; напр., Вольны піша: „З мэтай агітацыі сярод беларускага народу карысталі беларускую мову і прадстаўнікі чарнасоценнага лягеру, як, напр., віленскі ген.-губернатар Мураўёў, прызываючы давіць польскае паўстаньне ў 1863 г.[121]. А Жылуновіч адзначае: „Мураўёў беларускімі проклямацыямі нацкоўваў беларускіх сялян наогул на ўсіх палякаў“[122]. Крыніцы, адкуль узяты гэтыя даныя, адсутнічаюць, як наогул іх нідзе няма ва ўсёй літаратуры, што мае адносіны да справы забароны беларускага слова.

Разглядаючы русіфікацыю Беларусі, Я. Лёсік кажа, што „ў гэты час зьявілася безьліч песень, у каторых народ выкладаў сваё гора і цешыўся ў пару ліхалецьця. Было ўтворана шмат песень з грамадзянскім зьместам. Яна (Вялікарусь) загадвала паслушным пісакам перарабляць народныя песьні на свой лад, ды пашыраць іх сярод народу…[123]. Друкаваньне такіх песень адзначаюць акад. Карскі[124] і М. Гарэцкі[125].

11. Тут-жа варта сказаць і аб дзейнасьці ксяндза Сянчыкоўскага да русіфікацыі каталіцкага касьцёлу на Беларусі ў 60-70 г. г. Нельга сказаць, каб праца Сянчыкоўскага ў літаратуры польскай, рускай[126] і беларускай[127] была правільна высьветлена.

Каталіцка-польская літаратура малюе Сянчыкоўскага, як рэнэгата, як адступніка ад пальшчызны, а расійская літаратура малюе яго, як вялікага прыяцеля Расіі ў справе русіфікацыі Беларусі. Між тым ёсьць мала высьветленыя ў дзейнасьці Сянчыкоўскага факты, на падставе якіх можна наглядаць некаторую тэндэнцыю Сянчыкоўскага ў бок беларусізацыі касьцёла. Разгледзім некаторыя датычныя да гэтага даныя.

Сам Сянчыкоўскі у сваіх лістох да розных асоб так кажа аб сваёй працы: „съ 1861 г., т.-е. въ годъ моего рукоположенія въ іерейскій санъ, я, какъ бѣлоруссъ, воспитанный заботами моей матери, дочери уніатского священника православного исповѣданія, постоянно въ бесѣдахь моихъ съ народомъ въ церкви и у себя на дому, а также у крестьянъ во время исполненія требъ, употребляль бѣлорусское нарѣчіе или русский языкъ, за что крестьянами и былъ прозванъ „мужицкимъ“, а не панскимъ ксендзом[128]. Далей Сянчыкоўскі адзначае: „но увеличивающееся ко мнѣ вниманіе крестьянъ и произносимыя мною поученія на бѣлорусскомъ языкѣ были причиной того, что помѣщики поляки, за мое хлопоманство и руссофильство (какъ они выражались), просили епископа Минскаго Войткевича перемѣстить меня куда-либо въ глушь и подъ надзоръ, добраго поляка настоятеля[129]... Так было і зроблена, і ў 1869 г. Сянчыкоўскага пераводзяць у глухі касьцёл Ігуменшчыны, дзе настаяцелем быў фанатык паляк, але Сянчыкоўскі піша: „я съ перваго же дня пріѣзда моего въ с. Блонь постоянно произносилъ народу поученія и бесѣдовалъ съ народомь только на бѣлорусскомъ и русскомъ языкахъ[130]. Аб прычынах, якія заахвоцілі яго ўжываць беларускую мову — мы толькі ведаем, што некаторыя факты 1863 г., якія былі выяўлены палякамі, падалі Сянчыкоўскаму думку „употреблять языкъ русский и бѣлорусскій вмѣсто польскаго"[131]. Да пары паўстаньня 1863 г. адносяцца словы Сянчыкоўскага: „еще въ разгарѣ мятежа я произносилъ поученія для просмого народа на бѣлорусскомъ нарѣчіи[132]. „Я съ простымъ народомъ говорю и произношу проповѣди не на польскомъ, а на бѣлорусскомъ языкѣ[133].

У 1872 г. Сянчыкоўскі адчыніў у Менску вучылішча органістаў, якім кіраваў на працягу 7 год і аб якім ён кажа: „въ моемъ училищѣ не было даже разговоровъ на польскомъ языкѣ — говорили на русскомъ или бѣлорусскомъ языкахъ[134]. Нават болей таго, пры выпуску вучняў са школы органістамі Сянчыкоўскі адбіраў ад іх расьпіску ў тым, што з парафіянамі яны павінны гаварыць пабеларуску[135].

У 70-х гадох (не раней 1872 г. і не пазьней 1878 г.) Сянчыкоўскі падаў Міністру Цімашову запіску „объ уничтожении польскаго языка въ костелахъ и о замѣне его языкомъ русскимъ, бѣлорусскимъ и другими народными нарѣчіями"[136]...

Вынікі сваёй працы Сянчыкоўскі адзначае так: „въ одной Минской губ. было 32 приходскія р.-к. церкви, въ которыхъ 46 ксендзовъ употребляли уже вмѣсто польскаго бѣлорусскій и русскій языки“[137], „духовное наше начальство одобрило употребление мѣстнаго бѣлорусскаго и русскаго языка“[138]. Адносна таго, як падзялялася ў ужываньні беларуская і вялікарасійская („русская“) мова, Сянчыкоўскі проста кажа: „мы (ксяндзы) проповѣдывали бѣлоруссамъ на родномъ ихъ языкѣ“[139], гэта значыць на беларускай мове; тое, што Сянчыкоўскі пад "народнай", „роднай“ мовай разумеў мову беларускую, падкрэсьліваецца наступнымі старонкамі цытаванага досьледу Жыркевіча, як, напр., 374, 467, 468, 470, 474. Далей Сянчыкоўскі больш падрабязгова кажа аб тым, як яны (ксяндзы) падзялялі ў ужываньні беларускую і вялікарасійскую мовы: "многіе... принялись въ нашихъ церковныхъ и обыкновенныхъ бесѣдахъ съ народомъ употреблять не польскій, интеллигентный языкъ, но простонародный бѣлорусскій и русский―смотря по мѣстности, въ которой более былъ въ употребленіи одинъ изъ этихъ языковъ"[140].

Прыведзенае наводзіць на думку, што Сянчыкоўскі ў ліку 46 ксяндзоў Меншчыны ўжываў беларускую мову ў мясцовасьцях, дзе жыло беларускае сялянства, у касьцёлах беларускіх вёсак, і наадварот — там, дзе былі польскія паны, дзе ўжывалася польская мова, у касьцёлах гарадоў яны ўжывалі вялікарасійскую мову. Зразумела, што такога характару праца выклікала вялікае абурэньне, як з боку каталіцкага духавенства, якое мела і мае да сяньнешняга дня тэндэнцыю хрысьціць беларускае сялянства каталіцкага веравызнаньня ў палякаў, так і з боку польскіх паноў, якія сеялі пальшчызну на Беларусі, адбудоўваючы Польшчу ў межах 1772 году.

Магчыма, што Сянчыкоўскі і ўсе яго аднадумцы ўжываць вялікарасійскую мову прымушаны былі ў сілу тых політычных абставін, якіх была тады Беларусь і наогул беларускае пытаньне. Адкінь яны вялікарасійскую мову ў гарадзкіх касьцёлах, ім, магчыма, нельга было-б ужываць беларускую мову там, дзе яна была больш за ўсё патрэбна-сярод вясковага беларускага жыхарства. Гэта будзе ясна, калі ўспомнім, што вялізная большасьць піонераў беларушчыны ў ХІХ ст. выходзіла з апалячаных колаў насельніцтва, прычым шмат у каго з іх політычныя погляды і ідэолёгія былі польскія; гэта было прычынай абвінавачваньня беларусаў, у сучасныя Сянчыкоўскаму часы, у сэпаратызьме польскага адценьня, як гэта, напр., выказваў у друку М. Каяловіч[141] і іншыя[142].

Барацьба Сянчыкоўскага з полёнізацыяй, за русіфікацыю, а часткай мабыць і за беларусізацыю касьцёлу, у свой час вельмі нашумела, яна дасягала ня толькі расійскіх міністраў і каталіцка-польскіх біскупаў, але нават даходзіла да самага рымскага папы і расійскага цара. Тут ясна, што, каб абсолютнае ўжываньне беларускай мовы ў гэтыя часы, 60-80-ыя гады, было забаронена, то польскія ворагі Сянчыкоўскага выкарысталі-б у мэтах барацьбы з ім і яго беларусізатарскія крокі.

Аб тым, што беларуская мова ўжывалася зусім легальна, сьведчаць некаторыя справы архіву канцелярыі Віленскага генерал-губэрнатара за 1869-70 гады, у якіх знаходзяцца сьпісы ксяндзоў, якія ўжывалі ў касьцёлах беларускую і вялікарускую мову для выдачы ім за гэта ўзнагароды[143].

12. 25 сьнежня 1869 г. быў выданы „Высочайшій“ дазвол на ўжываньне языка „русскаго, въ томъ или другомъ его нарѣчіи" ў касьцёлах. Ужываньне „русскаго языка“ ў касьцёлах, як убачым ніжэй, было забаронена ў 1848 г. Гледзячы па тэксту „дазволу“ 1869 г. забарона 1848 г. нібы павінна была мець адносіны да беларускае мовы, але, напр., Сянчыкоўскі ўжываў яе з 1861 г. і ніякіх рэпрэсій з боку ўлады за гэта не атрымліваў.

Тэкст „дазволу" 1869 г. пачынаецца так: „Государь Императоръ, въ отеческомъ попеченіи о своихъ вѣрноподданныхъ безъ различія вѣроисповѣданія, желая, чтобы тѣ изъ нихъ, которые роднымъ своимъ языкомъ считаютъ языкъ русскій, въ томъ или другомъ его нарѣчіи, не были лишены права пользоваться имъ въ дѣлахъ своей религіи, Всемилостивѣйше изволилъ разрѣшить употребленіе русскаго языка въ Богослуженіи и вообще въ дѣлахъ религіи всѣхъ иновѣрческихъ исповѣданій..."[144].

У гэтым цыркуляры, які злучаў з сабой і магчымасьці друкаваньня патрэбнай каталіцка-рэлігійнай літаратуры "на русскомъ языкѣ и его нарѣчіяхъ“, можна ўгледзець нібы вольнасьць друку на розныхъ мовах.

Аб гэтым "дазволу" Сянчыкоўскі пісаў, як аб карысным для каталіцкай царквы і каталіцкага народу, які дае магчымасьць ужываць беларускую мову заместа чужой і незнаëмай народу польскай мовы[145].

Адзначу, паміж іншым, што да 1883 г. адносіцца пераклад „литургіи“ на народную літоўскую мову „съ примѣсью польскихъ и бѣлорусскихъ словъ"[146].

13. Якія былі адносіны да беларускае мовы з боку кіраўнікоў асьветы ў Мураўёўскія часы?

На гэта запытаньне знаходзім офіцыяльны адказ у "Инструкціи народнымъ учителямъ", якая ў 1863 г. падпісана „Попечителемъ Виленскаго учебнаго округа“ князем Шырынскім-Шахматавым. Канец артыкулу з гэтае „Инструкціи" чытаецца так: „при объясненіи непонятныхъ словъ пользоваться родною рѣчью народа, т.-е. бѣлорусскимъ нарѣчіемъ“[147]. Далей у „Циркулярѣ по управленію народными училищами Виленскаго учебнаго Округа“ ад 12 студзеня 1863 г. знаходзім: ... предметомъ бесѣдъ должно быть: чтеніе Евангелія, съ непонятными народу объясненіями, производимыми на чисто-русскомъ языкѣ или на мѣстномъ нарѣчіи[148].

„Чиновникъ, состоящій на службѣ въ вѣдомствѣ Виленскаго учеб. окр." у сваім лісьце да рэдакцыі „Вѣстника“ Гаворскага аб школьныхъ справахъ, паміж іншым, адзначае: ― „Во всѣхъ училищахъ обученіе и всѣ объяснения производятся на русскомъ языкѣ... когда-же бываетъ нужно, тогда наставниками употребляется (для поясненія непонятныхъ словъ или оборота) мѣстное, т.е. бѣлорусское нарѣчіе[149].

Больш цікава наступнае месца з аднаго дакумэнту 1862 г., які падпісан князем Шырынскім-Шахматавым: „Преподаваніе закона Божія католическаго исповѣданія производить на мѣстномъ языкѣ: въ Жмуди―на жмудскомъ, въ бѣлорусскихъ губерніяхъ―на бѣлорусскомъ но отнюдь не на польскомъ"[150].

Некаторыя весткі аб ужываньні беларускае мовы ў часы, якія ідуць зараз-жа пасьля вуніі, падае ў 1863 г. адзін праваслаўны сьвяшчэньнік з Горадзеншчыны, паміж іншым ён піша:

...„Когда насъ (сьвяшчэньнікаў) выслали на приходъ, мы стали лицомъ къ лицу, во первых: съ народомъ, т. е. прихожанами, говорящими языкомъ простонароднымъ бѣлорусскимъ. Во-вторихъ, окружены были отовсюду разнаго рода и сорта поляками: чиновниками, помѣщиками, ихъ комиссарами, экономами, писарями, цивунами, поссесорами, фермерами и многими другими. Съ первыми, т.-е. прихожанами, мы священники и жены наши разговаривали всегда по бѣлорусски―т. е. простонароднымъ мѣстнымъ нарѣчіемъ. Съ вторими же нужно было говорить всегда не иначе, какъ по польски. Съ женами нашими мы тоже должны были говорить попольски; правда, хотя простонародное бѣлорусское нарѣчіе и было очень для нихъ понятно, но такъ какъ это нарѣчіе въ болѣе цивилизованномъ обществѣ не только не было въ употребленіи, но даже, вѣроятно не безъ умысла іезуитовъ въ совершенномъ презрѣніи, — то и въ нашых домахъ духовныхъ, въ нашемъ кругу семейномъ, простонародный бѣлорускій языкъ былъ уважаемъ (о заблужденіе и ослѣпленіе!) какъ языкъ, совершенно къ употребленію въ лучшемь обществѣ негодный, языкъ исключительно хлопскій. Противъ этого-то языка, нужно сознаться, мы очень и очень много погрѣшили; теперь (у 1863 г.) мы ясно это видимъ; а если бы мы или лучше жены наши — не зная языка чисто русскаго, — говорили съ нами и дѣтьми симъ простонароднымъ языкомъ бѣлорусскимъ, — о какъ много бы принесли пользы и спасения бѣлорусской здѣсь народности!"[151]. Гэты пакутны адрывак зьяўляецца характэрным для выяўленьня грамадзкіх адносін часу Мураўёва да беларускае мовы. Выдрукаваны ён быў у Маскоўскім „Дне“.

Такім чынам нельга катэгорычна сьцьвярджаць, што да 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя выдаваліся офіцыйныя распараджэньні аб забароне беларускага друку.

Праўда, мы тут сустракаемся з фактам конфіскацыі ў 1864 г., некалькіх тысяч беларускіх лемантароў і малітаўнікаў, але, паводле офіцыйных даных, яны былі конфіскаваны, папершае, за антырускі характар[152], а падругое, магчыма і за недазволены польскі альфабэт.

14. Проф. М. Доўнар-Запольскі, распачаўшы сваю беларускую працу ў 80-х гадох мінулага стагодзьдзя, 1896 г. піша аб 60-х гадох наступнае: „Появленіе книгъ на народномъ нарѣчіи въ Бѣлоруссіи представлялось тогда желательнымъ и многимъ великоруссамъ, и даже въ одно время (Д.-Запольскі мае на ўвазе 1863 г.) оно получило оффиціальное признание“[153].

І запраўды, аб гэтым таксама гавораць ніжэйпаданыя спраўкі:

1-4) У 1889 г. Доўнар-Запольскі друкуе „Гапона“ ў "Сѣверо-Западномъ Календарѣ", а потым выдае яго паасобнай кніжкай у Маскве; у гэтым самым календары надрукованы і два вершы на беларускай мове Н. Ф. — „Ноччу у сялѣ“, Д. К-о, „Муогилки“[154].

5-7) У тым самым годзе ў „Минскомъ Листкѣ“ (№ 37) першы раз друкуецца поэма „Тарас на Парнасі“[155] і вершы на беларускай мове: першы верш Янкі Лучыны (Няслухоўскага) „Весновой порой“ у № 20, а верш А. Шункевіча: "Сцяпанъ и Тацяна" у № 18[156].

8-9) У 1890 г. у „Смоленскомъ Вѣстникѣ“ у №№ 10-11 друкуецца „Беларуская Энэіда“[157], а ў № 37 — „Тарас на Парнасі“[158].

10) У той самы год Янка Лучына зьмяшчае ў „Минскомъ Листкѣ" верш на беларускай мове „Ямщикъ“[159].

11) У 1891 г. у Маскве друкуецца пераклад з Гаршына: „Сыгнал, альбо разсказъ аб томъ, якъ добро перамогло зло у чалавѣка".

12) У той самы год Янка Лучына друкуе ў 28 № „Минскаго Листка“ свой верш: "Вясна"[160].

13-15) у 1892 г. Янка Лучына друкуе ў Календары Слупскага вершы: „Пакуль годъ новы настане на свѣтѣ“, „Роднай старонцѣ", „Горсць пшаницы“ [161].

16-19) У 1893 г. Янка Лучына друкуе ў тым самым выданьні наступныя вершы: „Стары Лясникъ“, „Буселъ“, „Надто салодкія думкі“, „Ямщикъ" [162].

20) У 1895 г. у Пецярбургу выходзіць брашура Ельскага: "Сынокъ! разсказъ зъ праўдзивага здарення. Усимъ бацькамъ и дзѣцямъ для пярастроги". Ня лічу тут кнігі Д. Е. Лаппо: „Бѣлорусские разсказы“, якая ў 1895 г. была выдана у г. Казані; мае яна 183 стар. і складаецца з 8 апавяданьняў, якія напісаны на вялікарасійскай мове.

21-23) у 1896 г. у „Витебскихъ Губернскихъ вѣломостяхъ“ (№ 84, 86, 87 і 90) друкуецца нарыс Ельскага на беларускай мове „Наши переселенцы“, які ў тым-жа самымъ годзе выходзіць паасобнай брашуркай у Віцебску пад загалоўкам: „Наши переселенцы (Скорэй у Томскъ)“ і ў Пецярбургу над загалоўкам: „Выбираймася у прочки! Скарэй у Томскъ“!!!

24-26) У 1896 г. Доўнар-Запольскі друкуе на старонках „Витебскихъ Губ. Вѣдомостей“ беларускі верш Дуніна-Марцінкевіча: „Вясна голад пярапала[163] і поэму: „Тарас на Парнасі“, якая потым выходзіць у Віцебску асобнай кніжкай[164].

27) У 1898 г. у Віцебску выходзіць паасобным выданьнем „Тарас на Парнасі“[165].

28) У тым самым годзе „Виленскій Вѣстникъ“ друкуе „Гутарку Паўлюка[166].

29) У 1898 г. ў першы раз выступіў з апавяданьнямі на беларускай мове Віцебшчыны А. Р. Пшчолка, які друкаваўся ў шэрагу наступных гадоў на старонках „Витебскихъ губ. Вѣдомостей“, у яго „Очеркахъ“… і „Бѣлорусскихъ разсказахъ[167]. Тут не бяруцца пад увагу тыя творы А. Пшчолкі, якія напісаны вялікарускай мовай з частковым ужываньнем беларускіх слоў і выразаў.

30) У 1899 г. у Горадні выходзіць „Тарас на Парнасі“[168].

31) У 1900 г. у Пецярбургу выходзіць кніжка Ельскага: „Слова абъ праклятай гарэлцы и абъ жыцьци и смѣрци пьяницы. Добраму Бѣларускаму народу, на пакрапленьня яго душы и розуму“.

32) У 1900 г. у Магілеве Раманаў друкуе кніжку: „Тарасъ на Парнасѣ и др. бѣлорусскія стихотворенія“[169].

33) У 1902 г. у „Минскомъ Листкѣ“ друкуецца верш Дуніна-Марцінкевіча[170].

34) У 1903 г. у Пецярбургу друкуецца „Вязанка“ Янкі Лучыны (Няслухоўскага).

35-36) у тым самым годзе ў Чарнігаве М. Косіч выпушчае сшытак сваіх апавяданьняў на беларускай мове: „На пиресяленьня“ і „Переложеніе нѣкоторыхъ басень Крылова на бѣлорусское нарѣчіе“.

37-38) У 1903-4 гадох выходзіць: „Колядная Чытанка“ і „Вялікодная Чытанка“[171].

39) У 1904 г. А. К. у Пецярбургу выдае: „Казки“.

40) А ў 1905 г. на старонках „Сѣверо-Западнаго Края“ пачынае сваю літаратурную працу Янка Купала (І. Луцэвіч) вершам: „Мужык“[172].

Такім чынам весткі, якія падае М. Янчук аб тым, што ў 80-х гадох мінулага стагодзьдзя нібы быў забаронены беларускі друк, не спраўджаюцца. Якраз бачым адваротнае. З канца 80-х гадоў да 1906 г.―году, калі рэволюцыяй былі зьнішчаны розныя цэнзурныя абмежаваньні наогул, мы бачым цэлы шэраг, больш 40 розных твораў, вершаў і нарысаў на беларускай мове, што офіцыйна друкаваліся з дазволу цэнзуры ў шэрагу ня толькі беларускіх гарадоў, як, напр., у Менску, Віцебску, Магілеве, Смаленску, Горадні і Вільні, але нават далёка за яе межамі: у Маскве, Пецярбургу і Чарнігаве. Тлумачыць выпадковасьцю ці цэнзурным недаглядам цяжка. Пытаньне гэта аднак спрашчаецца, калі прагледзеўшы ўсе выдрукаваныя за апошнія два дзесяцігодзьдзі XІX ст. выданьні ўбачым, што яны былі надрукованы ня польскім альфабэтам, а дазволенай тагочасным урадам кірыліцай.

У заканчэньне разгледжанага намі часу адносна забароны беларускага друку падамо выпіску з пастановы камітэту Міністраў 1905 г.: „Представить Министрамъ и главнымъ начальникамъ вѣдомствъ, безъ замедленія, и во всякомъ случаѣ не позднѣе 6-ти мѣсяцевъ со дня утверждения сего положения: 1, распорядиться отмѣною, стѣсняющихъ употребленіе мѣстныхъ языковъ въ Западномъ краѣ и не основанныхъ прямо на законѣ, административныхъ распоряженій[173]... У гэтай пастанове фігуруе не абсалютная забарона мовы, а толькі „административныя распоряженія стѣсняющіе употребленіе мѣстныхъ языковъ“. У адносінах да беларускае мовы пакуль што вядома такое распараджэньне толькі 1859 г., пасьля адмены якога пачалі ізноў друкавацца беларускія творы польскім альфабэтам.

Граф Віттэ, пад старшынством якога адбывалася толькі што прыведзеная пастанова Камітэту Міністраў, у сваіх успамінах―таксама не ўспамінае ніякіх абсолютных забарон ужываньня моваў; ён піша: „Комитет Министров по указу 12 декабря (1904 г.) принял некоторые частные меры, так например относительно свободы малороссийскаго языка, ибо в то время не разрешалось даже обращение евангелия на малороссийском языке. Вероятно, это имеет место и теперь (запіскі пісаны ў 1907-1908 гадох; гл. стар. XXXVІ—VІІ), после столыпинскаго режима. Сказанное разрешение было дано Комитетом Министров, в заседание коего был приглашен по этому делу президент Академии Наук Великий Князь Константин Константинович, который очень поддерживал мнение о необходимости дозволить обращение евангелия на малоссийском языке"[174]. Вось і ўсё, што адзначае Віттэ ў сваіх успамінах адносна друку нацыянальных меньшасьцяй.

ІІІ.

Застаецца зрабіць падрахунак вышэйпаданых фактаў, у якіх з боку прыхільнікаў погляду забароны беларускага друку бачым амаль што поўную адсутнасьць дакумантальных даных, дзякуючы чаму пытаньне забароны беларускага друку ляжыць выключна на вусных паданьнях і ў дадатак паданьнях, як мы бачылі, вельмі недакладных і супярэчных; з боку ўрадава-расійскага маем шэраг даных, значная большасьць якіх адзначаецца адсутнасьцю яснасьці і конкрэтнасьці, дзякуючы чаму іх без належных дадатковых комэнтараў можна тлумачыць рознымі спосабамі.

Каб уясьніць адносіны расійскага царскага ўраду да друку нацыянальных меншасьцяй, разгледзім яго ўзаемаадносіны з украінскім друкам.

Першая забарона украінскага друку адбылася не ў XVІІІ ст., як сьведчаць беларускія, а часткай і украінскія крыніцы, бо ў канцы XVІІІ і першых дзесяцігодзьдзях XІX ст., як кажа проф. М. Грушэўскі, выходзіць шэраг кніг украінскай літаратуры[175], а адбылася яна 30 мая 1859 г., калі міністэрскім цыркулярам было забаронена друкаваць кнігі на украінскай мове польска-лацінскімі літарамі. Адначасна забаранялася і прывозіць на абшары Украіны украінскую літаратуру, якая была вы друкавана гэтымі самымі літарамі. Дазвалялася друкаваньне украінскай літаратуры толькі літарамі маскоускага альфабэту[176] г.. зн. літарамі, якія ў цяперашні час прыняты украінцамі і беларусамі. У беспасярэднай сувязі з гэтым цыркулярам знаходзіцца конфіскацыя Д. Марцінкевіча 1859 г. Міх. Лемке ў сваім досьледзе аб царскай цэнзуры, успамінаючы забарону 1859 г., адзначае, што ў адносінах да украінскага друку да гэтага году „никакихъ стѣсненій не предпринималось“[177]. Аб тым, што да 1859 г. украінская літаратура вольна друкавалася і вольна выходзіла на сьвет, сьведчыць цыркуляр міністра асьветы, які быў выданы ў 1858 г., напярэдадні першай забароны 1859 г., па прычыне выдрукаванай у 1857 г. у Пецярбургу кніжкі на украінскай мове „Граматка“, у якой міністрам былі знойдзены шовіністычныя украінскія тэндэнцыі. Цыркуляр прапаноўваў цэнзарам пры выпадку другога выданьня „Граматкі" выкасоўваць памянёныя месцы[178].

Другая забарона украінскага друку адбылася 10 ліпня 1863 г., калі па царскім загалу Сынод забараніў друкаваць на украінскай мове як кнігі так званага „Сьвятога пісьма", так і кнігі наогул рэлігійнага зьместу[179].

Пасьля таго, як у 70-х гадох мінулага стагодзьдзя быў выяўлены рэволюцыйны кірунак тагочасных кіеўскіх украінскіх дзеячоў, 18 мая 1876 г. адбылася трэцяя (і апошняя) забарона украінскага друку, паводле якой забаранялася:

1) Увозіць з-за рубяжа літаратуру на украінскай мове.

2) Друкаваць на украінскай мове усе творы і пераклады, апрача: а) твораў прыгожага пісьменства, „изящной словестности“ (пры умове не адступленьня ад агульна-маскоўскага правапісу[180] і б) гістарычных дакумэнтаў і помнікаў (з заховай правапісу аўтэнткаў).

3) Украінскія спэктаклі, чытаньні, а таксама і словы пры нотах[181].

У 1881 г. дазволена было друкаваць украінскія слоўнікі, а таксама дазволены былі украінскія спэктаклі і чытаньні[182].

Усе астатнія абмежаваньні і забароны украінскага друку былі зьнішчаны толькі 24 лістапада 1905 г. З выданьнем закону аб вольнасьці друку, які быў вынікам маніфэсту 17 кастрычніка[183].

Паміж іншым цікава адзначыць, што абсолютную забарону друкаваньня кніжок на якой-бы то ні было мове тагочасная царская цэнзура не практыкавала. Так, вядома частковая забарона фінскае мовы, паводле якой забаронена было друкаваць романы і іншыя творы літаратурнага мастацтва, а дазвалялася друкаваць выключна кнігі рэлігійнага зьместу (бяз спрэчак аб абрадах і догматах), гаспадарчага характару (бяз тэорый політыка-экономічных), тэксты этнографічных помнікаў і старадаўныя летапісы[184]).

Даныя аб забароне украінскага друку даюць:

І. 1859 год―дакладную дату, ад якой пачынаюцца рэпрэсіі царскага ўраду, накіраваныя беспасярэдна на літаратуру украінскую.

ІІ. Дата першай забароны украінскага друку супадае з датай першай конфіскацыі беларускага друку; значыць 1859 год зьяўляецца першым годам, з якога расійскі урад пачаў рэпрэсіі беспасярэдна ў адносінах да друкаў нацыянальных меншасьцяй наогул.

ІІІ. Даныя аб забароне украінскага друку даюць уяўленьне тактыкі расійскага ўраду ня толькі у адносінах да украінскае мовы, але наогул у адносінах да так званых „нарѣчій русскаго языка“, якімі паводле ня толькі тагочаснай, але нават і сучаснай расійскай навукі зьяўляюцца украінская і беларуская мова.

Як ужо было адзначана конфіскацыя "Пана Тадэуша" знаходзіцца ў цеснай сувязі з першай забаронай украінскага друку 1859 г. Для выясьненьня абставін конфіскацыі „Пана Тадэуша“ прывяду тры дакумэнты з справы аб конфіскацыі азначанага перакладу[185], якія даюць вельмі каштоўны матар'ял для выясьненьня пытаньня аб, так званай, забароне беларускага друку ў першай палове ХІХ ст. Якраз у той час, калі 30 мая 1859 г. адбылася забарона украінскага друку, напісанага польскім альфабэтам, у Вільні, з дазволу цэнзара П. Кукальніка[186] друкаваўся „Пан Тадэуш“. І перад Віленскім цэнзурным камітэтам, пасьля атрыманьня загаду 30 мая 1859 г., паўстала пытаньне, ці можна выпусьціць у сьвет беларускую кніжку, якая выдрукавана лацінскімі літарамі. У міністэрскім цыркуляры аб беларускай мове нічога не паміналася, а між тым яго можна было пашырыць і на беларускую мову. Камітэт парашыў прасіць належных тлумачэньняў у міністра народнае асьветы наступным адносьнікам ад 22 жніўня 1859 г. за № 509:

Господину Министру Народнаго Просвѣщенія.

8 минувшаго іюня въ Виленскомъ Цензурномъ Комитетѣ получено предложеніе Товарища Вашего Высокопревосходительства отъ 30 мая за № 1298, въ коемъ сообщено опредѣленіе Главнаго Управленія Цензуры состоявшееся 25 апрѣля сего года, о воспрещеніи печатанія азбукъ, содержащихъ въ себѣ примѣненіе польскаго алфавита къ русскому языку, и о постановленіи правиломъ, чтобы сочиненія на малороссійскомъ нарѣчіи, писанныя собственно для распространенія ихъ между простымъ народомъ, печатались не иначе какъ русскими буквами, и чтобы подобныя народныя книги печатаные заграницей польскимъ шрифтомъ, не были допускаемы къ ввозу въ Россію.

Между тѣмъ до полученія сего предписанія одобрена здѣшнимъ комитетомъ къ печатанію поступившая разновременно въ 3-хъ тетрадяхъ рукопись на бѣлорусскомъ нарѣчіи подъ заглавиемъ: Рan Tadeusz dwanatcac szlacheckіch bylіc napіsau Adam Mіckіewіcz. Pіrawіarnuu na Bіałaruskuju haworku Wіncenty Dunіn-Marcіnkіewіcz" изъ коихъ первая тетрадь одобрена 28 мая 1858 г., вторая 30 октября 1858, а третія-7 января 1859 г. Нынѣ типографщикъ Сыркинъ отпечатавъ двѣ первыя тетради сказаннаго сочиненія, представилъ узаконенное числ экземпляровъ для полученія билета на выпускъ онаго въ свѣтъ и присовокупилъ, что третья тетрадь, составляющая второй томъ, находится при концѣ печатанія.

Хотя вышеупомянутое предложение относится собственно къ Maлороссійскому нарѣчію, но какъ и бѣлорусское нарѣчіе составляетъ отрасль русскаго языка и нѣкоторымъ образомъ можетъ подходить подъ означенное постановленіе Главнаго Управленія Цензуры, то комитетъ встрѣтилъ сомнѣніе можетъ ли быть дозволено печатаніе сочиненій на бѣлорусскомъ языкѣ польскимъ шрифтомъ, а потому комитетъ постановилъ покорнѣйше просить Ваше Высокопревосходительство о разрѣшеніи сего вопроса.

Если же Вашимъ Высокопревосходительствомъ признано будетъ невозможнымъ дозволять печатаніе белорусскихъ сочиненій польскими буквами, то Комитетъ принимая въ уваженіе, что означенная рукопись была одобрена до полученія сказаннаго предложенія и что издатель оной по напечатанію понесъ значительныя издержки, о возвратѣ которыхъ, на основаніи Свод. Зак. и т. д. 1857 г. т. XІV, Уст. о Цензурѣ ст. 178 можетъ домогаться, честь имѣетъ покорнѣйше испрашивать разрѣшенія у Вашего Высокопревосходительства на выпускъ въ свѣтъ помянутаго сочиненія.

Напечатанный экземпляръ означеннаго сочинения при семъ представляется.

На гэтае запытаньне Міністерства Народнае асьветы адказала адносьнікам ад 22 кастрычніка 1859 г. за № 2154:

Господину Попечителю Виленскаго Учебнаго Округа.

Главное Управленіе Цензуры, разсмотрѣвъ представленіе Виленскаго Цензурнаго Комитета отъ 22 августа текущаго года за № 509 по вопросу о дозволительности печатанія польскимъ шрифтомъ сочиненій на бѣлорусскомъ нарѣчіи, и объ отпечатанной симъ шрифтомъ книгѣ: „Pan Tadeusz, dwanatcac szlacheckich bylic napisau Adam Mickiewicz. Pіarawіarnuu na Bіałaruscuju haworku Wіncenty Dunіn-Warcіnkіewіcz,—26 истекшаго сентября опредѣлило: не допускать употребленія польскаго алфавита при печатаніи сочиненій на бѣлорусскомъ нарѣчіи; книгу Pan Tadeusz, Мицкевича, въ бѣлорусскомъ переводѣ Дунина Марцинкевича, отпечатанную польскимъ шрифтомъ, не выпускать въ светъ; отъ Виленскаго Цензурнаго Комитета потребовать обьяснения, на какомъ основаніи допустилъ онъ напечатать книгу на бѣлорусскомъ нарѣчии польскими буквами безъ испрошенія на это разрѣшенія, как на сомнительный случай; и сверхъ сего предложить тому же Комитету войти въ обсужденіе того, до какой суммы можеть простираться вознагражденіе за убытки, понесенные издателемъ поименованной книги по напечата­нію оной.

О семъ опредѣленіи Главнаго Управленія Цензуры имѣю честь уведомить Ваше Превосходительство для надлежащаго распоряженія.

Министръ Народнаго Просвѣщенія Е. Ковалевскій.

Директорь (подпіс).

У адказ Міністру Асьветы Віленскі Цэнзурны Комітэт, паміж іншым, пісаў (адносьнік ад 27 лістапада 1859 г.; частка адносьніку, якая падаецца ніжэй, Комітэтам складзена паводле рапарта П. Кукальніка, у якім ён даваў тлумачэньні аб прычынах адабрэньня ім да друку „Пана Тадэуша“):

... „Что же касается до вопроса Главнаго Управленія Цензуры почему Виленскій Цензурный Комитетъ предварительнаго одобренія къ печати сочиненія Pan Tadeusz на бѣлорусскомъ нарѣчіи польскими буквами не испросилъ разрѣшенія какъ на сомнительный случай, то Комитетъ имѣетъ честь донести Вашему Высокопревосходительству, что онъ до полученія опредѣленія Главнаго Управленія Цензуры 25 апрѣля сего года о воспрещеніи примѣненія польскаго алфавита къ Русскому языку не считалъ случая сего сомнительнымъ потому, что съ давнихъ временъ Бѣлорусскія сочиненія какъ здѣшнимъ, такъ и С.-Петербургскимъ Комитетомъ одобряемы были къ печати польскими буквами, которыхъ экзем­пляры своевременно представляемы были въ Главное Управленіе Цензуры и онымъ не было сдѣлано по этому предмету возраженій. И так в 1846 году напечатаны въ Вильнѣ a) Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dzwiny и b) Sielanka opera w dwóch actach napisana. przez Dunina Marcinkiewicza, въ которой Бѣлорусскіе простолюдины, выводимые на сцену, говорять своимъ нарѣчіемъ, одобренная даже къ представленію на сценѣ ІІІ отдѣленіемъ Собственной Канцеляріи Его Императорскаго Величества, въ 1855 году Hapon Марцинкевича повѣсть; въ 1856 году Ciekawyś przeczyteij Марцинкевича, въ 1857 году Dudar Biełoruski Марцинкевича. Рукопись же Pan Tadeusz, какъ Комитет имѣлъ честь подробно донести Вашему Высокопревосходительству отъ 12 августа сего года за № 509. одобрена до воспослѣдованія постановленія Главнаго Управленія Цензуры о воспре­щеніи примѣненія Польскаго алфавита къ Русскому языку.—Въ С.-Петербургѣ по одобреніи тамошнимъ комитетомъ напечатаны были польскими буквами пѣсни бѣлорусскія въ сочиненіях: Rocznik Literacki Podbereskiego 1843 г. на стар. 202—204; Szlachcic. Zawalnia 1844 г. т. І, на стр. XXVIII — XXXII, 7, 8, 64 и 65; во второмъ томѣ того же сочиненія 1845 г. на стр. 9, 20 и 82 и въ четвертомъ томѣ 1846 на стр. 4, и другие, какъ видно изъ замѣчанія въ сочиненіи Rocznik Literacki Подберескаго 1843 года на стр. 202. Наконецъ, сколько Комитету извѣстно всѣ бѣлорусскія сочиненія печатаны были доселѣ польскими буквами“.

Такім чынам гэтыя новыя дакумэнты дакладна ўстанаўліваюць дату першай забароны беларускага друку―1859 год, чаму адказвае і гісторыя украінскага друку. Пасьля азнаямленьня з агалошанымі дакумэнтамі робіцца ясна, што да 1859 г. ніякай урадовай забароны беларускага друку ня было.

Проф. М. Доўнар-Запольскі нават кажа: „Благодаря поэтической дѣятельности Марцинкевича бѣлорусская литература стала привлекать къ себѣ вниманіе въ то время и даже получила оффиціальное при знаніе въ нѣкоторыхъ виленскихъ офиціозныхъ изданіяхъ начала 1860-хъ годовъ. Даже въ нѣкоторыхъ русскихъ журналахъ, напр., въ "Маякѣ" поднимался не разъ вопросъ о желательности и возможности народной бѣлорусской литературы; въ ней тогда видѣли залогъ прочнаго просвѣщенія народной массы[187]. Прыводжу, паводле Карскага, адно з такіх мейсц, якое было выказана адным з прадстаўнікоў тагочаснай расійскай інтэлігенцыі. Выдавец Маяка“ у 1843 г. да артыкулу Цытовіча аб беларускай мове, паміж іншым, дадае: „Дай Богъ, чтобы съ легкой руки г. Цытовича эта статья послужила добрымъ починомъ будущихъ успѣховъ поэзіи, исторіи и письменности Бѣлой Руси"[188].

На падставе паданага матар'ялу прыходзіцца констатаваць, што ня можа быць ніякай гутаркі ня толькі аб забароне беларускага друку ў ХVІІІ ст., але нават і ў першай палове XІX ст., бо беларуская літаратура як самастойная не існавала; яна выступала пад польскім сьцягам цесна пераплятаючыся з тагочаснай польскай літаратурай з прычыны блізкасьці яе аўтараў да польскай культуры, што было прычынай западозрываньня іх расійскім урадам пры пісаньні беларускіх твораў польскай транскрыпцыяй[189] у польскіх тэндэнцыях. Падругое, першая забарона беларускага друку 1859 г. офіцыйна мела не антыбеларускі характар, а антыпольскі; прычым неофіцыйна гэтая забарона зьявілася антыбеларускай, паколькі яна была прычынай спыненьня разьвіцьця беларускае літаратуры, як убачым гэта ніжэй.

Чым-жа тлумачацца шматлікія сьведчаньні аб забароне беларускага друку ў часы скасаваньня вуніі і наогул у першай палове ХІХ ст.?

Што датыча абмежаваньня беларускіх рэлігійных кніг, то яшчэ да скасаваньня вуніі 27 ліпня 1826 г. расійскім сэнатам быў забаронены гандаль вуніяцкімі царкоўнымі і малітаўнымі кнігамі дзеля іх недапасаваньня з праваслаўнымі абразамі. Прадаваць іх дазвалялася выключна пры вуніяцкіх цэрквах і манастырох[190].

Далей у 1848 г. адбылося "Высочайшее повелѣніе" аб забароне ўжываньня ў касьцёлах вялікарасійскае мовы. Вынікла яно па прычынах, якія ня маюць ніякага датычэньня да Беларусі. Вось як гэта апісвае міністар нутраных спраў Цімашоў: „въ прежнее время употребленіе русскаго языка при богослуженіи и вообще въ дѣлахъ религіи признавалось исключительнымъ правомъ господствующей православной церкви, и всякая попытка другихъ терпимыхъ исповѣданій пользоваться въ дѣлахъ ихъ религіи языкомъ русскимъ считалось посягательствомъ на права церкви православной. Въ этомъ смыслѣ въ 1848 г. тогдашній министръ Вн. дѣлъ Перовскій, во всеподданнѣйшемъ своемъ докладѣ по случаю произнесенія настоятелемъ царско-сельской р.-к. церкви Онихимовскимъ проповѣдей на русскомъ языкѣ, пояснилъ, что „принимая въ соображение, что въ Россіи доселѣ дозволялось только священнослужителямъ православной церкви проповѣдывать порусски, подобное посягательство доминиканина Ониховскаго на права духовенства господствующей церкви можетъ имѣть вредныя послѣдствія", а вмѣстѣ съ темъ испрашивалъ Высочайшаго по сему случаю повѣленія; вслѣдствіи чего состоялась собственноручная Высочайшая резолюція: "по-русски запретить, можетъ говорить проповѣди на всѣхъ иностранных языкахъ". О таковой Высочайшей волѣ было предложено Р.-К. Духовной Коллегіи 15 іюня 1848 г.[191].

А калі ўспомнім, што расійцы ў той час лічылі беларускую мову часткай, „нарѣчіемъ“ вялікарасійскай, то зусім магчыма, што прадстаўнікі мясцовай улады, грунтуючыся на пададзеным факце, забаранялі ўжываньне беларускай мовы ў касьцёлах. Але калі падобныя забароны і маглі мець месца, то ва ўсякім разе яны не зьяўляюцца актам антыбеларускім; яны маглі рабіцца толькі пад поглядам, што беларускую мову, „простонародный языкъ“, як „нарѣчіе“ вялікарасійскае мовы, магла ўжываць толькі праваслаўная царква. Зразумела, што пры такіх абставінах, каталіцкая частка мясцовага жыхарства, якая была нездаволена новай маскоўскай політыкай на Беларусі, пры некаторай тэндэнцыйнасьці ў бок каталіцызму і Польшчы заклала першы грунт агульных думак аб забароне беларускае мовы, а значыць і беларускага друку ў часы скасаваньня вуніі.

Не бяз уплыву на складаньне погляду аб забароне беларускага друку было паленьне Сямашкай вуніяцкіх кніжок, а таксама і яго служэньне расійскім інтарэсам на "Западно-Русскихъ окраинахъ" наогул. Фанатычная барацьба Сямашкі з усімі праявамі вуніі, ня гледзячы на тое, што яна і ня мела яўна выяўленага нацыянальнага антыбеларускага характуру, была дужа шкоднай якраз у нацыянальных адносінах. З тае прычыны, што рэлігійны культ у старыя часы неперарыўна быў зьвязаны з нацыянальнымі асаблівасьцямі і політыкай народу, у вуніяцтве бачым пачаткі афармленьня беларускай нацыянальнай культуры; вуніяцкае духавенства шырака карыстаецца беларускай мовай як вусна, гэтак і ў друку[192], вядома, напр., што Ісафат Кунцэвіч у царкоўных навучаньнях ужываў беларускую мову[193]; цэлы шэраг вуніяцкіх кніжок царкоўна-рэлігійнага характару быў напісан на стара-беларускай мове. І калі Сямашка са сваімі аднадумцамі, ня маючы на ўвазе нацыянальных пабудак, а кіруючыся выключна праваслаўна-рэлігійным фанатызмам, нішчыў усе праявы ня толькі вуніяцкага друкаванага слова, але і наогул вуніяцтва[194], уводзячы расійскае і праваслаўнае, то праз гэта ён нішчыў усё беларускае.

Ад гэтага часу, калі пры зьнішчэньні беларускай вуніяцкай кніжкі, беларуская мова зьяўлялася не прадметам ганеньня, а прадметам распазнаньня ерэтычнай вуніяцкай кнігі, і вядзе свой пачатак вуснае паданьне перш аб забароне ўжываньня беларускіх вуніяцкіх старадрукаў, а потым, у сувязі з конфіскацыяй „Пана Тадэуша" было абагульнена наогул у адносінах да беларускага друку, пасьля-ж забароны ўжываньня расійскае мовы і яе „нарѣчій" у касьцёле была абагульнена і ў адносінах мовы наогул. Пазьней гэтыя погляды і думкі перайшлі ў друк.

Разьвіцьцю іx y 40-х і наступных гадох мінулага стагодзьдзя спрыялі некаторыя ўрадавыя мерапрыемствы ў адносінах да Беларусі. Так 3 кастрычніка 1840 г. "Государь Императоръ Высочайше повелѣть изволилъ, чтобы не ўпотреблялись совсѣмъ названія: Бѣлоруссія и Литовскія губерніи"[195]. Ня зусім выразны загад, які даваў повад лічыць, што нібы наогул было забаронена ўжываць слова: "Беларусь"; між тым гэты загад датыкаўся толькі да тагочаснага тэрміну „Бѣлорусская губернія“, які тэрмін з году выданьня гэтага загаду больш ня ўжываўся. Тэрміны-ж "Беларусь", "беларускі“, „беларус“ на працягу ўсяго XІX ст. ўжываліся вельмі шырака нават такімі асобамі, як, напр., Язэп Сямашка, Мураўёў, Гаворскі, Каяловіч і іншымі. Скажу больш, у XІX ст. даволі цяжка знайсьці кніжку або газэтны артыкул, якія пісалі-б аб Беларусі і ня ўжывалі-б вышэйпамянёных тэрмінаў (параўн. з арт. Іл. Барашкі: „Русский язык, как государственный", "Савецкая Беларусь" № 14, за 1925 г., дзе гаворыцца, што царскі ўрад імкнуўся ня ўжываць слова „беларускі“, замяняючы яго тэрмі нам: „Літоўска-Жмудзяцкі“).

А праз тры гады―31 сьнежня 1843 г. міністар народнае асьветы выдаў загад, згодна якому ўсе працы і нарысы па гісторыі Беларусі „по окончательномъ разсмотрѣніи и одобрѣніи ихъ цензурою, но прежде напечатанія, должны быть представляемы на усмотрѣніе Министра Народнаго Просвѣщенія"[196].

Але, трэба думаць, самым галоўным фактам для ўзмацненьня думкі аб забароне беларускага слова і друку ў першай палове XІX ст. была памянёная конфіскацыя „Пана Тадэуша".

Справа ў тым, што ўсе беларускія дзеячы і пісьменьнікі марцінкевічаўскага і пасьлямарцінкевічаўскага пэрыоду, як каталікі, былі пад вялікім уплывам польскай культуры. Большая частка іх у поўным сэнсе слова была палякамі (зразумела па культуры, а не па пахаджэньні). Яны любілі Беларусь, як польскую правінцыю, шанавалі беларускую народную мову, як адзін з дыялектаў польскае мовы (такія думкі выказвалі Чачот, Рыпінскі). Яны іншы раз і пісалі пабеларуску, але ўсе яны былі пісьменьнікамі, дзеячамі і грамадзянамі Вялікай Польшчы ў межах 1772 г., Польшчы ад мора і да мора, а не грамадзянамі Беларусі. Да іх належыць і В. Дунін-Марцінкевіч, самы здольнейшы з гэтае групы, які па выразу Н. Янчука быў „полякъ виленскаго кружка Времени Киркора[197], а па выразу Любецкага „был великий патриот исторической Польши“[198]. Вялікую польскасьць Д. Марцінкевіча малюе і Ядвігін Ш. (Лявіцкі): „у штодзённым сваім жыцьці,—піша, паміж іншым, Ядвігін Ш., Дунін-Марцінкевіч ня меў адвагі заявіць сябе шчырым беларусам, ня меў адвагі беларускую ідэю прыпасаваць да жыцьця“[199]. Дунін-Марцінкевіч ― паляк па сваіх сьветапоглядах, тэндэнцыях, выхаваньні і адукацыі ня мог інтарэсы нацыянальна-беларускія паставіць вышэй польскіх літараў, якімі друкаваліся яго творы. З гэтых колаў беларускіх пісьменьнікаў выходзіць лёзунг, высунуты ў „Hutarkі staroha dzіeda[200] „Kryknіem usіe w odny słowa: Nіechaj Polszcza budzіe znowa! Bo jak stanіem Polakamі, budzіem rounyje z Panamі!!“.

Вось прычына таго, што ён (а за ім цэлы шэраг другіх асоб) пасьля забароны 1859 г., якой забаранялася друкаваць беларускую літаратуру польскімі літарамі, не згадзіліся друкаваць свае творы літарамі вялікарускага альфабэту.

Гэтую эпоху правільна характарызуе Лявон Гмырак: "Пісало у 1840-50 гадах многа людзей пабеларуску, але ўсе гэтыя пісьменьнікі тым толькі і розніліся ад тутэйшых польскіх пісьменьнікаў, што часам пісалі пабеларуску. Прынцыповай розьніцы паміж аднымі і другімі ня было. Каб тады беларуская справа была пастаўлена зусім ясна, надта магло быць, ― што яны аднесьліся да яе ворага[201]. Ім дорага была польска-каталіцкая традыцыя друкаваньня сваіх беларускіх твораў польскім альфабэтам, што вяла свой пачатак з XVІІ-XVІІІ ст.[202], і якая ў часы Марцінкевіча ўжывалася тагочасным польскім політычным аўтарытэтам Рыпінскім (спольшчаны беларус).

Усе вядомыя беларускія творы, якія хадзілі ў рукапісах у другой палове ХІХ ст., былі напісаны якраз польскім альфабэтам, як, напр., творы Арцёма Дарэўскага-Вярыгі[203], Антона Пяткевіча (Адам Плуг)[204], Тапчэўскага[205], Ельскага[206] і іншыя. Для іх Беларусь, па-за межамі Польшчы, па-за межамі польскага альфабэту не існавала, яны ня згодны былі з антыпольскай політыкай тагочаснага расійскага ўраду, і ў перамене альфабэту, зусім слушна, яны бачылі перамену культурнай орыентацыі ў бок Расіі.

Распаўсюджваючы свае творы ў рукапісах, яны ня вышаўшы са сфэры польскіх сьветапоглядаў на Беларусь, шырылі сярод сучасьнікаў і перадавалі ў наступныя пакаленьні весткі аб забароне беларускага друку ў першай палове ХІХ ст., зьвязваючы іх з найбольш вострым момантам гэтага часу, скасаваньнем вуніі і ўзмацняючы такім здарэньнем, як конфіскацыя „Пана Тадэуша“ з усімі яе вынікамі для лацінскага альфабэту.

Некаторае пацьвярджэньне выказанай думцы аб пашырэньні рукапісаў знаходзім і ў Янчука: „бѣлорусскіе писатели изъ поляковъ (пасьля 1859 г.) лишились возможности печатать свои произведенія, написанные польской транскрипціей, а русскою они отчасти плохо владѣли, отчасти сознательно избѣгали ея многіе литературные опыты оставались неизданными"[207].

Пасьля выкладзенага можна катэгорычна сказаць, што вядомы беларускі бібліограф Рамуальд Земкевіч уведзен у аблуду ўсімі гэтымі паданьнямі, калі кажа, што „ў альманаху „Rocznіk Lіterackі“ Падбярэскі маніўся надрукаваць разам з польскімі і беларускія творы, аднак цэнзура пазваленьня на штучныя беларускія творы не дала, і прышлося памясьціць толькі этнографічныя матар'ялы, якія друкаваць не баранілі. Падбярэскі тутака ўхітрыўся: паміж народнымі песьнямі памясьціў і дзьве штучныя Яна Баршчэўскага: „Ах, чым жэ твая, дзеванька, галоўка занята?“, „Ах, ты мая гарэліца[208]. Аднак, калі ўспомнім, што гэтыя вершы былі надрукаваны „по одобренію" С.-Петербургскага цэнзурнага комітэта, як сьведчыць аб гэтым Віленскі цэнзурны комітэт яшчэ ў 1859 г., то стане ясна, што вестка гэтая грунтуецца не на дакумантальных даных, а на агульных паданьнях.

Тым ня менш ёсьць шмат фактаў, якія гавораць аб абмежаваньні беларускага друку: „літаратурная творчасьць беларуская ад забароны друку не замёрла зусім, шмат хто ў гэтым часе пісаў пабеларуску, але гэтыя творы расходзіліся толькі ў рукапісах"[209]. Або: „усім вядома, што па нашых вёсках, у тые часы, калі было забаронена друкаваць беларускіе кніжкі, хадзілі рукапісные сшыткі з рознымі беларускімі вершамі, сатырамі і поэмамі“[210]. Прывесьці падобных выпісак можна шмат.

Бясспрэчна, што тлумачыць тут адным нежаданьнем друкаваць беларускія творы рускім альфабэтам ня прыходзіцца, бо з часам у некаторай частцы беларускай каталіцкай інтэлігенцыі пачаўся рух друкавацца якраз рускім альфабэтам.

Справа тут у агульнай русіфікатарскай палітыцы расійскага ўраду ў так званым „Сѣверо-Западнымъ Краѣ“. Калі раней фігураваў шэраг даных, паводле якіх нібы расійскі ўрад нічога ня меў проці ўжываньня беларускае мовы, то пры ўважным азнаямленьні з імі бачым, што выпадкі дапушчэньня ўжываньня беларускае мовы накіроўваліся да найлепшага правядзеньня русіфікатарскай палітыкі на Беларусі, прычым пільна сачылася, каб гэтыя выданьні, ня выходзячы з межаў агітацыі за цара і яго лад, з межаў плятонічных разважаньняў аб п'янстве або перасяленьні ў Сібір і г. д., не датыркаліся да пытаньняў, кажучы тагочаснай офіцыйнай мовай, "провинціяльнаго патріотизма", што ўжо не дазвалялася. У існаваньні і разьвіцьці беларускай мовы, як самастойнай, адмаўлялася катэгорычна; "беларускі" і „рускі“ лічыліся сынонімамі і як выходны пункт заўсёды бралася апошняе. Адносіны расійскага ўраду да іншых нацыянальных друкаў сьведчаць аб сыстэматычнай упартай палітыцы прыдушэньня гэтых друкаў у ХІХ ст. Мажліва, што прыдушэньне гэтае не пакінула глыбокіх сьлядоў у такіх моцных нацыянальных організмах, як украінская культура або польская. Дзякуючы таму, што частка іх этнографічнае тэрыторыі ляжалі па-за межамі Расіі, яны мелі магчымасьць вольна разьвіваць і свой друк, і свой рух, і сваю культуру. У XІX ст. украінскі нацыянальны рух стаяў настолькі высока, што ён пагражаў царскай уладзе ўжо ў 1848 г. Гаворачы гэта, я маю на ўвазе Кіеўскае Кірыла-Мэтодыеўскае брацтва з яго панславізмам, дэфэрацыйным падзелам тагочаснай „Россійской Имперіи і выдзяленьнем у паасобныя фэдэрацыйныя адзінкі беларусаў і украінцаў[211]. У 60-х гадох украінскі рух пераносіцца ў тагочасную аўстрыяцкую Украіну і прымае там яскрава русафобскі характар, асабліва ў канцы 80-х гадоў, калі ў Львове была абвешчана поўная самабытнасьць у нацыянальна-культурных адносінах украінскага народу[212].

Для Беларусі-ж памянёная палітыка расійскага ўраду была дужа цяжкай, бо ўсе яе этнографічныя абшары знаходзіліся ў межах „Россійскай Имперіи“ далёка ад дзяржаўнай мяжы; з прычыны гэтых географічных умоў, пры наяўнасьці слаба разьвітага нацыянальнага руху ў XІX ст., беларусы ня здолелі змагацца з палітыкай царскага ўраду, накіраванай да ператварэньня беларусоў і украінцаў у "чисто русскихъ" людзей.

Каб упэўніцца ў гэтым, варта паглядзець, паводле бібліографіі Балтрамайціса[213], сотні артыкулаў 60-х-80-х гадоў, па пытаньнях русіфікацыі Беларусі, якія зьмешчаны ў розных расійскіх выданьнях, або азнаёміцца са спэцыяльным русіфікатарскім выданьнем К. Гаворскага „Вѣстникъ Западной Россіи".

Для ілюстрацыі прывяду некалькі ўрыўкаў з тагочасных дакумэнтаў.

У „Представленіи Попечителя Виленскаго Учебнаго Округа князя Ширинскаго-Шахматова Министру Народнаго Просвѣщенія гр. Путянину“ ад 2 верасьня 1861 г., паміж іншым чытаем: „Въ губерніяхъ Виленской, Гродненской и Минской большая часть сельскаго населенія говоритъ нарѣчіемъ бѣлорусскимъ, поэтому и народныя училища въ этихъ мѣстностяхъ должны быть чисто русскими,[214] (курсіў мой).

У сакрэтнай справаздачы Мураўёва чытаем аб „возстановленіи и упроченіи русской народности и православія“ у краі, дзе „сами русскіе, не считали себя русскими“,[215] аб „утвержденіи въ краѣ русскаго быта и православія“,[216] аб тым, што „съ помощью русскихъ дѣятелей дѣло присоединенія того края [Беларусі] къ Россіи значительно подвинулось впередъ;[217] далей Мураўёў адзначае выдатную ролю праваслаўнага духавенства ў „утвержденіи въ краѣ русской народности".[218]

У мемуарах супрацоўнікаў Мураўёва па русіфікацыі Беларусі знаходзім: „Православіе и русская народность сдѣлались лозунгомъ нашимъ"[219]. Або: „Русскіе чиновники ежедневно пріѣзжаютъ сюда со всѣхъ концовъ Россіи и поступають здѣсь на службу; родная русская рѣчь стала слышаться всюду"[220].

Аб беларускай мове і белорускім руху ў гэтыя часы гавораць як аб зьяве, якую трэба зьнішчыць. У аднаго з сучасьнікаў гэтага часу знаходзім такое мейсца: „Не що давно Рафальский, як був київским цензором сказав про білоруський літературний рух: „Трэба його придушити в початку, в заживкові, бо після ще матимем такий самий клопіт, як з украінофільством". Гэтая цытата ўзята з артыкулу А. Крымскага, надрукованага ў 1892 г. ў выданьні „Народ"[221]. А Кастамараў яшчэ ў 1881 г. пісаў аб надзвычайных рэпрэсіях за ўжываньне украінскае мовы: вучням катэгорычна забаранялася гаварыць на украінскай мове, а настаўнікам ― ужывать яе пры навучаньні. Як конкрэтны прыклад Кастамараў адзначае звальненьне з пасады настаўніка за тое, што ён пераклаў на украінскую мову два выразы з евангелія; звальненьне з пасады настаўніка за тое, што ён даў прачытаць свайму прыяцелю кнігу на украінскай мове, якая пры тым была дазволена цэнзурай[222].

І гэтая палітыка няўхільнай русіфікацыі праводзілася да самых апошніх часоў, поплеч з якой беларуская мова і літаратура, як фактар перашкаджаючы русіфікацыі, ужыцца магла.

Аб неперарыўнасьці памянёных русіфікатарскіх мерапрыемстваў з 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя аж да самага канца расійскага царызму, сьведчыць "совершенно секретная" запіска Менскага губэрнатара Гірса, якая пачынаецца з прызнаньня правільных дзеяньняў Мураўёва: „Мѣропріятія, положенныя въ основу нашей окраинной политики гр. М. Муравьевымъ, создали условія, благопріятныя для поступательнаго хода русскихъ началъ и развитія русской культуры въ краѣ“[223]. Далей знаходзім: „Православіе въ краѣ тѣсно звязано съ русской народностью, оно является единственной почвой, на которую опирается здѣсь и русская культура и русская государственность"[224]; тут-жа губэрнатар адначасна фіксуе вялікую русіфікуючую ролю праваслаўнай царквы: „всякая организація, отстаивающая православіе отстаиваетъ въ то же время и интересы русской народности и интересы русской государственности“[225]. І нарэшце Гірс прапануе наступнае орыгінальнае мерапрыемства, каб разьвіць "національное самосознаніе" беларуса, трэба як найлепш прывучыць яго да русскаго языка[226], закон божы Гірс дазваляе навучаць на беларускай мове з тым, каб „болѣе способныхъ представителей бѣлорусскаго племени (пріобщить) къ русской культуре"[227] і г. д., усё накіроўваецца да таго, каб беларуса зрабіць рускім, іншы раз нават і пры дапамозе беларускай мовы. Сам-жа беларускі народ разглядаецца губернатарам, як „этнографический матеріалъ“[228], які трэба выкарыстаць для русіфікатарскіх мэт „единой и нераздѣльной Россійской Имперіи"[229].

Пры такіх адносінах расійскага ўраду да Беларусі і яе мовы нельга дапусьціць магчымасьці, каб царскі ўрад згодзен быў на вольнае друкаваньне літаратуры на беларускай мове, чым ён зводзіў-бы на нішто ўсе прынцыпы і мерапрыемствы па русіфікацыі Беларусі. Узяўшы пад увагу гэтыя акалічнасьці, зусім зразумелы шматлікія сьведчаньні аб забароне ў ХІХ ст. беларускага друкаванага слова. Забарона беларускага друку ці праўдзівей уціск беларускага друку, пры адсутнасьці спэцыяльнай офіцыйнай забароны, рабілася на мясцох стасоўна да розных забарон і цыркуляраў, што былі выданы ў адносінах да іншых нацыянальнасьцяй, як гэта было зроблена пры конфіскацыі „Пана Тадэуша".

Будучыня пры дапамозе новых архіўных і ў асаблівасьці мэмуарных даных высьветліць усе няяснасьці ў закранутым пытаньні, як, напр., гісторыю з „Вязанкай“ Няслухоўскага і інш.

ІV.

На грунце ўсяго вылажанага дазволю сабе зрабіць наступныя вывады:

1) Першая забарона беларускага друку адбылася ў 1859 г. ў сувязі з лацінскім альфабэтам.

2) Да 1859 г., ў тым ліку і ў часы скасаваньня вуніі, забароны беларускага друку ня было.

3) Офіцыйныя даныя аб забароне беларускага друку пасьля 1859 г. пакуль што ня знойдзены і з гэтай прычыны прыстасаваньне памянëнай забароны да пэўных дат трэба лічыць нічым не угрунтаваным.

4) Агульная палітыка расійскага ўраду ў адносінах да нацыянальных меншасьцяй і шэраг мясцовых адміністрацыйных мерапрыемстваў сьведчаць аб тым, што расійскі ўрад ня мог згадзіцца з вольным разьвіцьцём літаратур на „бѣлорусскомъ и малорусскомъ нарѣчіяхъ русскаго языка".

5) Па меры патрэбы расійскі ўрад выкарыстоўвае беларускую мову для найлепшага правядзеньня русафікацыі і для вялікадзяржаўных мэт, адначасна не дазваляючы праяўляцца, „провинціальному патріотизму“.


  1. Kraków, 1874. стар. 55.
  2. Гл. нэкролёг Дуніна-Марцінкевіча ў часопісу „Kraj“, 1885, № 10 і арт. Ельскага „Bіałoruska lіteratura і bіblіografіa“ у выданьні „Wіelka Encіklop. Powszechna іllustr.“ t. VІll; стар. 652.
  3. Мацей Крапиўка. Як нам учыцца, „Наша Ніва“, 1906, № 1, стар. 5.
  4. Bіełaruskіje pіesnіary. ІІ. Pan Tadeusz. Pіecіarburh. 1907; стар. 7.
  5. Земкевіч, Р. Д.-Марцінкевіч. „Наша Ніва“. Вільня, 1910. № 48, с. 730.
  6. Новина, А. (А. Луцкевіч) Бѣлоруссы, "Формы національнаго движенія въ современныхъ государствахъ. Ред. Кастелянскаго. Спб. 1910, стар. 387.
  7. Власт (Ластоўскі). Кароткая гісторыя Беларусі. Вільна, 1910, с. 91, 94.
  8. Новина А. (А. Луцкевіч). На дарозі да новага жыцьця. "Маладая Беларусь" Пецярбург, 1912; № 1, стар. 17.
  9. Янчукъ, Н. Нѣсколько словъ о новѣйшей бѣлорусской литературѣ. „Извѣстія Общества Славянской культуры", т. 1, кн. 1. Москва, 1912, стар. 91.
  10. Гмырак, Л. (М. Бабровіч). Беларускае нацыянальнае адраджэньне. „Вялікодная пісанка“, 1914, Вільня; стар. 15.
  11. "Вольная Беларусь", Менск, 1917, № 21.
  12. У артыкуле: 3. Ж. (3. Жылуновіч). Проф. Б. І. Эпімах-Шыпіла. ("Савецкая Беларусь", Менск, 1924, № 297) падана зусім няправільная вестка аб тым, што "Мэморыя" гэта нібы ўкладалася А. Луцкевічам і Б. Эпімах-Шыпілам.
  13. Адносна гэтага закону у украінскай літаратуры знаходзім наступнае: "Вже 1720 р. видано було Петром указа дабы в Малой Россіи вновь никаких книг, кроме церковных прежних изданій, не печатать, а и оные церковные старые книги―с такими же церковными книгами исправливать, прежде печати, с теми великоросійскими печатьми, дабы никакой розни и особого наречия в них не было". Одночасно з указом 21 липня 1721 р. звелено всі книги з украінських друкарень присилати в синодальну контору "исправления ради и согласия з великороссийскими", до чого призначоно од синода особливого "протектора типографий“. Політика Петрівська "Малую Россію к рукам прибрать", як заявив один із петрівських прибічників, продовжувалася що-раз то сильніше і за Катерини поставила вже отверто мету - викорінити в місцевому населенні развратное мнение, по коему поставляють себя народом от здешнего (великоруського тоб-то) совсем отличным". (С. Єфремов, Історія українського письменства, с. 120-122). Цытата мной прыведзена паводле кнігі: М. Яворський. Україна в епоху капіталізму. в. І. Харків. 1924; стар. 177.
    Тэндэнцыя з боку Маскоўшчыны выпраўляць мову стара-беларускіх рэлігійных кніжок у сэнсе збліжэньня з расійскай мовай атрымала яснае афармленьне яшчэ ў ХVІІ ст. (Гл. В. Ластоўскага, Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926; стар. 499-500).
  14. Пилиповъ, І. (Я. Нялепка). О Бѣлоруссіи, „Бѣлорусское Слово“, Кіеў, 1918, № 3
  15. Лёсік, Я. Беларуская Энэіда навыварат. "Вольны Сьцяг“, Менск, 1921, № 5; с. 26
  16. Власт. Кароткая Гіст. Беларусі; ст. 91, 94.
  17. Bіełaruskі kalendar na 1917 h. Wіlna, 1916; стар. 32.
  18. „Дзянніца“, Москва, 1918. № 12. Раней гэты „Меморандумъ“ друкаваўся ў часоnісі „Бѣлорусская Земля", Минскъ, 1918, № 1.
  19. Belaruskі kalendar Swajak. Wіlna, 1919; стар. 59.
  20. Карскій, Е. Бѣлорусы, ІІІ, 3; Петроградь, 1922; стар. 167.
  21. Янучонак, Я. (Я. Станкевіч). Беларуская мова ў касьцелі. "Гоман", Вільня. 1918; № 57.
  22. У. Ігнатоўскі. Кароткі гістарычны нарыс Горадзеншчыны. "Рунь", Менск; № 9-10, 1920; стар. 12-13. Яго-ж. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі, Менск, 1919; стар. 125 Дзякуючы друкарскай памылцы, заместа „1839“ г. паказан „1893 г.“.
  23. „Вольны Сьцяг“, 1921, № 5; стар. 26.
  24. Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Менск, 1918; стар. 43.
  25. Wasіlewskі L. Lіtwa і Bіałorus. Kraków; стар. 288.
  26. Bіełaruskі kalendar Swajak na 1919 h.; Wіlnіa, 1919; стар. 37.
  27. Раман Суніца (р. Земкевіч). Нацыянальнасьць у Вінцука Дуніна-Марцінкевіча. "Заходняя-Беларусь".Вільня, 1924; стар. 119.
  28. Bіełaruskі kalendar Swajak na 1919 h.; стар. 37.
  29. „Гоман“, 1918, № 39.
  30. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі; выданьне 3; Менск 1921, с. 120.
  31. Bіełaruskіje pіeśnіary. ІІ. Pan Tadeusz; стар. 1.
  32. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры; выданьне II, Вільня. 1921; стр. 86.
  33. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Масква―Ленінград. Выданьне ІІІ; стар. 198. Яго-ж. Гіст. бел. літ., выд. ІV; Менск, 1926; стар. 128.
  34. Карскій. Е. Бѣлорусы, ІІІ, 3; стар. 60.
  35. Ігнатоўскі. У. Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі. Менск. 1921; стар. 17.
  36. Дорошэнка, Д. "Беларусы і іх нацыональнае адрадзэньне", "Наша Ніва", 1909, № 4; стар. 54.
  37. Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства. № 1. Кіеў; 1919.
  38. Ал. Шлюбскі. Конфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча. "Савецкая Беларусь", 1923, № 135.
  39. А. Шлюбскі. Конфіскацыя Пана Тадэуша Д.-Марцінкевіча, „Узвышша", 1927, № 2, стр. 199-202.
  40. Карскій. Бѣлорусы, ІІІ, 3, стар. 180.
  41. іbіdem, стар. 7.
  42. іbіdem, стар. 179.
  43. Власт. Кароткая гісторыя Беларусі; стар. 92.
  44. П.Любецкий. (Каравайчык). О белорусском литературном языке. "Чырвоны шлях" Петроград, 1918, № 7-8.
  45. Wasіlewskі. Lіtwa і Bіałorus; стр 275
  46. "Наша Ніва", 1910. № 48; стар. 730.
  47. Юры Алелькавіч. (Р. Земкевіч). Стары Менск у беларускіх успамінах. - „Беларусь“. Менск, 1920, № 2.
  48. „Заходняя Беларусь". стр. 120.
  49. „Варта“. Менск, 1918, № 1. Увага на стар. 18.
  50. „Дзянніца", Масква, 1918. № 12.
  51. Ігнатоўскі. Кар. нарыс Г. Б.; выд; III; стр. 122.
  52. „Вестник Народного Комиссариата Просвещения". Менск, 1922. № 2; Беларускі адзел, стр. 3-4.
  53. "Беларусь". 1920, № 2. У другім месцы словы Кіркора, выказаныя ў арт. "O lіtewaturze pobratymezych narodow słowіańskіch", Р. Земкевіч цытуе так: „Беларус“ не пабачыць больш працы сваей у друку. Голасу роднай мовы не пачуе ён у касьцеле. Беларусь памерці павінна" Р. Земкевіч. (Адам Гоноры Кіркор. Вільня, 1911; стар. 10).
  54. Што трэба ведаць кожн. бел : стр. 43.
  55. Лявон Гмырак (Бабровіч). Беларускае нацыональнае адраджэньне; стр. 15.
  56. A. Brückner. Z nіwy Bіałoruskіej. Kraków, 1918.
  57. Вільня, 1921; стр. 57.
  58. Вільня, 1920; стр. 12.
  59. Антон Навіна (А. Луцкевіч). На дарозі да новага жыцьця. "Маладая Беларусь", Пецярбург. 1912. № 1; стр. 17.
  60. Антон Навина, Бѣлоруссы. Формы нац. движенія въ соврем. госуд., стр. 387.
  61. Турук Ф. Белорусское движение. Москва. 1921; стр. 8.
  62. Xлѣбцевичъ, Е. И. Народническая поэзія бѣлоруссовъ (Петроградъ. 1917.); с 21.
  63. Ігнатоўскі, У. Гісторыя Беларусі ХІХ ст. 1925; стр. 152, 163, 183, 190.
  64. Доўнар-Запольскі М. В. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі; выд. ІІ. Вільня, 1919; стр. 14.
  65. Жылуновіч, 3. Беларускае пісьменства. Зборнік „Беларусь“. Менск, 1924; стар. 292.
  66. Янчукъ Н. Нѣсколько словъ о новѣйшей бѣлорусской литературѣ. „Извѣстія О-ва Славянской культуры“, т. 1, кн. 1. Москва 1912; стар. 91. Нарыс гэты з „Извѣстій“... у 1920 г. быў перадрукованы ў „Очерках белорусской литературы“ ред. Янчук. Москва. На стар. 82 пасьля памінаньня забароны беларускага друку ў 80-х гадох зроблена спасланьне на працу М. Янчука: „А. К. Киркоръ“ („Древности“, т. XІІ, Москва, 1888), у якой аб забароне беларускага друку нічога няма. Гл. увагі №№ 1. 53.
  67. Фарботко, Я. Беларусь у песьнях, Менск, 1920; стар. 15.
  68. Карскій, Е. Бѣлоруссы, ІІІ, 3; стар. 213, увага.
  69. „Вестник Народ. Комиссариата Просвещения", 1922, № 2; Бел. Ад. стар. 3-4.
  70. Гмырак, Л. Вялікод. піс.; стар. 15.
  71. Фарботка, Я. Бел. у песьнях; стар. 15.
  72. "Вольны Сьцяг“. 1921; № 5; стар. 26-27.
  73. ibіdem, стар. 27.
  74. "Вольная Беларусь"; 1917; № 4.
  75. Вольны (С. Плаўнік). Агітацыя і беларуская мова. "Савецкая Беларусь", Менск, 1920; № 4 (14).
  76. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры; Вільня, выд. II, 1921; стар. 118.
  77. Канчер. Е. Белорусский вопрос. Петроград, 1913; стар. 20.
  78. З. Б. (С. Плаўнік). Этапы разьвіцьця беларускай мовы. "Савецкая Беларусь", Meнск; 1922, № 272.
  79. Культурно-просвѣтительная работа и народничество Бѣлоруссіи. "Бѣлорусское Эхо", Кіевъ, 1918, № 5.
  80. Власт. Памажыця! „Наша Ніва“. Вільня; 1913, № 37.
  81. Што трэба вед. кож. беларусу; стар. 6.
  82. Іbіdem, стар. 44.
  83. Журба, Я. (Івашын). Ядвігін Ш., "Савецкая Беларусь", Менск, 1922; № 61.
  84. Bіełaruskі kalendar na 1917 h. Wіlnіa, 1916; стар. 32.
  85. Bіełaruskі kalendar Swajak па 1919 h. Wіlnіa, 1919, стар. 37.
  86. Іbіdem; стар. 60.
  87. Прохоров. Беларуская справа, "Вольная Беларусь", Менск, 1917, № 4.
  88. Пічэта, У. Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі. "Полымя", Менск, 1924, № 2; стар. 144.
  89. 20 угодкі легальнае беларускае прэсы. "Голас Беларуса", Рыга, 1926, № 38.
  90. "Вольны Сьцяг", 1921. № 5, стр. 26.
  91. "Беларускі Сьцяг". Коўна, 1922; № 4; стар. 65-66.
  92. Выданьне гэта апісана ў „Крывічу", 1927, № 12, стар. 105.
  93. Карскі адносна памянёных выданьняў Чачота піша: „Чечоту принадлежить шесть книжечекъ народныхъ произведеній. Однако въ большей части ихъ даются не подлинныя пѣсни, а польскія подражанія имъ и переводы". Як цікавыя з боку беларускай мовы, акад. Карскі вызначае выданьні 1844 і 1846 гадоў ("Бѣлоруссы", т. 1, 1904. Вильна, стар. 214).
  94. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры. Выданьне ІІІ; стар. 210.
  95. Карскій, Е. Бѣлорусы, ІІІ. 3; стар. 49-59.
  96. Карскій, Е. Бѣлорусы, II, 3. Варшава, 1912; стар. 319-321.
  97. Записки Іосифа Митрополита Литовскаго, т. ІІІ. Спб. 1883; стар. 495-496.
  98. Кипріановичъ, Г. Я. Жизнь осифа Сѣмашки. Выд. 2. Вильна, 1897; стар. 322.
  99. Зап. Іосифа М. Л., т. ІІІ; стар. 1106.
  100. Шавельскій, Г. Послѣднее возсоединеніе съ православной церковію уніатовъ Бѣлорусской епархіи. Спб. 1910; стар. 26.
  101. Зап. Іосифа М. Л., т. 1, Спб. 1883; стар. 226.
  102. Іbіdem, стар. 621.
  103. Кипріановичъ. Жизнь І. С.; выд. ІІ; стар. 423.
  104. "Вѣстникъ Ю.-3. и 3. Россіи", 1864; т. III, мартъ; аддз. ІV; стар. 344.
  105. Афіша А. Паўловічам перадана Тэатральнаму Музэю Інбелкульту; аб афішы гл.: Nіeznana opera Monіuszkі ("Gonіec poranny". 1911, № 496).
  106. Кипріановичь. Жизнь І. С.; стар. 321-322. Записки Іосифа Митр. лит., т. ІІІ; стар. 534-535, 598, 1087-1088. 1110-1189.
  107. Шлюбскі, Ал. Матар'ялы да крыўскай гісторапісі. Для кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і б. Вял. Кн. Літоўскага. Коўна. 1925.; § 8.
  108. Миловидовъ, А. Судьба русской книги въ Сѣверо-Западномъ краѣ. („Христіанское Чтение," 1903, ІX-X).
  109. Зап. І. С.; т. ІІІ; стар. 1088, 1110, 1189.
  110. Ibіdem; т. 111; стар. 598-599.
  111. Іbіbem; T. ІІІ; 1087-1088.
  112. Аўтарам „Бясѣды“. Карскі называе Апанаса Кіселя ("Бѣлорусы," ІІІ, 3, стар. 91); між тым на паасобніку гэтае кніжкі, якая захоўваецца ў Дзяржаўнай бібліотэцы ў Менску (Б 2693) знаходзіцца надпіс: "Авторъ прот. Андрей Чоловскій, настоятель Могилевской Барисоглѣбской церкви". Магчыма, што апошнія даныя больш праўдападобныя. Вестку аб Кіселю Карскі атрымаў ад Р. Земкевіча, які аб гэтым у лісьце да А. Шлюбскага ад 9 кастрычніка 1926 г. піша: „акад. Карскаму весткі аб аўтары кніжкі „Бясѣда“ ... я падаваў. Седзячы ў 1913 і 1914 г.г. у Магілеўшчыне я аб'ехаў двары больш выдатных памешчыкаў і там мяне некалькі старых асоб запэўнялі, што аўтарам гэтае брашуры быў Апанас Кісель, калісьці „камиссар по крестьянским делам", вядомы ўсім памешчыкам як заўзяты мысьлівы―браконьер у чужых лясох".
  113. Карскій. Бѣлорусы, ІІІ, 3; стар. 91-94; т. II, стар. 321-322.
  114. Карскій. Бѣлорусы, ІІІ. 3; стар. 129. Leon Wasіlewskі, Lіtwa і Bіałorus, Kraków; стар. 274.
  115. Карскій. Бѣлорусы, ІІІ, 3. стар. 130.
  116. Миловидовъ А. Краткій исторический очеркъ Виленской Публичной библіотеки ("Отчеть Виленской публ. биб. и музея за 1902 г. Вильна, 1903, стар. 4).
  117. Бѣлецкій, А. Сборникъ документовъ музея гр. М. Н. Муравьева. т. І, Вильна, 1906; стар. XXІV.
  118. "Вѣстникъ Западной Россіи", 1866, т. ІV, кн. XІ, аддзел ІV, стар. 156. Прыведзеная цытата зусім не адзначае таго, што К. Гаворскі спачуваючы адносіўся да беларускае мовы, як літаратурнае. А. Пыпін, кажучы аб нападах Гаворскага на украінскую літаратурную мову, піша: „Если бы въ Бѣлоруссіи было какое-нибудь мѣстное движеніе въ видѣ оживленія народной массы пробужденіе ея изъ вѣковой умственной спячки какою-нибудь книжкой на доступномъ для нея языкѣ, "Вѣстникъ" [Гаворскага], очевидно, усмотрѣлъ бы и здесь "руку"―во первыхъ, діавола, а во-вторыхъ, польской интриги (А. Пыпинъ. Исторія Русской Этнографии. т. ІV, стар. 94.).
  119. Мосоловъ, А. Н. Виленскіе очерки 1863-1865 г.г. Спб. 1898; стар. 85-86.
  120. У 1912 г. у „Нашай Нівѣ“ (№ 38) быў зьмешчаны артыкул: „Пашкадуйце дзяцей“ за подпісам Г. Б., у якім, кажучы аб патрэбе навучаньня ў школах на беларускай мове, аўтар піша: „прызнавалі калісь нават і тутэйшые ўласьці [навучаньне дзяцей беларускае мове]: у 1860-ых гадох віленскі учэбны округ ня меў нічога проці таго, каб беларускіх дзяцей вучылі спачатку пабеларуску, а ўжо тады, як яны пачынаюць усё добра разумець, знаёмілі-б іх з расійскай мовай. Дзеля гэтага ў 1863 годзе віленскі округ надрукаваў дзьве кніжкі для народных школ: „Разсказы на простонародномъ нарѣчіи" ўся па беларуску — і „Книга для чтенія въ народныхъ училищахъ Виленскаго учебнаго округа“, у каторай частка стацей была напісана народнай гутаркай.
    Матар'яламі, якія падае "Наша Ніва", як відаць, карыстаўся аўтар артыкулу: „Гутарка аб беларускай мове“ („Змаганьне“, Менск. 1920, № 7), у якім нават фігуруе міністар Галовін, пры якім нібы вучылі дзяцей беларускай мове. Артыкул „Нашай Нівы выклікаў увагу акад. Карскага: Изслѣдованіе этого вопроса [аб беларускай мове у пачатковых школах], однако, показало, что авторъ этой статьи введенъ въ заблужденіе. Въ Вил. [енской] публ. библіотекѣ имѣется два издания (1863 и 1864) „Книги для чтенія въ народныхъ училищахъ Вилен. учебн. округа“, и оба они не имѣють статей на бѣлорусскомъ нарѣчіи. Другая изь названныхъ въ „Нашей Нівѣ“ книгъ имѣется; точное ея заглавие: „Разсказы на бѣлорускомъ нарѣчіи“. Вильна, 1863... Неизвѣстный авторъ этой брошюры всѣ русские народные говоры, употреблявшиеся въ предѣлахъ Вилен. учеб. округа, считалъ бѣлорусскими. Поэтому въ его брошюрѣ есть статейки на бѣлорусскомъ нарѣчіи и па польскомъ говорѣ малорусскаго“ (Бѣлорусы, т. 2. в. 3; стар. 323). Пасьля некалькіх прыкладаў мовы, Карскі сканчвае: „Какъ можно судить по содержанію и по способу изложенія, и это не школьная книга“ (іbіd., с. 324).
    Гэтыя, а часткай раней прыведзеныя, матар'ялы паўтарае А. Цьвікевіч y сваёй рабоце: „Пагляд П. Бязсонава на беларускую справу“. Коўна. 1922.
  121. „Савецкая Беларусь“ Менск, 1920, № 4 (14).
  122. Жылуновіч, 3. Беларуская пісьменнасьць і этапы яе разьвіцьця („Каляндар на 1923 г. „Праца“, Менск, 1923; стр. 47“).
  123. "Вольны Сьцяг", Менск; 1921, № 5; стар. 27.
  124. Бѣлорусы, ІІІ, 3; стар. 99.
  125. Гіст. бел. літ.; стар. 78.
  126. Жиркевичъ, А. Изъ-за русскаго языка. Ч. І, ІІ. Вильна, 1911.
  127. Гл., напр., артыкул Адама Саладухі: „Ці Сенчыкоўскі быў беларусам?" у віленскай газэце „Гоман" за 1917 г. № 100.
  128. Жиркевичъ. Изъ-за рус. яз.; ч. І, стар. 19.
  129. Іbіdem
  130. Ibіdem, c. 50.
  131. Іbіdem, c. 11.
  132. Ibіdem, c. 539.
  133. Ibіdem, c. 19.
  134. Ibіdem, c. 542.
  135. Іbіdem, c. 243.
  136. Ibidem, c. 329.
  137. Ibidem, c. 59-60.
  138. Ibidem, c. 61.
  139. Ibidem, с. 59.
  140. Ibidem, c. 59.
  141. Кояловичъ. М. Польское приглашение бѣлорусскаго юношества къ сепаратизму. („Новое Время“, 1882), перадрук у „Литовскихъ Епархіальныхъ Вѣдомостяхъ". 1882, № 10).
  142. Бѣлоруссъ. Русский языкъ въ костелахъ Сѣв.-Западнаго края, "Русскій Вѣстникъ", т. 77; стар. 620.
  143. Жиркевичъ. Изъ-за рус. яз. ч. I, стар. 130-133.
  144. Ibidem, c. 126, 139.
  145. Ibidem, c. 61.
  146. В. К. Переводъ православнаго богослужения на литовскій языкъ ("Новое Время", 1913, № 13560).
  147. Вѣстникъ Юго-Западной и Западной Россіи. 1863. февраль. Том ІІІ; аддзел ІV, стар. 239.
  148. Ibidem, 1863. Октябрь, т. ІІ; аддзел ІV; с. 36.
  149. Ibidem, 1863. февраль; т. ІІІ. аддзел ІV; стар. 235.
  150. Корниловъ. Н. Русское дѣло въ Сѣверо-Западномъ краѣ. Спб. 1901; стар. 20.
  151. Вѣстникъ Ю.-Зап. и Зап. Россіи. іюль 1863; т. І; аддзел ІV; стар. 75-76.
  152. Миловидовъ, А.. Дѣятельность гр. М. Н. Муравьева по народному просвѣщенію въ Сѣверо-Западномъ краѣ (1863-1865 г.г.), „Журналъ Министерства Народнаго Просвѣщенія"; стар. 93-95.
  153. Довнаръ-Запольскій, М., В. Дунинь-Марцинкевичъ и его поэма „Тарасъ на Парнасѣ", Витебскъ. 1896; стар. 6.
  154. Карскій, Е. Бѣлорусы, III, 3; стар. 133.
  155. Ibidem, стар. 79.
  156. Ibidem, с. 113.
  157. Ibidem, c. 11.
  158. Ibidem, c. 79.
  159. Ibidem, c. 133.
  160. Ibidem, c. 133.
  161. Ibidem, c. 133.
  162. Ibidem, c. 133.
  163. Ibidem, c. 63.
  164. Ibidem, c. 79.
  165. Ibidem, c. 79.
  166. Ibidem, c. 106.
  167. Ibidem, c. 146.
  168. Ibidem, c. 79.
  169. Ibidem, c. 79.
  170. „Заходняя Беларусь“, с. 121.
  171. Навіна А. (Луцкевіч), Бѣлоруссы. (Формы нац. движенія). Стар. 391.
  172. Янка Купала. Шляхам жыцьця. Пецярбург, 1913; стар. 109.
  173. Журналъ Комитета Министровъ по исполненію указа 12 декабря 1904 г. Изд. Канцелярій Комитета Министровъ; 1905. Стар. 370.
  174. Граф С. Ю. Витте. Воспоминания царствования Николая 11; т. 1. Москва—Ленинград; 1923, стар. 300.
  175. Грушевскій, М. Иллюстрированная Исторія Украинского народа. Изд. „Вѣстн. Знанія“ (1913); стар. 329-333.
  176. Сборникъ постановленій и распоряженій по цензурѣ съ 1720 по 1862 г. Спб. 1862; стар. 445-446.
  177. Лемке, Мих. Эпоха цензурныхъ реформъ 1859-1865 г.г. Спб. 1904; стар. 295.
  178. Сб. пост. и распоряж. по цензурѣ съ 1720 по 1862 г.; стар. 431.
    Цікава апублікаваць наступны дакумэнт, які паміж іншым, мае адносіны і да Беларусі. Гэта сакрэтны адносьнік міністра народнай асьветы гр. Уварава ад 2 чэрвеня 1847 г. за № 741 на імя „Попечителя Бѣлорусскаго учебнаго округа“:
    „Съ дозволенія цензуры напечатаны въ разныя времена сочиненія: Г. Шевченка, подъ названіемъ: Кобзарь (въ 1840 году). Г. Кулѣша „Повѣсть объ Украинскомъ народѣ" (въ 1846 году) — „Украйна" (въ 1843 году) и Михайло Чернышенко (въ 1843 году), и Г. Костомарова. (подъ псевдонимомъ" Іереміи Галки) Украинскія баллады (въ 1839 году) и „Вѣтка“ (въ 1840 году). Въ этихъ сочиненіяхъ сочинители стараются выставить прежнее положеніе Украйны въ выгоднѣйшемъ свѣтѣ въ сравненіи съ нынѣшнимъ, и возбудить сожаленіе объ утратѣ старинной вольницы. Покорнѣйше прошу Ваше Превосходительство поставить Г.г. цензорамъ Виленскаго Цензурнаго Комитета въ обязанность не дозволять вышепоименованных сочиненій къ перепечатанію новымъ изданіемъ и вообще обращать на труды литераторовъ болѣе строгое внимание, особливо съ точки зрѣнія мѣстнаго, провинціяльнаго патріотизма. (Апошні курсіў наш).
    Министръ Народнаго Просвѣщенія Графъ Уваровъ". (Дакумэнт захоўваецца ў Дзяржаўнай бібліотэцы ў Менску).
  179. Сборникъ законоположеній и распоряженій по духовной цензурѣ вѣдомства православнаго исповѣданія съ 1720 по 1870 г. Спб. 1870: стар. 174.
  180. Распараджэньне гэта было нарушана ў 1904 г. Расійскай Акадэміяй Навук друкаваньнем прац М. Грушэўскага на украінскай мове украінскім правапісам (Щеголевъ, Укр. движеніе, стар. 138-140).
  181. Щеголевъ, С. Н. Украинское движеніе, какъ современный этапъ южно-русскаго сепаратизма. Кіевъ; 1912; стар. 64.
  182. Ibidem, стар. 64.
  183. Ibidem, стар. 142-143.
  184. Сб. пост. и распоряж. по цензурѣ съ 1720 по 1862 г.; стар. 264.
  185. Аўтэнтковая справа Віленскага Цэнзурнага Камітэту п. з.: „О рукописи „Pan Tadeusz“ на бѣлорусскомъ нарѣчіи Дунина-Марцинкевича, 1859 г. № 97“. Захоўваецца ў рукапісным аддзеле Дзяржаўнай бібліотэкі ў Менску пад № 162535.
    Справа складаецца з наступных дакумэнтаў: 1) Копія адносьніка Віленскага Цэнзурнага Камітэту ад 22 жніўня 1859 г. за № 509 на імя Міністра Народнае Асьветы, які просіць даць тлумачэньне, ці можна выпускаць у сьвет "Pana Tadeusa", надрукованага польскімі літарамі. 2) Адносьнік, які падпісаны міністрам Кавалеўскім ад 22 кастрычніка 1859 г. за № 2154 на імя „Попечителя Виленскаго учебнаго округа“, аб недазволе выпускаць у сьвет беларускую літаратуру, надрукованую польскім альфабэтам. 3) Копія адносьніка Віленскага Цэнзур. Камітэта ад 7 лістапада 1859 г. за № 693 на імя віленскага друкара А. Сыркіна з прапазыцыяй немедленно здаць Камітэту ўсе надрукаваныя паасобнікі „Пана Тадэуша“ і адначасна прадставіць разрахунак выдаткаў па надрукаваньні азначанага перакладу. 4) „Объявленіе“. Сыркіна ад 9 лістапада 1859 г. на імя Комітэта з прадстаўленьнем 1000 паасобнікаў „Пана Тадеуша“; „издержки" па надрукаваньні „Пана Тадэуша“-176 руб. 60 к., апрача гэтага Сыркін піша, што калі ня будзе дан дазвол на друкаваньне апошніх частак перакладу, то ён будзе мець страту ў суме 600 руб., бо для гэтага выданьня ім зроблен спэцыяльны шрыфт „буквы съ значками ударенія, которые могутъ быть только нужны къ печатанію на этомъ нарѣчіи", закуплена папера і г. д. 5) Рапарт П. Кукальніка на імя цэнзур. Камітэта з тлумачэньнем прычын, паводле якіх ім быў дан дазвол на друкаваньне „Пана Тадэуша". 6) Копія адносьніка Цэнзур. Комітэта ад 27 лістапада 1859 г. за № 733 на імя міністра асьветы з просьбай зьвярнуць Сыркіну 176 р. 60 к. і тлумачэньнямі прычын, на грунце якіх быў выданы дазвол на друкаваньне перакладу. 7) Адносьнік за подпісам міністра Кавалеускага ад 24 лютага 1860 г. за № 143 Віленскаму Цэнзур. Комітету з распараджэньнем аб выдачы Марцінкевічу і Сыркіну 176 р. 60 к. 8) Копія адносьніка Комітэта ад 5 сакавіка 1860 г. за № 131 на імя Марцінкевіча з паведамленьнем, што міністэрства дазволіла зьвярнуць страты па выданьні „Пана Тадэуша" ў суме 176 р. 60 к. 9) Копія паведамленьня Міністэрства Асьветы ад 19 сакавіка 1860 г. за № 170 аб тым, што грошы ў суме 176 р. 60 к. атрыманы. 10) Заява ад 4 красавіка 1860 г., якая падпісана Д.-марцінкевічамі і Сыркіным, у якой просіцца выдаць Д.-Марцінкевічу 76 руб., а Сыркіну 100 руб. 60 к.. 11) Адносьнік Галоўнага Кіраўніцтва Цэнзуры ад 11 красавіка 1860 г. за № 458 Віленскаму Цэнзур. Камітэту з зваротам некаторых кніжок Д.-Марцінкевіча і Чачота, якія былі надрукаваны польскім шрыфтам, і якія Віленскім Цэнз. Камітэтам пасылаліся Міністру Асьветы, як прыклад таго, што да 1859 г. беларускія кніжкі польскім шрыфтам друкаваліся вольна.
  186. З тэй прычыны, што, як бачылі вышэй, ёсьць тэндэнцыя конфіскацыю „Пана Тадэуша“ зьвязваць з назначэньнем на месца П. Кукальніка цэнзара Мухіна, трэба адзначыць, што П. Кукальнік займаў пасаду віленскага цэнзара з 1829 па 1841 г. і з 1851 па 1865 г. Прычым з 1863 па 1865 г. ён быў старшынёй Камітэту. (А. Шверубовичъ, Братья Кукольники. Вильно. 1885; стар. 29. 34-35).
  187. „Россія", т. ІX. Спб. 1905; стар. 120.
  188. Карскій. Е. Бѣлорусы, ІІІ, 3; стар. 26. Гэтая цытата крыху інакш выдрукавана ў артыкуле акад. Карскага: „Старасьвецкі беларускі павіншавальны верш." („Беларусь", Менск, 1920, № 97).
  189. Цікава, што 7 красавіка 1853 г. вышла забарона друкаваць расійскія працы, латино-польскими буквами (Сб. пост. по цензурѣ).
  190. Сб. пост. и расп. по цензурѣ съ 1720 по 1862 г.; стар. 119-200.
  191. Жиркевичъ, А. Изъ-за русскаго языка. Вильна 1911; ч. I; стар. 112-113.
  192. Е. Карскій, Бѣлорусы, т. III, в. 2, стар. 142-152, 134.
  193. Ф. Добранскій. Описаніе рукописей Виленской публичной библіотеки, 1882, Вильна; стар. 439-441.
  194. Як прыклад апошняга адзначу: 1, Поп Залескай цэркві Ашмянскага павету, Bіленск. губ. старадаўныя царкоўныя вуніяцкія рэчы, якія пачыталіся народам, незамѣтно для народа увезъ къ себѣ и уничтожилъ" (И. Спрогисъ, Залѣсская Георгіевская старая деревянная церковь, "Витебск. Губ. Вѣд.“, 1895). 2. Па загаду Віцебскага архірэя Саввы праваслаўнае духавенства г. Вяліжу на беразе Дзьвіны ўрачыста спальвае вуніяцкія абразы, статуі і інш. (N., Нашы старажытнасьці, "Вольны Сьцяг", 1921, № 6, стар. 36).
  195. Сб. пост. и распор. по цензуре съ 1720 по 1862 г.; стар. 230.
  196. Ibidem; стар. 237.
  197. Н. Янчукъ, А. Киркоръ, „Древности“, 1888, ХІІ, с. 81.
  198. "Чырвоны шлях", № 7-8; 1918.
  199. Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі). Марцынкевіч у практычным жыцьці (Наша Ніва 1910, № 48).
  200. Poznań, 1861, 12 стар.
  201. Гмырак, Л. ,Вялікодная пісанка. 1914; стар. 15.
  202. Карскій, Е. Бѣлорусы. II, 3; стар. 312—317. „Наша Ніва“, 1912, № 37; стар. 3.
  203. Карскі, Е. Арцём Дарэўскі-Вярыга. „Рунь“, Менск, 1920, № 9-10.
  204. „Варта“, Менск, 1918, № 1; стар. 22.
  205. Карскі, Е. Забыты беларускі пісьменьнік прошлага веку Фэлікс Тапчэўскі, „Беларусь“, Менск, 1920, № 13.
  206. Карскі, Е. Беларускі пісьменьнік А. Ельскі, „Беларусь“ 1920, № 23.
  207. Янчукъ, Н.. Нѣсколько словъ о новѣйшей бѣлорусской литературѣ. „Извѣстія Общ. Славянской культуры", 1912, Москва; т. І, в. І, стар. 83.
  208. Земкевіч, Р. Памяці Тараса Шэўчэнкі, Наша Ніва, Вільня, 1911, № 8.
  209. Гмырак Лявон, Беларускае нацыянальнае адраджэньне („Вялікодная пісанка“, 1914, Вільна); стар. 15.
  210. Власт. Памажыця!,. Наша Ніва, Вільна; 93, № 37.
  211. Шеголевъ, С. Укр. движеніе... с. 34.
  212. Ibidem, стар. V.
  213. С. Балтрамайтисъ. Сборникъ библіографическихъ матеріаловъ... Спб., 1904.
  214. Сборникъ документовъ гр. М. Н. Муравьева, т. 1, А. Бѣлецкій, Вильна, 1906; стар. 146.
  215. Отчетъ гр. М. Муравьева по управленію Сѣверо-Западнымъ Краемъ съ 1 мая 1863 г. по 17 апрѣля 1865 г.; стар. 7-8.
  216. Ibid., c. 8.
  217. Ibid., c. 16.
  218. Ibid., c. 21.
  219. А. Мосоловъ. Виленскіе очерки, Спб. 1898; стар. 93.
  220. Изъ записокъ Ив. Никотина. Спб., 1905; стар. 164.
  221. Аг. Кримський, Розвідкі, статті та заметки, Кіеў, 1928; с. 192.
  222. Н. Костомаровъ. По вопросу о малорусскомъ словѣ, „Вѣстникъ Европы“ 1881, мартъ; стр. 359-360.
  223. Докладная записка о мѣрахъ, могущихъ укрѣпить національное самосознаніе бѣлорусовъ и противодѣйствовать ихъ полонизации Минского Губернатора Гирса. 1914. Минскъ. стар. 1.
  224. Ibid., стар. 18.
  225. Ibid
  226. Ibid., c. 6.
  227. Ibid., c. 15.
  228. Ibid., c. 14-15.
  229. Ibid., c. 20.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.